
Выстава «Калі сонца нізка — цені доўгія»
Выстава стане «разважаннем пра кантэкст беларускага мастацтва і раскрые сувязі паміж архаічнай прыродай чалавека і нясмелым жаданнем разарваць кола рэпрэсіўных рэжымаў і іх сістэм» — так апісвае канцэпцыю падзеі куратарка Ганна Карпенка.
У спісе мастакоў і мастачак, чые працы ўключаныя ў праект, наступныя імёны: Аляксандр Адамаў, Ірына Ануфрыева, Bazinato, Ян Гелда, Жанна Гладко, Сяргей Гудзілін, Эвеліна Домніч, Дзмітрый Гельфанд, Язэп Драздовіч, Захар Кудзін, Сяргей Лескець, Маша Мароз, Алёна Пазднякова, Ала Савашэвіч, Вольга Сазыкіна, Ганна Сакалова, Антон Сарокін, Маша Святагор, Уладыслаў Страмінскі, Сяргей Шабохін, Юра Шуст.
Уваход вольны.