
Традыцыйныя танцы ў Беластоку
Будзем таньчыць беларускія традыцыйныя танцы пад дуду. Кракавяк, «Базар», «Млын», полька-бабачка, «Млын», «Мяцеліца» і шмат іншага.
Хто: усе ахвотныя. Прыходзьце, нават калі вы ніколі не танцавалі.
Калі вы любіце беларускую культуру. Калі цікаўныя, як ужывую гучыць дуда. Калі хочаце адпачыць напрыканцы тыдня ў добрай кампаніі.
Што ўзяць: зьменны зручны абутак і зручнае адзеньне.
Уваход вольны, ахвяраваньні вітаюцца.