Панядзелак, 26 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Павел Латушка: «Усім беларусам раю наведаць Беласточчыну»

Чэрвень — Месяц беларускай культуры ў Польшчы. Што будзе на Падляшшы?

MOST MOST
28 студзеня 2022, 15:47
Гісторыі
A A
Дзень роднай мовы Павел Латушка

Павел Латушка. Фота: MOST / Скрыншот відэа

Канцэрты, выставы, кінапаказы, тэатральныя імпрэзы, літаратурныя вечарыны, перформансы, лекцыі і майстар-класы — Месяц беларускай культуры пройдзе ў Варшаве і іншых гарадах ад 6 чэрвеня да 7 ліпеня. Амбасада Аўстрыі ў Варшаве і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) рыхтуюць гэтую маштабную ініцыятыву, каб падтрымаць рэпрэсаваных беларусаў творчых прафесій, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.

«Для многіх беларусаў спосабам выжыць ва ўмовах дыктатуры стала кніга, спектакль у інтэрнэце, дакументальны фільм, анлайн-канцэрт — усё тое, што можа сказаць артыст праз сваю душу. І для нас ёсць важнай асоба ў культуры, тыя, хто стварае культурнае багацце народа, каб хутка яны змаглі вярнуцца ў Беларусь і ствараць для развіцця нацыянальнай культуры краіны», — патлумачыў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.

Многія імпрэзы Месяца беларускай культуры будуць транслявацца ў інтэрнэце, такім чынам да іх змогуць далучыцца тыя, хто знаходзіцца ў Беларусі. Таксама НАУ з партнёрамі зладзяць міжнародную канферэнцыю з рабочай назвай «Беларуская культура ва ўмовах рэпрэсій і эміграцыі. Выклік і магчымасці.

MOST пагутарыў з Паўлам Латушкам пра тое, якія акцыі ў межах Месяца беларускай культуры пройдуць на Беласточчыне.

«Ад рэпрэсій пацярпелі больш за 1500 беларускіх дзеячаў культуры»

— Беларуская культура сутыкнулася з самымі вялікімі масавымі рэпрэсіямі, якія не ведала гісторыя Беларусі пасля Другой сусветнай вайны, — заявіў Павел Латушка. — 80 дзеячаў беларускай культуры знаходзяцца за кратамі і з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі. Нават так званы міністр культуры кажа пра тое, што звольніў 300 дзеячаў культуры, хаця, канешне, гэтая лічба значна большая. Мы лічым, што пацярпелі ад разнастайных санкцый і рэпрэсій больш за 1500 беларускіх дзеячаў культуры. Звольненыя з пасадаў кіраўнікі найбуйнейшых нацыянальных устаноў культуры. Калі глядзець на Міністэрства культуры, то палова кіраўнікоў упраўленняў страцілі сваю працу толькі за сваю грамадскую пазіцыю, толькі за тое, што яны выступілі супраць гвалту, падпісалі ліст за кандыдата ў прэзідэнты, за тое, што маюць права сказаць. Як бы там ні было, мы павінны зразумець, што культура з’яўляецца асновай нацыі, а нацыя з’яўляецца асновай дзяржаўнасці. Калі мы страцім беларускую культуру, гэты корань, значыцца, мы страцім дзяржаву.

Чытайце таксама

Пратэсты ў Маладзечне і музыка ў эміграцыі. Руслан Кулевіч пагутарыў з журналістам, лідарам гурта Sumarok Ігарам Палынскім

Руслан Кулевіч
29 снежня 2021, 15:22
Палынскі

Пра падзеі ў беларускім Маладзечне пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе журналісту Руслану Кулевічу распавядае музыкант і журналіст Ігар Палынскі....

Чытаць далейDetails

Как милиция обнималась с протестующими и «Гімн вольных беларусаў» от парня из Кобрина

Руслан Кулевіч
26 студзеня 2022, 13:32
Мы вернемся

В новом выпуске «Мы вернемся» журналист Руслан Кулевич знакомит с музыкантом Филлипом Дмитруком из Кобрина. Перед президентскими выборами 2020 года...

Чытаць далейDetails

«Требует переговоров и дискуссий с теми, кто является нашими врагами». Навроцкий — об освобождении политзаключенных в Беларуси

MOST
26 студзеня 2026, 14:58
Кароль Навроцкий

Президент Польши Кароль Навроцкий ответил, допустим ли диалог с Александром Лукашенко, если бы он мог помочь в освобождении политзаключенных. Его...

Чытаць далейDetails

«Кожны дзень мы павінны займацца культурай»

— Для нас вельмі важна арганізаваць падтрымку для дзеячаў беларускай культуры ў Беларусі, якія захоўваюць нацыянальную спадчыну, займаюцца развіццём нашай культуры, і таксама дапамагчы тым, хто вымушана з’ехаў па-за межы Беларусі. Менавіта гэтаму прысвечаны Месяц культуры. Але гаворка не толькі пра месяц: кожны дзень мы павінны займацца культурай, памятаць, што культура − гэта тое, што фармуе асобу, што робіць нас людзьмі. У нас ёсць добры партнёр — пасольства Аўстрыі ў Варшаве, якое выступіла з гэтай ініцыятывай. Падтрымалі яе практычна ўсе дыпламатычныя місіі еўрапейскіх краін, акрэдытаваная ў Варшаве, так што мы спадзяёмся на актыўны ўдзел у гэтых мерапрыемствах і ад прадстаўнікоў іншых дзяржаў, — расказаў Латушка.

