
Выстава «Могілкавы сад» украінкі Кацярыны Лысавенка
Ад 29 мая да 30 чэрвеня ў Галерэі «Арсенал» пройдзе выстава ўкраінскай мастачкі Кацярыны Лысавенка «Могілкавы сад». Гэта выстава — гэта своеасаблівы дзённік вайны ўкраінскай мастачкі, якая з-за расійскага ўварвання была вымушана з дзецьмі пакінуць Кіеў.
На выставе прадстаўлены штодзённыя нататкі мастачкі, у тым ліку рэпрадукцыі твораў, якія не ўдалося эвакуіраваць з майстэрні ў Кіеве, а таксама малюнкі і карціны, створаныя пасля пачатку вайны ва Украіне падчас вымушанай сітуацыі эміграцыі.
— Я не хачу, каб зноў усё было знішчана. Я не хачу, каб тое, што было знішчана, было забыта. Я хачу, каб Краіна-сад працягвала квітнець. Яе не ўпершыню прыйшлі зруйнаваць. Я не хачу нічога забываць. Я цяпер могілкі, якія рухаюцца. Гэта мой спосаб захаваць тое, што разбурана вакол мяне і ўва мне. Могілкі — месца ўспамінаў. Там прарастае новае жыццё, і агульны сад на могілках структуруецца рознымі ўспамінамі, — расказвае мастачка.