
СУСТРЭЧА З ДЗІЦЯЧАЙ ПІСЬМЕННІЦАЙ ГАННАЙ ЯНКУТАЙ
Ганна раскажа пра ката Шпрота, дзяўчынку Марту і пра Казачнае воднае агенцтва (КВА). А таксама пазнаёміць з новай гісторыяй пра тое, як маленькі кот Шпрот трапіў у дом да сваіх гаспадароў.
Дзетак чакаюць гульні, віктарыны і сюрпрызы.
Ахвочыя змогуць пагартаць і набыць кнігі і атрымаць аўтограф.
Ганна Янкута – вядомая беларуская перакладчыца і пісьменніца. Для дзяцей напісала папулярную серыю кніг пра ката Шпрота, аповесць «Марта і яе мара пра снег», казку «Вам дапаможа КВА».