Міжнародная канферэнцыя і год Скарыны

— Сёлета год Скарыны, фармальны, нефармальны — няважна. Гэта нагода нагадаць Еўропе, што прадстаўнік нашай краіны 500 год таму выдаў першую друкаваную кнігу. 140 год Купалу і Коласу. Я памятаю, што такое — зладзіць Дні беларускай культуры за мяжой. Заўсёды не хапала сродкаў, магчымасцей. А тут большая адкрытасць нашых партнёраў і сяброў да супрацоўніцтва, да запрашэння дзеячаў беларускай культуры. Гэта магчымасць пазнаёміць свет з багаццем беларускай культуры. А пазней, каб не адбылася асіміляцыя, — вярнуць гэты даробак з дадатковым элементам багацця міжнароднага супрацоўніцтва ў Беларусь. Гэта ні ў якім разе не станоўчая гісторыя, але ў вымушанай сітуацыі мы павінны шукаць выйсце, — перакананы Латушка.

Помнік Францыску Скарыну ў Полацку. Фота: Szeder László, CC BY-SA 3.0

«Немагчыма ўявіць беларускую культуру без Беласточчыны»

Беласточчыну Павел Латушка называе выключнай з’явай у ягоным жыцці. Ён працаваў там маладым консулам, пазней неаднойчы прыязджаў на Падляшша як міністр культуры:

— Немагчыма сабе ўявіць беларускую культуру без такога магутнага складніка, якім з’яўляецца беларуская культура Беласточчыны. Гэта людзі, якія праз стагоддзі захавалі сваю адметнасць, прыналежнасць да беларускай культуры. Там развіваюцца беларускія школы, праводзяцца разнастайныя культурныя мерапрыемствы. Мы не павінны дзяліцца — беларуская дыяспара, якая цяпер прыехала на Беласточчыну, па маіх сведчаннях гэта каля 10 000 беларусаў, і да соцень тысяч беларусаў этнічных, — вельмі важна не дзяліць нас, быць разам.

Чытайце таксама

Як беларус Лукаш Леанюк прыдумаў скульптуры мядзведзікаў, якіх палюбілі ў Беластоку

Зоя Хруцкая
27 студзеня 2022, 17:03
Лукаш Леанюк

«Во якая неспадзяванка!» — усміхаецца пры сустрэчы Лукаш Леанюк і паказвае мядзведзіка, якога нехта апрануў у вязаны шалік і шапку....

Чытаць далейDetails

«Требует переговоров и дискуссий с теми, кто является нашими врагами». Навроцкий — об освобождении политзаключенных в Беларуси

MOST
26 студзеня 2026, 14:58
Кароль Навроцкий

Президент Польши Кароль Навроцкий ответил, допустим ли диалог с Александром Лукашенко, если бы он мог помочь в освобождении политзаключенных. Его...

Чытаць далейDetails

«Чувствую себя не собранной, а живой». Бывший политзаключенный и волонтерка, которая ему помогала, строят отношения в эмиграции

MOST
26 студзеня 2026, 12:27
Новый год в колони

Когда волонтерка Татьяна подходила к варшавскому отелю, где разместили бывших беларусских политзаключенных, не знала, что этот день станет для нее...

Чытаць далейDetails

Палітык лічыць, што для тых, хто прыехаў з Беларусі, будзе карысным пазнаёміцца з беларускай культурнай спадчынай Беласточчыны:

— Калі маладым консулам прыехаў і пабачыў, колькі там ладзіцца беларускіх культурных падзей, паставіў сабе пытанне: я, беларускі дыпламат, калі бачу такія адносіны да беларускай культуры па-за межамі Беларусі, — ці я магу калісьці аспрэчваць важнасць беларускай культуры ў Беларусі? Так, гэта пайшло ад выхавання, ад бацькі, але гэта быў дадатковы імпульс. Я зарадзіўся тым, як трэба, як неабходна любіць беларускую культуру.

Латушка расказаў, што арганізатары беластоцкага фестывалю «Тутака» задэкларавалі гатоўнасць стаць партнёрамі Месяцу беларускай культуры і правесці фестываль традыцыйнай беларускай культуры «Спеўны сход», які завершыцца беларускім Купаллем.

— Запрашаю ўсіх беларусаў, якія цяпер вымушага знаходзяцца за мяжой: наведвайце Беласточчыну. Там ёсць музей і цэнтр беларускай культуры ў Гайнаўцы, беларускае радыё, беларускае тэлебачанне, выходзяць часопісы, газеты. Варта прыехаць і пазнаёміцца з багаццем фестывальнай традыцыйнай культуры, якая захавала сваю адметнасць.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Новый год в колони

«Чувствую себя не собранной, а живой». Бывший политзаключенный и волонтерка, которая ему помогала, строят отношения в эмиграции

MOST
26 студзеня 2026, 12:27

Когда волонтерка Татьяна подходила к варшавскому отелю, где разместили бывших беларусских политзаключенных, не знала, что этот день станет для нее особенным. Она сама прошла через тюрьму в Беларуси,...

Kinder Joy

«Полки пустые». Перекупщики массово вывозят из Польши в Беларусь яйца Kinder одной серии

MOST
23 студзеня 2026, 17:54

Беларусы массово ищут в польских магазинах шоколадные яйца Kinder Joy из лимитированной коллекции — по сериалу «Очень странные дела». В Беларуси они не продаются. Спрос уже привел к...

гигиеническая чистка зубов в Польше

«Потеряю смысл жизни здесь». В Польше врача из Беларуси не взяли учиться на гигиенистку, потому что у нее нет апостиля школьного аттестата

MOST
23 студзеня 2026, 15:38

Мария по первому образованию врач профилактического профиля. В Польше девушка выучилась на ассистента стоматолога и планировала получить специальность гигиенистки. Но не вышло: не хватило апостиля на беларусском аттестате...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты