Аўторак, 28 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Чарговая правакацыя на мяжы: з боку Беларусі ў Польшчу прыляцела сігнальная ракета

MOST MOST
1 лютага 2022, 12:21
Навіны
A A
правакацыя

Фота: Straz_Graniczna / Twitter

Пра інцыдэнт на польска-беларускай мяжы паведамляе памежная служба Польшчы. Уначы 1 лютага сігнальная ракета з боку Беларусі ўпала на польскі бок. У гэтым месцы знаходзіцца пастаянны пост польскіх службаў.

— Гэта чарговыя правакацыі. Калі страляюць з сігнальнай зброі, то мы не ведаем, ці будуць яны потым страляць халастымі або баявымі патронамі. Такія дзеянні не павінны адбывацца на мяжы, яны нагнятаюць эмоцыі, тым больш што там пастаянны пост службаў, — распавяла прэс-сакратар пагранічнай службы Польшчы Ганна Міхальска

28 студзеня на мяжы з Беларуссю, у раёне пляцоўкі памежнай аховы Міхалова, польскія памежнікі знайшлі манекен мігранта. Манекен быў на памежнай паласе. Міністэрства абароны Польшчы лічыць, што манекен могуць выкарыстоўваць беларускія службы для дэзінфармацыі.

Раней польскія службы паведамлялі пра тое, што беларускія ваенныя амаль штодня дапамагаюць мігрантам переходзіць мяжу.

У 2021 годзе польскія памежнікі зафіксавалі амаль 40 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі. З 1 снежня па 1 сакавіка 2022 года ў Польшчы абмежавана знаходжанне паблізу мяжы з Беларуссю. Забарона ахоплівае 115 гарадоў Падляшскага ваяводства і 68 гарадоў Любельскага ваяводства.
За 2021 год у Германію праз тэрыторыю Беларусі і Польшчы прыбылі 11 213 нелегальных мігрантаў, да канца года іх колькасць стала зніжацца. Аб гэтым паведаміла федэральная паліцыя ФРГ. Колькасць мігрантаў пачаў расці летам. У жніўні ў Германію ўехалі 474 нелегальныя мігранты, пасля чаго іх колькасць рэзка ўзрасла — да 2 049 чалавек у верасні. У кастрычніку паток мігрантаў вырас да 5 294 чалавек, да лістапада ён знізіўся да 2 849, у снежні зафіксавалі ўезд 521 нелегальнага мігранта.

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Павел Мицкевич

«Помощь нуждающимся может стать причиной преследования». Глава польского фонда, который уехал более 20 лет назад, — о приговоре в Беларуси

MOST
28 ліпеня 2026, 15:01

Гродненский областной суд вынес приговор по политическим статьям главе польского фонда Okno na Wschód Павлу Мицкевичу. Он уехал из Беларуси более 20 лет назад. А теперь получил на...

визы PBH

«Это могло быть сделано в пропагандистских целях». МИД Польши — о заявлении Минска по поводу «подготовки теракта»

MOST
28 ліпеня 2026, 12:42

В Министерстве иностранных дел Польши считают, что публичное заявление беларусских властей о якобы готовящемся теракте на территории страны могло быть сделано в пропагандистских целях. Об этом «Зеркалу» рассказал пресс-секретарь ведомства Матей Вевюр. При этом...

гайд па Кракаве

Выйшаў першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве — з бінга, крыжаванкай і дазволам праліць каву

MOST
28 ліпеня 2026, 09:05

Блогер і гід Глеб Ляпейка і дызайнерка Аляксандра выпусцілі першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве.  Гайд прапануе наведаць 44 месцы з сямі катэгорый: база, культура, ежа, кава, бары,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты