Падляскае ваяводства абвясціла конкурс праектаў па захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны рэгіёна, а таксама дзейнасць нацыянальных і этнічных меншасцей. Удзельнічаць могуць і беларусы.
На выкананне гэтых задач агулам выдзеляць 500 тысяч злотых. У рамках першай задачы будуць разглядаць праекты, накіраваныя на захаванне і папулярызацыю культурнай спадчыны Падляшша, захаванне элементаў традыцыйнай культуры і нацыянальнай самабытнасці. У рамках другой задачы грошы будуць накіраваныя на дзейнасць нацыянальных і этнічных меншасцей рэгіёна.
Праекты мусяць быць рэалізаваныя ў перыяд ад 15 мая да 31 снежня 2022 года. Гэта могуць быць фестывалі, конкурсы, выставы і іншыя імпрэзы і актыўнасці.
Заяўкі на конкурс будуць прымаць ад 11 лютага да 8 сакавіка 2022 года. Форму конкурснай прапановы можна запоўніць праз сервіс https://witkac.pl (папярэдне трэба зарэгістравацца).
Па пытаннях можна звяртацца да кантактнай асобы — дырэктара ўпраўлення нацыянальнай спадчыны Маршалковага ўраду: Катажына Карыцка, тэлефон 85 66 54 537.