Субота, 7 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Польскі мастацтвазнаўца пра тое, чаму ў Гродне пабудавалі дыснейлэнд пад назвай «замак Баторыя»

MOST MOST
7 студзеня 2022, 11:49
Гісторыі
A A
Стары замак

Стары замак у Гродне падчас рэканструкцыі

Марыя Каламайская-Саід — вядомая ў Польшчы мастацтвазнаўца. Яна з’яўляецца спецыялістам па гісторыі архітэктуры і мастацтва перыяду Рэчы Паспалітай, у т.л. беларускіх зямель. Пад яе рэдакцыяй выйшлі некалькі тамоў даведніка Kościoły i klasztory rzymskokatolickie (“Рымска-каталіцкія касцёлы і кляштары”) па тэрыторыях былых ваяводстваў ВКЛ — Навагрудскім, Віленскім, Троцкім, Брэсцкім-Літоўскім. Гэтыя працы змяшчаюць падрабязнае апісанне і вялікую колькасць фатаграфій па помніках архітэктуры, у т.л. на тэрыторыі Беларусі. Аналагаў гэтых даследаванняў няма ў Беларусі. Няма і перакладу гэтых кніг на беларускую мову. Марыя Каламайская-Саід разважае пра рэканструкцыю замкаў у Нясвіжы і Міры, таксама яна сцвярджае, што Стары замак у Гродне ніколі не быў такім, якім стаў у выніку рэканструкцыі.

Мастацтвазнаўца звяртае ўвагу на тое, што ў Беларусі часам помнікі архітэктуры не рэстаўрыруюць, а рэканструіруюць: пры гэтым каштоўныя старажытныя сцены руйнуюць, а замест іх будуюць новыя. Прыкладаў многа, але дастаткова хаця б двух найбольш яскравых: як былі знішчаны аўтэнтычныя канструкцыі ў Старым замку каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх у Гродне і ў палацы Радзівілаў у Нясвіжы.

Марыя Каламайская-Саід: — У Нясвіжы створаны цалкам прыстойны музей. Тое ж я магу сказаць і пра музей у Міры. Але што датычыць рэстаўрацыі замкаў у Нясвіжы і Міры, то валасы становяцца дыбам. Гэта нешта, што можа ўразіць непадрыхтаваных экскурсантаў. Але спецылістаў гэта прыгнечвае.

Адно з крылаў замка ў Нясвіжы было разабрана да падмуркаў, г. зн. знішчана — дзеля таго, каб нанова адбудаваць, бо, маўляў, так будзе прыгажэй і больш трывала. Але трэба прызнаць, што гэта не метад рэстаўрацыі. Так выглядае справа ў Нясвіжы. Але аналагічная сітуацыі і з іншымі аб’ектамі. І гэта не нясе нічога добрага гэтым помнікам.

Гэта ўсё выглядае дарэчы ў дробнай прапагандзе. Але што датычыць самога аб’екта, то гэта забівае праўду пра гэты аб’ект.

Марыя Каламайская-Саід лічыць, што ўсведамленне сапраўднай каштоўнасці помнікаў гісторыі і культуры Беларусі перыяду Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай можа наступіць толькі пасля грунтоўнага вывучэння гэтай спадчыны.

Марыя Каламайская-Саід: — Тое, што стаіць на гэтых землях, — гэта спадчына многавяковай міжнароднай супольнасці. Гэтага нельга ўспрымаць па прынцыпе “маё, маё, маё” і “выдзіраючы” або разбураючы штосьці, бо гэта, маўляў, “збудавалі палякі”. Але гэта збудавалі не “палякі”, а мясцовыя дойліды. А, напрыклад, аўтарам якога-небудзь праекта з’яўляецца італьянскі архітэктар. І што?

Нельга разважаць такім чынам, што гэта збудавалі мы або не мы. Гэта не канструктыўны падыход.

Але нацыяналізмы добра сябе адчуваюць і штучна падаграваюцца, бо цудоўна служаць палітычным мэтам. І вынікі варты жалю.

Марыя Каламайская-Саід адзначае, што міждзяржаўнае супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю па праблеме захавання помнікаў гісторыі і культуры Беларусі перыяду Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, на жаль, ніколі не было дастаткова інтэнсіўным і эфектыўным.

