Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Табе лепш павесіцца, як Іуда Іскарыёт!». Падвойнае жыццё Данілы Аленіуса

MOST MOST
11 мая 2022, 17:31
Гісторыі
A A
Данілы Аленіус

Ілюстрацыя: Настасся Уткіна / MOST

Гісторыя Данілы Аленіуса — няпростая і шмат у чым унікальная. З’яўляючыся палітычным актывістам, хлопец заставаўся пэўны час сведкам Яговы. Па сутнасці, гэта было падвойнае жыццё, бо ў Сведкаў сурова забароненая любая палітычная актыўнасць.

Зараз хлопец наладжвае новае жыццё ў Варшаве. Працуе кур’ерам, знаёміцца з горадам як урбаніст. Вядзе блог, прысвечаны Сведкам. Збіраецца паступаць ва ўніверсітэт на даследаванне палітыкі, пасля — на ўрбаністыку. «Мая мэта — атрымаць вышэйшую адукацыю. Кампенсаваць страчанае за 17 гадоў», — кажа хлопец.

«Не, я па Бібліі…» — «Табе не сорамна?»

Даніла распавядае, што гісторыяй і палітыкай захапляўся даўно, са школы. Тады ж зразумеў усё, што трэба, пра Лукашэнку. Паралельна ўвайшоў ва ўрбаністыку. У роднай Рэчыцы збіраў подпісы, каб не дапусціць будоўлю спрэчных аб’ектаў, вёў блог «Беларускі ўрбаніст» і ютуб-канал пра ўрбаністыку, па начах расклейваў улёткі, каб людзі прыходзілі на грамадскія абмеркаванні.

— З аднаго боку, сумленне мучыла, што я апалітычны, з іншага — «здраджваю Богу», бо там усё гэта забаронена… — прызнаецца Даніла. — Разрыў галавы поўны. Пад выбары 2020-га, калі быў этап подпісаў, мне патэлефанаваў сябар: «Ты ўжо падпісаўся?». Кажу: «Не, я па Бібліі…». А ён мне: «Табе не сорамна?». Гэта быў моцны канфлікт асобы. За два тыдні да выбараў я зразумеў, што з секты трэба выходзіць.

Даніла Аленіус. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Даніла перабраўся ў Мінск. Ходзячы на маршы і акцыі, будучы ўдзельнікам «дваравога дзвіжу» ці размалёўваючы прыпынкі ў правільныя колеры, хлопец найбольш баяўся не міліцыі, але — што трапіць на камеры і даведаюцца сваякі. Бо ўсе былі Сведкамі Яговы. Адначасова разумеў: калі людзі знікнуць з вуліц і перастануць выходзіць — адваротная рэакцыя будзе страшная.

— Напрыклад, 17 жніўня я быў на прыступках МЗКТ. Праз пару гадзін на БТ. Пасля на плошчы Незалежнасці. Пасля — ішлі на Акрэсціна. І гэта толькі адзін дзень! Але 25 кастрычніка я аказаўся ў калоне на Арлоўскай: забралі. Гранаты, лазеры, дым, аўтазакі… Калі б нават у пад’езд схаваўся, не дапамагло б: ужо і з кватэр выцягвалі. Атрымаў 13 сутак.

Пасля была гібель Рамана Бандарэнкі — Даніла выйшаў на праспект са свечкай на планшэце. Кажа, тады да яго ўпершыню дачапіўся «ябацька». Маўляў, раней яны стараліся сябе не афішаваць. 17-га лістапада да яго прыйшлі на працу. Пасля — дадому з вобшукам у рамках «крыміналкі». Цягам двух дзён у Данілы атрымалася з’ехаць: Кіеў, Уроцлаў, урэшце — Варшава.

«Старшыня сходу мае большую ўладу, чым Лукашэнка»

— Самае смешнае, што канчаткова аб’явіць пра выхад з секты я збіраўся ўвечары таго дня, калі мяне затрымалі. Усім напісаць, каб пакінулі ў спакоі. Бо немагчыма ў гэтым асяроддзі доўга хаваць, што ты іншы. Калі ўсе твае сваякі — там, або максімальна лаяльныя. Ёсць і пара нелаяльных сваякоў, але з імі не кантактуюць — забаронена.

