У школы Падляскага ваяводства пойдуць каля 600 дзяцей з Украіны, якія ўцяклі ад вайны. Аб гэтым паведамляе Radio Białystok.
Па інфармацыі Упраўлення адукацыі Беластока, у школы Падляскага ваяводства залічылі 634 украінцаў — яны разам з бацькамі збеглі з Украіны з-за расійскага ўварвання напрыканцы лютага.
Больш за 500 дзяцей будуць хадзіць у пачатковую школу. У дзіцячыя садкі залічылі каля 80 дзяцей, а 50 падлеткаў пойдуць у старэйшыя класы.