Марыя Каламайская-Саід: — На працягу многіх гадоў існуюць міждзяржаўныя камісіі па пытаннях агульнай спадчыны — так прыгожа яны называюцца: польска-літоўская, польска-ўкраінская, польска-беларуская. Але ажыццяўленне чагосьці супольнага праз іх нерэальнае.

Адзін бок нешта робіць, другі таксама, нехта камусьці саступае. Але ж каб гэта адбывалася натуральным чынам разам, то нешта такое не вельмі атрымліваецца.

Апошнім разам Марыя Каламайская-Саід наведвала Беларусь тры гады таму. Тады яна пабывала ў Гродне.

Марыя Каламайская-Саід: — Я з засмучэннем успамінаю той візіт. Я прыязджала ў рамках польска-беларускага супрацоўніцтва па пытанні рэканструкцыі замка караля Стэфана Баторыя ў Гродне.

Я павінна сказаць, што ніякія рэкамендацыі з боку польскіх вучоных — гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў не змаглі дапамагчы.

Там будуюць нейкі жудасны дыснейлэнд пад назвай “замак Баторыя”. Такім замак ніколі не быў і ні да чаго не падобны. Гэта будзе чарговы муляж для экскурсантаў. Наведвальнікі могуць прыехаць, раскрыць рот: “А-а-а!!! Замак караля! Сапраўдны замак караля!” Там яшчэ не хапае толькі прынцэсы ў крыналінавай сукенцы, каб усё было як у казцы: ёсць замак — ёсць прынцэса. Вось і ўсё!

 

А вось так пракаментаваў заяву Марыі Каламайскай-Саід беларускі гісторык Мікалай Волкаў:

“Жорсткая ацэнка рэстаўрацыі Нясвіжскага і Гарадзенскага замкаў ад вядомага польскага мастацтвазнаўцы. Можна закінуць палякам, што яны не разумеюць “беларускіх рэалій” і ўвогуле ганарліва глядзяць на беларусаў і іх спробы аднаўляць “сваю спадчыну”. Гэта лёгка, так мясцовыя бюракраты, напэўна, і будуць рабіць. Але гэта самападман. А фактам ёсць тое, што ў Беларусі проста няма такога ўзроўню спецыялістаў па гісторыі архітэктуры ВКЛ ранняга новага часу, як прафесар Каламайcка-Саід, таму яе меркаванне чагосьці вартае. Ад сябе дадам, калі параўноўваць працы на Нясвіжскім і Гарадзенскім замках, то ў мяне складваецца ўражанне, што ў Нясвіжы многія памылкі былі зроблены з-за адсутнасці досведу і банальнага няведання, а ў Гародні аўтэнтыкай і гісторыяй грэбавалі цалкам свядома”.

 

 

Тэгі: Гісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

цветочный в Варшаве

«Просыпаемся шестого марта, а засыпаем — только восьмого». Поговорили с беларуской — владелицей цветочного магазина в Варшаве

MOST
6 сакавіка 2026, 20:38

Украинцы очень красиво ухаживают и щедры на букеты, зато беларусы — самые постоянные клиенты, вводит в курс дела Анна, владелица цветочного магазина в Варшаве. Преддверие 8 марта —...

счет в польском банке

Беларуска просила близких понемногу перевозить в Польшу ее сбережения. А потом купила квартиру — и банк заблокировал больше 1 млн злотых

MOST
6 сакавіка 2026, 18:57

Виктория (имя изменено) открывает приложение польского банка и показывает баланс счета — ровно ноль. Зато заблокированный остаток — больше 1 млн злотых. На эти деньги она собиралась купить...

польский проездной документ иностранца

«Она, кажется, подумала, что у меня польский муж». Как беларусы путешествуют с проездным документом иностранца вместо паспорта

Хрысціна Гараніна
6 сакавіка 2026, 17:04

Беларусы, у которых закончился национальный паспорт и которые не могут вернуться на родину за новым, вправе получить в Польше проездной документ иностранца — временную замену паспорта для поездок...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты