Выстава «Кожны дзень. Супраць у беларускіх рэгіёнах»

У MediaPortBelarus адкрываецца выстава «Кожны дзень. Супраць у беларускіх рэгіёнах». На ёй будуць прадэманстраваны фотаздымкі беларускіх рэгіянальных журналістаў з пратэстаў 2020 года.

Выстава адкрываецца 9 жніўня ў 18:00. Фотаздымкі з Гродна, Брэста, Маладзечна, Ганцавічаў, Чачэрска, Бабруйска, Глыбокага, Шаркаўшчыны можна будзе пабачыць у MediaPortBelarus (Sienkiewicza 44) у Беластоку.

Кожны дзень беларускага супраціву ад 2020 года адначасова падобны і не падобны на іншыя, але іх яднае, што людзі знаходзяць спосабы паказаць пратэст у самых небяспечных умовах. На выставе будуць паказаныя самыя яркія фотаздымкі з розных гарадоў Беларусі, якія знялі мясцовыя фатографы, што цяпер мусяць быць за мяжой.

Арганізатары скіруюць увагу на тое, што пратэсты былі не толькі ў Мінску, але і нават у самых маленькіх населеных пунктах.

Мы перададзім, якой цаной беларусы расплачваюцца за свой супраціў. Акцыя стане першай фотавыставай пра пратэсты ў Беларусі, якая яднае рэгіёны, падкрэсліваюць арганізтары.

The event is finished.

Дата

Аўторак, 09 жніўня 2022 - Серада, 14 верасня 2022
Expired!

Час

Цягам дня

Лакацыя

MediaPortBelarus у Беластоку
Sienkiewicza 44, Białystok
Катэгорыя

Арганізатар

MOST
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?