На будынку ўрада Беластока па Слонімскай, 1 да гадавіны зняволення, 25 сакавіка, змесцяць партрэты беларускіх палітвязняў Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута.
Пра гэта рашэнне заявіў прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі. Партрэты Борыс і Пачобута змесцяць на фоне беларускага нацыянальнага сцяга з надпісам #UwięzieniZaPolskość («Зняволеныя за польскасць»).
Старшыню Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс і журналіста, сябра гэтай арганізацыі Анджэя Пачобута затрымалі ў Беларусі адпаведна 23 і 25 сакавіка 2021 года. Супраць іх распачалі крымінальную справу па частцы 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса за распальванне рэлігійнай і нацыянальнай варожасці.