Панядзелак, 12 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Мікалая Аўтуховіча будуць судзіць у гродзенскай турме

MOST MOST
12 мая 2022, 14:45
Навіны
A A
аўтуховіч

Фота: RFE/RL

Палітнязволенага Мікалая Аўтуховіча будуць судзіць у гродзенскай турме, паведамляюць праваабаронцы цэнтра «Вясна». Яго будзе судзіць Максім Філатаў, які пакараў Вітольда Ашурка пяццю гадамі зняволення.

Аўтуховіча будуць судзіць не ў Гродзенскім абласным судзе, а ў турме. Таксама змянілася дата пачатку судовага працэсу: яго перанеслі з 16 на 18 мая.

Прадпрымальніка з Ваўкавыска абвінавачваюць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Аўтуховіча затрымалі ў снежні 2020 года. Разам з ім затрымалі яшчэ шэраг людзей. Праваабаронцы кажуць, што такіх чалавек як мінімум 12. Беларускія сілавікі лічаць, што Аўтуховіч з’яўляецца арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай» ячэйкі, якая падпальвала маёмасць міліцыянераў у Гродзенскай вобласці.

Для Аўтуховіча гэта не першы палітычны пераслед з боку рэжыму Лукашэнкі. У сярэдзіне 2000-х ён балаціраваўся ў дэпутаты, у гэты ж час яго бізнес правяралі сілавікі, у выніку пасадзілі на тры з паловай гады. Пасля таго, як Аўтуховіч выйшаў, праз год яго пасадзілі за «падрыхтоўку тэракту» амаль на пяць гадоў.

Судзіць Аўтуховіча будзе Максім Філатаў. Філатаў не ўпершыню ўдзельнічае ў палітычных судовых працэсах. Ад 2020 года ён вынес пастаноў на больш 12 тысяч рублёў штрафаў, раздаў больш за 90 сутак адміністрацыйнага арышту. Філатаў вядомы і тым, што даў Вітольду Ашурку пяць гадоў зняволення. Нагадаем, Ашурак загінуў у калоніі. Яго родныя абвінавачваюць у гэтым ахоўнікаў калоніі.

Тэгі: Беларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ДТП в Польше

Четыре грузовика столкнулись в Польше. Один из них вел беларус и пытался избежать ДТП

MOST
12 студзеня 2026, 20:02

Цепь столкновений произошла в Польше в районе города Пабьянице. Трасса S8 в сторону Вроцлава оказалась заблокирована. Один из участников инцидента, 49-летний беларус, пытался предотвратить столкновение. О крупном ДТП...

Кшиштоф Толвиньский

Пралукашэнкаўскі польскі палітык назваў беларускую арганізацыю ў Варшаве тэрарыстычным цэнтрам. Там адказалі

MOST
12 студзеня 2026, 13:03

Лідар польскай партыі Front Кшыштаф Талвіньскі, які рэгулярна ездзіць у Беларусь, назваў Беларускі дом, які працуе ў Варшаве, тэрарыстычным цэнтрам. Расказваем, што адбылося і што пра гэта думаюць...

дрон на польско-беларусской границе

В Польше беларус и украинец расплачивались банковской картой собутыльника. Теперь могут сесть на 10 лет

MOST
12 студзеня 2026, 09:48

В польском городе Голдап 42-летнему беларусу и 41-летнему украинцу грозит до 10 лет лишения свободы за кражу банковской карты, несанкционированный доступ к счету и завладение чужими деньгами. Потерпевшим...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты