
Выстава фотаздымкаў «Дом там, дзе я»
Выстава адбываецца ў межах адукацыйнага праекта «New Home Project», у якім фатаграфія і арт-тэрапія сустрэліся, каб дапамагчы дзецям і моладзі з Беларусі і Украіны перапрацаваць досвед міграцыі і падзяліцца ім адно з адным, а таксама з усімі, хто мае патрэбу.
Некаторыя фатаграфіі, што ўвайшлі ў выставу, зробленыя яшчэ да вайны. Самаму малодшаму ўдзельніку выставы – 5 гадоў, старэйшаму – 23.
Уваход вольны праз арку з подач кавярняй Vincent.