Пасля пачатку расійскай агрэсіі з Украіны ў Польшчу збеглі больш за мільён чалавек. Мігранцкі крызіс на беларуска-польскай мяжы тым часам знік з павесткі дня, але не спыніўся. MOST даведаўся, што адбываецца на гэтым кірунку: ці спрабуюць перасекчы мяжу нелегальныя мігранты і якім чынам яны гэта робяць.
Восеньская вострая фаза мігранцкага крызісу на польска-беларускай мяжы змянілася не вельмі ўдалымі і не асабліва шматлікімі спробамі нелегальных мігрантаў прабрацца ў Польшчу. Апошнія дні ўвага была накіраваная на мяжу Польшчы і Украіны, аднак высветлілася, што на мяжы з Беларуссю польскія памежнікі кожны дзень затрымлівалі нелегалаў.
- 24 лютага, ў першы дзень вайны, памежнікі затрымалі 20 мігрантаў з Сірыі, Емена і Ірану.
- 25 лютага затрымалі яшчэ менш нелегальных мігрантаў — 10 чалавек.
- 26 лютага польскія памежнікі затрымалі 11 нелегальных мігрантаў з Іраку, 4 з Емену.
- 27 лютага памежнікі правялі выратавальную аперацыю: сямёра іракцаў і іранцаў захраслі ў балоце.
- 28 лютага Польская памежная служба затрымала 28 замежнікаў, якія нелегальна перайшлі беларускую мяжу. Мігранты з Самалі, Ірака, Турцыі і Емена дзвюма вялікімі групамі перасеклі мяжу. Таксама ў гэты дзень у месцы, дзе ідзе будаўніцтва сцяны, з боку нелегальных мігрантаў была спроба сілавога ўварвання з тэрыторыі Беларусі.
Wczoraj na odcinku #PSGMichałowo w miejscu gdzie trwa budowa bariery, miała miejsce próba siłowego przekroczenia granicy z??do??.
Grupa kilkunastu osób,wśród których byli żołnierze??rzucała kamieniami w patrole??.
Siły polskie zostały wzmocnione, nikt nie przekroczył granicy. pic.twitter.com/Z4M43IBUrN— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) March 1, 2022
- За першы дзень вясны, 1 сакавіка, на тэрыторыю Польшчы з Беларусі спрабаваў трапіць 51 нелегальны мігрант. Гэта былі грамадзяне Сірыі, Ірака, Конга, Буркіна-Фасо.
- 2 сакавіка былі затрыманыя 15 нелегальных мігрантаў – з Судана, Эрытрэі, Емена і Сірыі. Замежнікі прыехалі ў Беларусь з Расіі.
- 3 сакавіка памежнікі затрымалі на мяжы 20 чалавек, якія аказаліся іракцамі і сірыйцамі.
- 4 сакавіка затрымалі 22 нелегальных мігрантаў з Емену, Таджыкістану, Сірыі і Іраку. Таксама памежнікі арыштавалі траіх чалавек, якія перавозілі замежнікаў, што незаконна трапілі ў Польшчу. У гэты дзень адбылася чарговая выратавальная аперацыя, падчас якой выратавалі грамадзян Ірака, якія захраслі ў балоцістай мясцовасці на польскім баку мяжы.
- 5 сакавіка вялікая група нелегальных мігрантаў з 28 чалавек спрабавала сілай прарвацца праз мяжу. Усяго за суткі затрымалі 36 мігрантаў.
- 6 сакавіка польскія памежнікі затрымалі 35 нелегальных мігрантаў. У памежныя патрулі мігранты кідалі камяні.
- 7 сакавіка польская памежная служба затрымала 28 замежнікаў. Усе яны нелегальна трапілі ў Польшчы. Яны родам з Кубы, Емена, Сірыі, Камеруна і Турцыі.
Усяго ад пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 300 мігрантаў. У асноўным гэта грамадзяне Сірыі і Ірака.