Творчы вечар Зьмітра Бартосіка і Юстыны Карпіловіч

“Сьмяяцца, плакаць і сьпяваць” — Творчы вечар Зьмітра Бартосіка і Юстыны Карпіловіч. 

На вечарыне мы будзем:

♥️ Сьмяяцца, скрозь слёзы, зь неверагодных, сьмешных, анэкдатычных гісторый, якімі падзеліцца пісьменнік Зьміцер Бартосік. 

♥️ Плакаць, скрозь сьмех, слухаючы песьні Юстыны Карпіловіч. Юнай пясьняркі, якая ў сваіх баладах пераасэносоўвае – што ж з намі адбываецца апошнімі гадамі.

♥️ Сьпяваць песьні народныя, песьні аўтарскія, рамансы зь беларускіх 90-х. Такіх далёкіх і такіх нядаўніх. Часу сьветлых надзей і наіўных спадзяваньняў. Успомнім таксама класікаў жанра – Аляксандра Вярцінскага, Булата Акуджаву, Уладзіміра Высоцкага ў перакладах Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

The event is finished.

Дата

Пятніца, 17 лістапада 2023
Expired!

Час

19:00 - 21:30

Лакацыя

Беларускі хаб «Новая Зямля»
Stefana Wyszyńskiego 6A
Катэгорыя
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?