У Брэсце людзей не пускалі да помніка Тарасу Шаўчэнку, паведамляе «Брэсцкая газета».
Ля помніка Тарасу Шаўчэнку на аднайменным бульвары павінны быў прайсці мітынг у гонар дня нараджэння пісьменніка. Мітынг быў дазволены, падкрэслівае «Брэсцкая газета». Аднак людзей не падпускалі да помніка супрацоўнікі міліцыі. Побач дзяжурылі дзясятак міліцыянераў і шэсць патрульных аўтамабіляў.
Вядома пра затрыманне брэсцкага актывіста Алега Вялава. Па сведчаннях відавочцаў, мужчына збіраўся ўскласці кветкі да помніка Шаўчэнку.
Чытачы «Нашай Нівы» паедамляюць, што былі затрыманыя як мінімум чатыры чалавекі.