Ксяндза Лукаша Р. з парафіі ў Замбруве, што ў Падляскім ваяводстве, абвінавачваюць у згвалтаванні малалетняга хлопчыка. Аб гэтым паведамляе выданне bialystokonline.pl.
Справу аб згвалтаванні малалетняга хлопчыка святаром каталіцкай царквы ў Замбруве (70 кіламетраў ад Беластока) расследуе пракуратура Астраленкі з Мазавецкага ваяводства. Адзначаецца, што здарэнне адбылося ў Замбруве.
У пракуратуры расказалі, што расследаванне пачалося ў жніўні 2021 года. Аб магчымым злачынстве паведаміў адзін з ксяндзоў. Ксёндз Лукаш Р. абвінавачваецца ў сэксуальным гвалце над хлопчыкам ва ўзросце да 15 гадоў. Пракуратуру высветліла, што ксёндз дамагаўся да непаўналетніх яшчэ напачатку 2010-х.
Пра ксяндза Лукаша Р. вядома, што ў 2014-2017 гадах служыў у парафіях у Замбруве і ўзначальваў скаўцкую каманду.
Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай. Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.