Выступ гурта LEIBONIK

24 верасня ў 20:00 пройдзе выступ гурта LEIBONIK у кавярні “Lalki” у Беластоку.

Сапраўды арыгінальны і яскравы гурт LEIBONIK быў створаны ў 2014 годзе бардам і інтэлектуалам Сяргеям Башлыкевічам. Тэксты песень гурта прасякнуты вытанчаным гумарам і закранаюць тэмы, блізкія любому беларусу ад аграгарадка да сталіцы ці ў эміграцыі, іранічныя ды сур’ёзныя, на штодзённую і гістарычную тэматыку ўдала хістаюць амплітуду настрою слухачоў ад бесклапотнай весялосці да глыбокай задуменнасці.

Стыль музыкі гурта цяжка акрэсліць адназначна: рок, фолк-рок, рэгі ў розных прапорцыях можна пачуць падчас выступаў і на запісах. У 2021 годзе гурт выдаў сваю першы студыйны альбом “Жакі”, які можна паслухаць на ўсіх вядомых стрымінгах.

Кошт квіткоў:

  • 60 злотых у перадпродажы (калі ласка, дашліце электронны ліст на info@tutaka.org ці мэсэнджэр фонда “Tutaka”);
  • 70 злотых пры набыцці квітка перад канцэртам. У кошт квіткоў уваходзіць піва, торт, кава (адна порцыя).

The event is finished.

Дата

Субота, 24 верасня 2022
Expired!

Час

20:00 - 21:00

Лакацыя

Kawiarnia Lalki
Kalinowskiego 1, Białystok
Катэгорыя
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?