Закрыццё сезона «Мовы Нанова»

Закрыццё першага сезона «Мовы Нанова» ў Беластоку пройдзе ў гэты чацвер, 30 чэрвеня.

Спявачка і журналістка Кацярына Ваданосава раскажа пра гісторыю кніжнай справы на тэрыторыі Беларусі, а таксама пакажа, якім менавіта чынам іх пісалі, друкавалі і перапляталі.

А гаспадыня легендарнай крамы «Адметнасць» (https://t.me/admietnasc) Вольга Верамеенка раскажа пра агульныя правілы збору і выкарыстання зёлак. І… пачастуе зёлкавай гарбатай!

Таксама пройдзе невялічкі кніжны кірмаш ад бібліятэкі Kamunikat! (https://t.me/kamunikat) Ён пачнецца ўжо а 18-й, за паўгадзіны да імпрэзы.

Музычным госцем стане лідар легендарных беларускіх гуртоў DZIECIUKI, «Людзі на балоце», «Кальян» Алесь Дзянісаў.

Калі: чацвер, 30 чэрвеня 2022, 18:30
Дзе: Прастора MediaPortBelarus у Беластоку (Sienkiewicza 44)

Уваход, вядома ж, вольны!

The event is finished.

Дата

Чацвер, 30 чэрвеня 2022
Expired!

Час

18:30 - 21:00

Лакацыя

MediaPortBelarus у Беластоку
Sienkiewicza 44, Białystok
Катэгорыя

Арганізатар

Fundacja Tutaka
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?