Субота, 13 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Гродзенскага бізнесмена, заснавальніка брэнда Conte Валянціна Байко ўключылі ў санкцыйны спіс Канады

MOST MOST
6 красавіка 2022, 12:37
Навіны
A A
Валянцін Байко

Фота: Office Life / officelife.media

Заснавальніка «Контэ Спа», гродзенскага бізнесмена Валянціна Байко ўключылі ў санкцыйны спіс Канады. Адпаведная інфармацыя з’явілася на афіцыйным сайце канадскага ўраду. 

Валянцін Байко з’явіўся ў санкцыйным спісе разам яшчэ з васьмю беларускімі бізнесменамі і вайскоўцамі. Акрамя заснавальніка «Контэ», кампаніі-вытворцы вопраткі, бялізны і панчох, у спісе знаходзяцца Аляксандр Шакуцін, Уладзімір Пефціеў, Анатоль Тарноўскі, Павел Тапузідзіс, Яўген Баскін, Андрэй Жук, Андрэй Бурдыка і Сяргей Сіманенка.

Санкцыі ў дачыненні да гэтых людзей уведзеныя праз сур’ёзныя парушэнні Беларусі што да захавання міру і бяспекі.

За тыдзень да ўключэння ў санкцыйны спіс, напрыканцы сакавіка 2022 года, Валянцін Байко расказваў «СБ», што санкцыі нараджаюць новыя ўмовы для развіцця беларускага бізнесу, а дзяржава актыўна дапамагае.

Валянцін Байко разам з братам Дзмітрыем заснавалі панчошна-шкарпэтачны бізнес «Контэ Спа». Акрамя гэтага ў сярэдзіне 2010-х Байко адкрыў фермерскія гаспадаркі ў Гродзенскай вобласці, і цяпер ён адзін з найбуйнейшых вытворцаў экалагічных прадуктаў у Беларусі. Браты Байко з’яўляюцца ўладальнікамі кантрольнага пакету Тураўскага малочнага камбіната. А яшчэ Валянцін Бойка — сенатар Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, ганаровы консул Украіны ў Гродне і старшыня Беларускай Асацыяцыі каноэ. 
Тэгі: Беларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Польше

В Польше подписан закон, который вводит обязательную подачу заявлений на ВНЖ через единую платформу

MOST
12 снежня 2025, 19:12

Президент Польши Кароль Навроцкий 12 декабря подписал новую редакцию закона об иностранцах. Документ в числе прочего переводит подачу заявлений на ВНЖ в онлайн-формат — через единую цифровую платформу...

тоннель на беларусско-польской границе

В Польше обнаружили тоннель из Беларуси длиной в десятки метров. По нему проникали мигранты

MOST
12 снежня 2025, 16:36

Польские пограничники обнаружили на границе с Беларусью подземный тоннель длиной в несколько десятков метров. По нему в страну за короткое время могли пробраться 180 мигрантов, более 130 из...

ВНЖ в Польше

Почему во Вроцлаве так долго ждут ВНЖ? Контрольная палата проверила госорган и нашла вопиющие нарушения

MOST
12 снежня 2025, 14:39

Почти 8 тыс. человек приняли в обход очереди, а документы хранили где попало и в беспорядке. Это лишь некоторые выводы проверки, которую Контрольная палата Польши (NIK) провела в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты