У Падляскім ваяводстве сабралі дапамогу для ўкраінскіх медыкаў, паведамляецца на партале Wrota Podlasia.
Цалкам укамплектаваныя медычныя сумкі, артапедычныя нашыйнікі і самыя неадкладныя лекі — усё гэта сабралі ў рамках акцыі па дапамозе ўкраінцам. Сабраныя абсталяванне і лекі перадалі з Падляскага ваяводства ў Жэшаў яшчэ 10 сакавіка. Далей усё гэта накіравалі ва Украіну.
— Збор працягваецца. Нам дапамагаюць пажарныя, якія аддаюць рэчы, што ім не патрэбны і якія не выкарыстоўваюць. Самая вострая неабходнасць у ліхтарыках, цеплавізарных камерах і насілках, — расказаў каардынатар акцыі Мацей Кудрыцкі.
Дапамагчы можа любы ахвотны. Дапамогу можна прынесці па наступных адрасах:
- Беласток — Bohaterów Monte Cassino 8
- Ломжа — J. Piłsudskiego 88
- Сувалкі — Wojska Polskiego 100
- Семятычы — Kościuszki 88