У суботу, 7 мая, у Беластоку пройдзе прэзентацыя кнігі на палескай гаворцы «Оньдэ». Яе напісаў беларускі журналіст з Піншчыны Аляксей Дзікавіцкі.
Кніга апавяданняў і вершаў беларускага журналіста, віцэ-дырэктара «Белсата» Аляксея Дзікавіцкага напісаная на палескай гаворцы. У зборніку мова захаваная менавіта ў той версіі, якую выкарыстоўваюць жыхары ваколіц Пінска.
Падчас імпрэзы прагучаць урыўкі ў аўтарскім выкананні, каб прысутныя змаглі адчуць самабытнасць мовы, а таксама адчуць хараство бязмежных прастораў палескіх балот і сталіцы беларускага Палесся.
Прэзентацыя пройдзе ў прасторы MediaPortBelarus у Беластоку (Sienkiewicza, 44). Пачатак імпрэзы ў 16:00