«Скіл праведнасці» у Сведкаў вымяраецца ў гадзінах хаджэння па людзях і грукання ў дзверы. У некага гэта 40 гадзін на месяц, у некага — 10 (гэта ўжо так сабе). Некаторыя даюць рады зрабіць 70-100 гадзін, а ў дадатак — працаваць! А яшчэ — 2-3 службы на тыдзень. Калі ты не выцягваеш гэты графік — ты «духоўна ўпаў», «духоўна слабы». З гэтага пачынаюцца касыя погляды і нават цкаванне.

— Калі ў секце зразумелі, што я сыходжу, пачаліся размовы: «З Данікам нешта не такݕ. Адзін са старэйшынаў мясцовага сходу (па жыцці іпэшнік, рамантуе тэлевізары) мае над людзьмі большую ўладу, чым Лукашэнка ў Беларусі. З ім раяцца, дзе працаваць, на кім жаніцца. Тэлефануе мне: «Па якой прычыне не падымаеш слухаўку?». Я набраўся духу, сказаў яму і маці, што выходжу. Так за кароткі час я пазбыўся сям’і, асяроддзя і Радзімы.

Даніла Аленіус. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Даніла шмат распавядае пра ўнутраную кухню Сведкаў. Некаторыя там апынуліся па нараджэнні. Сярод іншых шмат траўмаваных людзей, якіх «любяць» і «абдымаюць». Упор на тое, каб чалавек быў максімальна ўключаны ў культ. Аддаваў увесь свой час. Грошы не асабліва выцягваюць, данаты ананімныя. Але актыўнасць і час чалавека — асноўная валюта.

— Уявіце, што чалавек, трапіўшы туды, вымушаны абарваць знешнія сувязі. Бо нават дні нараджэння адзначаць нельга. З тымі, хто супраць, нельга нават вітацца. І вось гэты чалавек, цалкам замкнёны на ўнутраным коле, спрабуе выйсці. Тады ад яго адварочваюцца ўсе. Таму гэта цяжка — як пачаць жыццё з нуля.

Ведаючы гэта, але наважыўшыся на выхад, Даніла меўся вырашыць пытанне фінансавай незалежнасці. Бо нават вышэйшая адукацыя там «не вітаецца». Ідэальны Сведка мае мець найпрасцейшую працу, каб не памерці з голаду. Даніла распавядаў, як спрабаваў займацца самаадукацыяй, ездзіў на форумы ўрбаністыкі, але, вяртаючыся ў Рэчыцу, зноў станавіўся «сектантам»: чысціў грузавыя вагоны, хадзіў на сходы.

Палітыка — такі самы грэх, як забойства ці сэкс да шлюбу

— Сістэма Лукашэнкі і сусвет культу вельмі падобныя. Раней, чытаючы «1984» Оруэла, я неяк не заўважаў падабенства. Зараз перачытваючы — усё адзін у адзін. Менавіта пасля 2020-га краіна пачала пераўтварацца ў такі «культ». Бачым нават па прапагандзе. Спікеры Сведкаў кажуць: «Усё будзе добра, Бог вам усё дасць у будучыні, а ворагі Яговы загінуць у дыму» — ды ўсміхаецца. Розніца з Азаронкам толькі ў тым, што той не ўсміхаецца, больш агрэсіўны.

Даніла Аленіус. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Крытыка ўладаў забароненая. Падтрымка і нават спачуванне апанентам — народу Беларусі — таксама. Маўляў, «нельга заняць адзін з бакоў свету Сатаны». Паводле Сведкаў, свет кіруецца Сатаной, таму адзіная магчымая палітычная пазіцыя — быць на баку арганізацыі. Займацца палітыкай — такі сам грэх, як забойства ці сэкс да шлюбу (любы з 10 запаветаў).

Разам з тым, дазволена крытыкаваць Расію. Чаму? Бо Сведкаў Яговы там забаранілі — толькі з гэтай прычыны. Разам з тым, Даніла супраць татальнай забароны і крымінальнай адказнасці да Сведкаў, як гэта ёсць у РФ:

— Дзякуючы гэтай забароне ёсць зручная Сведкам карцінка, маўляў, гэта звычайная хрысціянская канфесія, якую гналі Пуцін і Гітлер. Гэтага шмат у ліберальных медыя. Так секта стае толькі мацнейшай. Гэта вельмі зручны для кіраўніцтва «цярновы вянец»: рэпрэсіі за свабоду веравызнання, свабоду думкі. А насамрэч — у іх там свой таталітарызм.

Даніла прыводзіць іншыя прыклады. У Аўстраліі перад арганізацыяй паставілі жорсткія ўмовы: або зніжаеце татальны кантроль і спыняеце хаваць выпадкі педафіліі, або — плаціце падаткі, як звычайная камерцыйная структура. Сведкі пайшлі насустрач. Або ў Еўропе Сведкаў ловяць на забароне кантактаў з «адступнікамі» з ліку сваякоў, бо гэта супярэчыць канстытуцыі. І гэта працуе.

— І не трэба над Сведкамі смяяцца ў школах: «Ха-ха, сектант!». Праз гэтага яны замыкаюцца. На гэта і разлічана — на знешні ціск. Калі дзяржава ці супольнасць падыходзіць да гэтага далікатна, то выбівае аргументы ў кіраўніцтва Сведкаў. Няма нічога горшага, чым змагацца з таталітарнай сектай, у якой адэптаў праграмуюць на супрацьстаянне таталітарнымі метадамі. Яны ўсё жыццё хочуць пацярпець за «вялікую праўду» — ды становяцца яшчэ больш асацыяльнымі.

Даніла Аленіус. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Самагубствы, педафілія, смерць праз забарону пералівання крыві…

Нават пасля таго, як Даніла з’ехаў з Беларусі, шантаж з боку арганізацыі працягваўся. Ажно да таго, што яму скідвалі фота сястры і настойвалі, каб вярнуўся. Асобныя мэсаджы можна пабачыць на скрыншотах з перапіскі: у тым ліку там ёсць парады павесіцца, як Іуда Іскарыёт.

Скрыншот: Даніла Аленіус / для MOST
Скрыншот: Даніла Аленіус / для MOST
Скрыншот: Даніла Аленіус / для MOST
Скрыншот: Даніла Аленіус / для MOST

Урэшце Даніла вырашыў пісаць пра гэтыя справы ў сацсетках.

— Пра ўвесь гэты жах я зрабіў трэд у твітары, які набраў 40 тысяч праглядаў. Пасля яшчэ, яшчэ. Каб цалкам разбурыць гэтыя муры і абмежаванні ў псіхіцы, размежаванні «дабро/зло» і гэтак далей, трэба добра вычысціць псіхіку. Я там быў, таму ведаю, пра што гаворка. У мяне скралі частку жыцця, так, але я не хачу заставацца пераможаным. Спрабую таксама дапамагчы іншым людзям.

Асобнае пытанне — давядзенне да самагубства і педафілія ў арганізацыі. У Расіі і Казахстане былі даказаныя выпадкі, у Беларусі пакуль не. Даніла распавядае, што ягоны сябар здзейсніў самагубства наўпрост у «зале царства» — цэнтральным памяшканні філіі Сведкаў. Меў ключы, прыйшоў, забіў сябе. Яго зацкавалі праз адносіны з дзяўчынай. Арганізацыя намагалася гэта схаваць: забаронена было нават пісаць пасты спачування. У Рэчыцы былі і іншыя спробы, у тым ліку таемныя пахаванні.

— Я зрабіў апытанне ў гугл-форме для падпісчыкаў свайго канала: ці сутыкаліся яны з выпадкамі самагубстваў, педафіліі або смерці ў выніку забароны на пераліванне крыві ў сваіх сходах (сход — прыкладна 100 чалавек): 65% адказалі, што так. Гэта не адзін, не два чалавека на краіну… Гэта страшная статыстыка!

Паводле Данілы, палова яго гледачоў дагэтуль застаюцца ў кульце. Але — у рэжыме італьянскай забастоўкі ці чакаюць часу, каб выйсці. Шмат хто піша падзякі. Праблема ў тым, што чалавек, калі выходзіць з секты, застаецца адзін. Таму яшчэ адна опцыя — паказаць, што такіх нямала і гэта нястрашна. Ніколі не позна пачаць новае жыццё.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

пенсионерка в Италии

«Иметь такую опеку — счастье». Беларусская пенсионерка попала в итальянский дом престарелых — и удивилась

MOST
5 снежня 2025, 14:49

Пенсионерка Александра Ханевич, которая в последние годы живет в Польше, отправилась в Италию в рамках проекта «Бабушка на колесах». Там она встретилась с чиновниками, беларусскими и итальянскими пенсионерами...

Путь Сантьяго

Вдоль океана, без телефона, без сигарет. Беларуска прошла один из главных паломнических маршрутов и поделилась впечатлениями

MOST
5 снежня 2025, 13:33

Рюкзак — не тяжелее 10% собственного веса, ракушка и книжка для сбора печатей. Вот и все, с чем Мария в компании трех варшавских подруг отправилась покорять Путь Сантьяго...

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты