Панядзелак, 1 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Чые помнікі, таго і ўлада. Каму патрэбны ў Гродне бюст Чапаева?

Раман Ганчарэнка Раман Ганчарэнка
23 мая 2022, 15:01
Гісторыі
A A
помнікі

Ілюстрацыя: Настасся Уткіна / MOST

Шмат гадоў таму ў слонімскай раёнцы быў кароценькі артыкул: нехта напісаў на помніку Леніну «лох», а аўтар бездапаможна даводзіў, чаму гэтак нельга рабіць. Цікава, што журналіст не бараніў камуністычную сістэму, а ўся аргументацыя зводзілася да таго, што помнікі — «это наша история».

Насамрэч, помнікі — гэта не пра гісторыю, а пра будучыню. Дакладней, пра праграмаванне будучыні. А яшчэ больш — пра кантроль над тэрыторыяй і насельніцтвам, якое тут жыве. Маніпуляцыі накшталт «это наша история» — казкі для дзяцей.

Помнікі заўсёды, ад самага пачатку, мелі ідэалагічную нагрузку: з часоў егіпецкіх стэл ды антычных скульптур. Тады гэта тычылася рэлігіі і асобы ўладара (фараона ці цара). Кожная новая ўлада, якая прыходзіла ў той самы Егіпет, імкнулася па магчымасці знішчыць старыя помнікі і паставіць на іх месцы свае. Чые помнікі — таго і ўлада.

«Памежныя слупы» СССР

Гэта выдатна разумелі ў Савецкім Саюзе. Таму менавіта помнікі «старой ідэалогіі» — крыжы і цэрквы — знішчаліся, а на іх месцах з’яўляліся Леніны, Сталіны, Марксы, Энгельсы, Шчорсы і Чапаевы. Пазней — помнікі чырвонаармейцам і «брацкія магілы» ў цэнтрах гарадоў. Усё гэта — азнакі ўлады над тэрыторыяй і насельніцтвам.

Куды б не прыходзіў Савецкі Саюз — у Прыбалтыку, у Польшчу, у Чэхаславакію ці Венгрыю — паўсюдна ставіў свае помнікі, стэлы і вечныя агні. Гэта як памежныя слупы імперыі: спроба «застаўбіць» зямлю. Менавіта з гэтай прычыны першае, што зрабілі новыя ўлады Літвы, Польшчы, Чэхіі ці аб’яднанай Германіі пасля 1989-1991-га, — гэта разабраліся з «памежнымі слупамі» СССР. Там добра разумелі іх сапраўднае значэнне.

Цікава было ў Заходняй Украіне: калі ў 90-х пачаўся дэмантаж ленінаў, то апынулася, што вялізная колькасць пастаментаў складзеная… з іўдзейскіх надмагільных пліт — мацэйваў. Калі іх ставілі ў 50-60-я гады, Саюз вырашаў адразу дзве задачы: расправіцца са слядамі іўдзейскай культуры ды спрасціць сабе задачу па будоўлі сваіх манументаў. Не здзіўлюся, калі пры дэмантажы беларускіх ленінаў выявіцца падобная карціна.

Помнік Леніну ў Запарожжы. Фота: Bigmir

Лепшая ілюстрацыя таго, што помнікі — гэта пра ідэалогію, а не пра гісторыю ці мастацтва, — тэндэнцыя нашых дзён на акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторыях. Першае, што робяць акупанты, — гэта змяняюць шыльды з назвамі (выкараняюць украінскую мовы) ды вяртаюць савецкія помнікі. І гэта не адзінкавыя выпадкі, але — прадуманая стратэгія. Менавіта таму на свабодных украінскіх тэрыторыях робіцца адваротнае: дэмантаж савецкай сімволікі, бюстаў і барэльефаў.

Помнік Леніну ў Лідзе, абліты фарбай. 2016 год. Фота: Радыё Свабода

«Мы воевали, а сейчас памятники сносят… Фашисты!»

Для таго, каб бараніць свае «памежныя слупы» ва Усходняй Еўропе, Расія, пачынаючы з 1990-х, стварыла некалькі канцэпцый. Першая, самая простая, — «это наша история». Прычым не зважаючы на тое, ці быў які-небудзь Чапаеў ці Ламаносаў звязаны з мясцовым гістарычным ландшафтам. Не кажучы пра тое, які след тут пакінуў той самы заснавальнік ЧК Дзяржынскі ці Калінін, подпіс якога стаіць пад расстрэльнымі спісамі.

Другая канцэпцыя — пра тое, што савецкія помнікі — «это искусство». Так, у той самай Беларусі можна наскрэбці з дзясятак помнікаў, якія маюць мастацкую вартасць — той самы Ленін на плошчы Незалежнасці. Але абсалютнай большасць — гэта масавая штампоўка. Прыклад гродзенскага Чапаева, які дастаўся гораду ў даважку да будматэрыялаў — ідэальны. Ёсць і камічныя гісторыі: аграмадная галава абаронцы Брэсцкай крэпасці першасна мела быць помнікам… Маякоўскаму.

Адзін з нешматлікіх беларускіх ленінаў, які мае хоць якую мастацкую вартасць. Фота: Радыё Свабода

Ну і найбольш універсальная канцэпцыя — сентыментальна-настальгічная. Гэта калі перад камерай садзяць бабульку з медалямі, якая пускае слязу на тэму: «Мы воевали, а сейчас памятники сносят… Фашисты!». Гэта класічная псіхалагічная маніпуляцыя. Кожны жаўнер мае права на магілу — гэта бясспрэчна. Іншае пытанне, ці прынесла савецкая армія ў 1944-45-м свабоду або накінула новае ярмо?

Узгадайце гісторыю аб пераносе помніка бронзаваму салдату з цэнтра Таліна на могілкі на ўскрайку ўвесну 2007-га. Расійскія СМІ раздзьмулі цэлую кампанію па абароне помніка, а вылілася ўсё па выніку ў беспарадкі, падпалы і акты марадзёрства ды кібератакі, падрыхтаваныя Масквой і прарасійскімі арганізацыямі Эстоніі. Гэта была ці не першая «гібрыдная аперацыя» супраць Захаду, нагодай для якой стаў акурат перанос савецкага помніка. Калі цікава, пагугліце — Bronze Night 2007.

Кампанія па абароне савецкага помніка Алёшы ў Таліне ў 2007 годзе вылілася ў беспарадкі.

Калі не хочам у БССР 2.0 — чапаевых трэба прыбіраць

Так, помнікі — гэта гісторыя. Але толькі ў тым значэнні, што гісторыя — гэта ідэалогія. Бо калі Пуцін піша свой «гістарычны артыкул» пра Украіну, ён стварае не навуковы, а ідэалагічны прадукт: інфармацыйную падставу для апраўдання агрэсіі. Нагоду, каб прыйсці некуды са зброяй: «дэнацыфікаваць» і «дэмілітарызаваць». Таму пытанне з савецкімі помнікамі — прынцыповае.

Загінулы палітвязень Вітольд Ашурак з сімвалічным пікетам ля помніка Леніну. Фота: Радыё Рацыя

Помнікі праграмуюць заўтрашні дзень. Калі мы хочам у БССР 2.0, то, канешне, ленінаў і чапаевых варта зберагаць. Калі ў свабодную Беларусь — то, на іх месцы маюць з’явіцца скульптуры Каліноўскага, Касцюшкі, Геніюш, Быкава, Багушэвіча, братоў Луцкевічаў, Ластоўскага і іншых. А чапаевых і шчорсаў можна сабраць у неблагі музей пад адкрытым небам.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

крыж Сафіі Менскай

Беларуская папулярызатарка гісторыі намагаецца зрабіць рэпліку крыжа Сафіі Менскай — каралевы Дацкай і праўнучкі Усяслава Чарадзея

MOST
28 лістапада 2025, 14:21

Папулярызатарка беларускай гісторыі Марыя Грыц запусціла праект па стварэнні рэплікі знакамітага крыжа Сафіі Менскай — адной з самых славутых ювелірных каштоўнасцей Даніі. Але беларусам яна хіба што бліжэй:...

Черная пятница в Польше

Футболка с Тупаком подешевела на 20 злотых, а айфоны — без скидок. Прогулялись в Черную пятницу по торговым центрам Белостока

MOST
28 лістапада 2025, 10:06

В этом году Черная пятница — популярный в Европе день распродаж — пришлась на 28 ноября. Продавцы одежды, косметики, бытовой техники и других товаров уже накануне расклеили скидочные...

Евгений Веревка

«Американский военный оставил самые большие чаевые». Беларусский футболист тренирует в Польше три команды и подрабатывает в такси

MOST
26 лістапада 2025, 19:55

В Беларуси его трижды задерживали после выборов 2020 года, но он не уезжал до последнего, чтобы быть рядом с дочерью. Сегодня футболист Евгений Веревка живет в Познани и...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты