Серада, 28 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Беластоку і яшчэ адным польскім горадзе на мяжы з Беларуссю здымаюць фільм

MOST MOST
3 мая 2022, 13:17
Навіны
A A
фільм

Фота: Gmina Michałowo / Facebook

У Беластоку і Міхалове здымаюць фільм Ślicznotka. Фільм мае на мэце змяніць стэрэатып пра Падляшша і паказаць яго сучасным рэгіёнам. І ўсё гэта будзе адбывацца на фоне палітычных гульняў і мясцовага фестывалю. MOST расказвае, хто здымаецца ў фільме, пра што ён будзе і дзе праходзяць здымкі.

Дзе адбудуцца здымкі

Першыя сцэны знялі 29 красавіка ў Міхалове. Здымкі будуць праходзіць там яшчэ некалькі тыдняў. Беласток і ваколіцы таксама будуць фігураваць у кінастужцы, але ў значна меншых аб’ёмах, чым Міхалова.

У Міхалове здымкі адбудуцца ў ратушы і ў школе, на пляжы і ў амфітэатры ў Бондарах.

Прэм’ера фільма запланавана на канец 2022 года.

Пра што фільм

Дзеянне стужкі адбываецца ў маленькім горадзе на ўсходзе Польшчы. Стваральнікі фільму ўпэўненыя, што ён зменіць стэрэатып аб Падляшшы, пакажа рэгіён сучасным.

Сінопсіс наступны: мэр горада рыхтуецца да правядзення штогадовага фестывалю, у рамках якога абіраюць міс горада. Сцэнарый мерапрыемства падрыхтаваны людзьмі мэра, які збіраецца балатавацца на яшчэ адзін тэрмін на мясцовых выбарах. Сітуацыя ўскладняецца, калі з’яўляецца яшчэ адна кандыдатка ў конкурсе.

Хто здымаецца ў фільме

У фільме таксама будуць акцёры з Беластока: Беата Хічэўска і Пётр Шчакоўскі. Галоўную ролю выканае Ёанна Куроўска, а расказчыкам выступіць Цэзары Пазура.

Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Освенцим

В Польше почтили память жертв Холокоста. Рассказываем о лагерях смерти, которые были в этой стране

MOST
27 студзеня 2026, 20:13

27 января в Польше отмечают День памяти жертв Холокоста. 81 год назад в этот день освободили Освенцим — крупнейший лагерь смерти. В годовщину освобождения узников на территории бывшего...

ликвидация ИП в Польше

В 2025 году 3,1 тысячи беларусов подали документы на регистрацию ИП в Польше

MOST
27 студзеня 2026, 18:05

3,1 тыс. граждан Беларуси подали документы на регистрацию индивидуального предпринимательства (JDG) в Польше в 2025 году. Из них у 430 есть не только беларусское, но и польское гражданство....

дрон на польско-беларусской границе

На беларуса и его девушку-украинку напали в новогоднюю ночь под Варшавой. Полиция начала расследование

MOST
27 студзеня 2026, 16:04

Полиция начала расследование по заявлению беларуса Алексея Бедненко о нападении на него и его девушку-украинку в новогоднюю ночь под Варшавой. Об этом в ответ на запрос «Белсата» сообщил заместитель начальника...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты