Чацвер, 19 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Брэсце пачнуць будаваць новы мікрараён ля самай мяжы з Польшчай

MOST MOST
23 лютага 2022, 23:34
Навіны
A A
новы мікрараён у Брэсце

Фота: Rogachuk / Telegram

У мінулым годзе стала вядома пра планы брэсцкіх уладаў пабудаваць новы мікрараён на паўднёвым захадзе горада, уздоўж Варшаўскай шашы. Гэта апошняя адносна вялікая пляцоўка ў Брэсце, дзе магчымая комплексная забудова. Днямі кіраўнік гарвыканкама Аляксандр Рагачук паведаміў, што будаўніцтва пачнецца ўжо сёлета.

Згодна з дэталёвым планам новага мікрараёна, які быў апублікаваны ў ліпені 2021 года на партале Pravo.by, найбольш важным акцэнтам новага мікрараёна з’яўляецца ўезд у Беларусь з боку Польшчы.

Грамадскі цэнтр, школа, пешаходная зона

Там паўстане так званы грамадскі цэнтр з сеткай інвестыцыйных пляцовак, якія дазволяць паступова асвойваць тэрыторыю. Таксама гарадскія ўлады лічаць абавязковым пабудаваць тут высокія будынкі «з мэтай лепшага зрокавага ўспрыняцця сілуэта забудовы».

Фота: Rogachuk / Telegram

З абавязковых аб’ектаў у грамадскім цэнтры будзе школа, амфітэатр, шматузроўневы паркінг і пешаходная алея. Магчыма і стварэнне бізнес-цэнтра «Экспа-Брэст».

Асноўным элементам новага раёна будзе бульвар — пешаходны і транспартны, што традыцыйна для горада. Ён павінен візуальна злучыць комплекс царквы ля парка Тысячагоддзя і штык Брэсцкай крэпасці, лічаць аўтары праекта.

Мясцовыя жыхары: калі пустку забудуюць, нарэшце супакояцца моцныя вятры

Жыхары дамоў на прылеглых вуліцах, з якімі паразмаўляў MOST, не бачаць у будоўлі нічога дрэннага. Больш за тое, зараз з пусткі дзьмуць моцныя вятры, якія ствараюць месцічам дыскамфорт. А пасля таго, як яе забудуюць, вятры мусяць стаць спакайнейшымі, кажуць жыхары вуліца Грыбаедава.

Фота: MOST

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

правозащитники

Появился список освобожденных 19 марта политзаключенных

MOST
19 сакавіка 2026, 20:38

Telegram-канал «Розовые косынки» (Движение репрессированных беларусок) опубликовал список освобожденных 19 марта политзаключенных. В нем 245 фамилий. Ранее сообщалось об освобождении 250 человек, из которых 235 остаются в Беларуси...

освобождение политзаключенных

Из 250 освобожденных политзаключенных 235 остались в Беларуси, 15 вывезены в Литву

MOST
19 сакавіка 2026, 16:55

Из 250 политзаключенных, освобожденных 19 марта в результате беларусско-американских переговоров, 235 человек остались в Беларуси. Еще 15 человек вывезено в Литву, сообщила Светлана Тихановская. Им уже оказана поддержка....

заключенные

В Беларуси освобождены 250 политзаключенных

MOST
19 сакавіка 2026, 15:55

Александр Лукашенко освободил новую группу политзаключенных. Это стало результатом переговоров с делегацией США во главе со спецпредставителем Дональда Трампа Джоном Коулом, которые прошли 19 марта в Минске. Правозащитный...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты