Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Як беларусу атрымаць еўрапейскі дыплом у Польшчы? Беларуская Акадэмія запрашае на вучобу

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
3 лютага 2022, 16:09
Гісторыі, Навіны
A A
еўрапейскі дыплом у Польшчы

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Вучышся анлайн з любой кропкі свету — і атрымліваеш дыплом бакалаўра еўрапейскага ўніверсітэта. Такія магчымасці адкрыліся для беларускіх студэнтаў. Беластоцкая адукацыйная пляцоўка Беларуская Акадэмія прапануе дыстанцыйнае навучанне — на беларускай і на рускай мовах. Цяпер ідзе набор на спецыяльнасць «Менеджмент і медыяцыя». Прафэсарка Святлана Куль-Сяльверстава распавяла MOST пра навучанне.

Студэнты маюць такі ж статус і ільготы, як і ўсе студэнты польскіх вну

Па ініцыятыве Беларускай Акадэміі (БА) у трох польскіх ВНУ адкрытыя пяць спецыяльнасцяў. Выкладанне вядзецца па-беларуску і па-руску, а выкладчыкамі з’яўляюцца лепшыя спецыялісты з Беларусі, якія працуюць па еўрапейскіх вучэбных планах і праграмах. Сябры акадэміі аказваюць арганізацыйную, метадычную і іншую дапамогу як выкладчыкам, так і студэнтам, суправаджаюць працэс навучання. Усе спецыяльнасці працуюць на падставе анлайн выкладання, а студэнты маюць такі ж статус і ільготы, як і ўсе студэнты польскіх ВНУ, і такі ж падцверджаны польскім міністэрствам адукацыі дыплом. Анлайн выкладанне дае магчымасць не пакідаць месца жыхарства без патрэбы. А калі яна ўзнікне, студэнты маюць права на візу,і легальны побыт і працу ў Польшчы.

— На сёння па праграме БА вучыцца група студэнтаў па спецыяльнасці «Адміністрацыя» у Вышэйшай школе кадраў менеджмента. Зараз у іх пачынаецца вытворчая практыка, заканчваецца першы год навучання. Скончылася навучанне на МБА, трое студэнтаў з Беларусі паспяхова абаранілі дыпломы, яшчэ некалькі пакуль адклалі абарону па розных прычынах, – распавядае MOST прафесарка Святлана Куль-Сяльверстава.

БА падтрымлівае навуковую дзейнасць, мае ўласны навуковы альманах, арганізавала за год тры міжнародныя навуковыя канферэнцыі, дапамагае выкладчыкам прайсці прэстыжныя стажыроўкі ці пераехаць з Беларусі ў іншую краіну пры патрэбе.

Есць падтрымка ўніверсітэта ў Швейцарыі

БА зараз вядзе набор на спецыяльнасць «Менеджмент і медыяцыя», бакалаўрыят, у Вышэйшай школе кадраў менеджмента. Стацыянар, анлайн, беларуская і руская мовы выкладання. Пачатак навучання – 1 сакавіка 2022 г. Усе дакументы можна падаваць у электроннай форме. Навучанне платнае. Год каштуе 4400 злотых, можна плаціць па семестрах. Па карце паляка вучоба бясплатная, можна атрымліваць сацыяльную стыпендыю.

— Мы вырашылі сканцэнтраваць зараз намаганні на наборы на спецыяльнасць «Менеджмент і медыяцыя», бакалаўрыят. Хаця і іншыя спецыяльнасці адкрытыя для падачы дакументаў, у тым ліку, дзьве магістратуры ў Шчэціне (прафесійна-псіхалагічнае кансультаванне і праца з кадрамі) і Беластоку (мэнеджмент на прадпрыемстве). Гэтую спецыяльнасць мы адкрываем пры падтрымцы калег з універсітэта ў Лазанне, у Швейцарыі. Спецыялізацыя — медыяцыя — для Беларусі новая, але вельмі запатрабаваная ў Еўропе.

Прафесарка кажа, што медыятар, гэта той спецыяліст, які вядзе перамовы ў бізнесе, сацыяльнай сферы, працуе з кадрамі, партнёрамі або канкурэнтамі. Бакалаўрыят – першы крок у БА, далей будзе магістратура і стажыроўкі ў партнёраў з Лазанны.

—  Адкрываючы гэтую спецыяльнасць, мы даем магчымасць беларусам, якія зараз пакінулі радзіму, атрымаць еўрапейскую адукацыю на роднай для іх мове, легалізавацца ці атрымаць больш высокі сацыяльны статус у Польшчы, атрымаць права на працу і мець перспектывы ў жыцці. Для многіх жыццёва важным пытаннем з’яўляецца менавіта трывалы статус пабыту, права на легальную працу і перспектывы. Вучыцца ў польскіх вну для многіх немагчыма з-за слабога ведання польскай мовы. Нашая праграма вырашае гэтыя праблемы. Няма абмежаванняў ва ўзросце, месцы жыхарства, нацыянальнасці. Усё вельмі дэмакратычна. Для тых, хто мае незакончаную вышэйшую адукацыю, ёсць магчымасць аднавіцца на 2 курс спецыяльнасці «Адміністрацыя» і праз два гады атрымаць польскі дыплом, — распавяла MOST Святлана Куль-Сяльверстава.

Акадэмія была створаная ў кастрычніку  2020 г. у Беластоку. Яна аб’ядноўвае некалькі дзясяткаў выкладчыкаў з розных краін, якія так ці інакш звязаныя з Беларуссю. Акадэмія працуе на валанцёрскіх пачатках, не карыстаецца грантамі, не з’яўляецца аднаразовым праектам. Каардынатарам і суарганізатарам Беларускай Акадэміі з’яўляецца вядомы беластоцкі Фонд у Польшчы OKNO NA WSCHÓD.

Кантакты Беларускай Акадэміі:

Эл.пошта: [email protected]
Тэлеграм-канал: https://t.me/baedueu
Тэлеграм-чат: https://t.me/edu_ba_2021
Адрас: Беласток, вул. Роха, 8.

 

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты