Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Рэтра-матч праз 85 гадоў: у Беласток едзе WKS Grodno

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
24 мая 2022, 11:52
Гісторыі
A A
матч

Каманда WKS Grodno пасля матчу з дружынай Беластока, 1930-я гг.

Апошні раз матч гэтых каманд праходзіў у 1938 годзе ў Гродне, за год да пачатку Другой сусветнай вайны. Ужо тады 42-і пяхотны полк з Беластока называўся «Ягелоніяй», а каманда з Гродна — WKS. Цяпер гэтыя каманды «адноўленыя» ў польскай рэтра-лізе на базе клубаў рэканструктараў. Матч паміж дружынамі пройдзе ў Беластоку 28 траўня.

У красавіку 2022 года ў Польшчы стартаваў чарговы сезон гульняў у польскай рэтра-лізе, дзе сустракаюцца «адноўленыя» футбольныя каманды даваенных польскіх клубаў. Гэта каманды, якія спынілі сваё існаванне з пачаткам Другой сусветнай вайны. Ужо некалькі гадоў у Казяніцах у рамках Казяніцкай асацыяцыі гістарычнай рэканструкцыі дзейнічае футбольная секцыя ў колерах Гродзенскага ваенна-спартыўнага клуба, які быў заснаваны ў 1922 годзе 76-м пяхотным палком. Каманда называецца WKS Grodno (Вайсковы клуб спартыўны), як да вайны ў Гродне. Каманда WKS Grodno перастала існаваць у верасні 1939 года.

Каманда з Беластока называецца 42 WKS PP (Вайсковы клуб спартыўны 42 пяхотнага палка) толькі сёлета заявілася ў рэтра-лігу і ўпершыню за доўгі час сустрэнецца з WKS Grodno – адным з лідараў чэмпіянату. Яшчэ ў міжваенны час каманда палка была перайменавана ў «Ягелонію», але ў чэмпіянаце 1939 года дружына з Беластока не ўдзельнічала.

Апошні раз WKS Grodno і «Ягелонія» (42-гі пяхотны полк) сустракаліся ў сезоне 1936/37 гадоў. Тады гродзенская каманда стала чэмпіёнам у розыгрышы Беластоцкага ваяводства (клас А). Цяпер у Беластоку галоўная футбольная каманда — гэта «Ягелонія», яна гуляе ў галоўным чэмпіянаце краіны. Гісторыя клуба пачынаецца менавіта з 1920-х гадоў, калі ў Беластоку з’явілася каманда 42-га пяхотнага палка.

Матч паміж камандамі пройдзе ў Беластоку на гарадскім стадыёне ў Zwierzyńcu па вуліцы 11 лістапада. Пачатак у 15:00. Уваход вольны.

Прадставіць гісторыю тых часоў

Кшыштаф Заяц — адзін з кіраўнікоў праекта рэканструктараў у Казяніцах. Ён займаецца адраджэннем старых традыцый амаль 15 гадоў. У 2018 годзе Кшыштаф быў ініцыятарам адраджэння каманды WKS Grodno.

— У старанна адноўленым даваенным футбольным адзенні мы спаборнічаем з іншымі даваеннымі футбольнымі камандамі. Наша ідэя — прадставіць гісторыю тых часоў, профілі спартсменаў і актывістаў, даваенную культуру і звычаі. Мы хочам наблізіць яго праз спартыўнае саперніцтва на футбольных палях, — расказаў MOST Кшыштаф Заяц.

Падчас гульні ў 2021 годзе. Фота: Kozienickie Stowarzyszenie Rekonstrukcji Historycznych

Гісторыя WKS Grodno

У Гродне футбол мае даўнія традыцыі, яны бяруць пачатак у 1911-1912 гадах, калі ў горадзе з’явілася Таварыства садзейнічання фізічнаму развіццю. Да 1913 году былі створаныя дзве футбольныя каманды. Другое нараджэнне гродзенскі футбол адзначыў пасля Першай сусветнай вайны, у 1920 годзе. Першай пасляваеннай камандай стаў клуб трэцяга пяхотнага палка легіёнаў «Тшэцяк». Яшчэ з розніцай у год былі ўтвораныя каманды Cresovia і WKS 76 pp — «Ваенны спартыўны клуб 76-га пяхотнага палка». А далей пачынаецца «эпідэмія» футбола: з’яўляюцца каманды асобных вайсковых частак, гімназій, нацыянальных арганізацый. Напрыклад, у Гродне ўтварылася адразу некалькі яўрэйскіх каманд: Maccabi, Kraft і іншыя.

У пачатку 1930-х гадоў WKS 76 pp стаў прадстаўляць увесь гродзенскі гарнізон. Большасць футбалістаў былі вайскоўцамі. Праўда, у камандзе гулялі яшчэ і гродзенскія студэнты ды некалькі рабочых. Вайсковыя футбалісты выступалі ў зялёна-чырвонай форме. Прэзідэнтам клуба быў палкоўнік Журакоўскі, кіраваў футбольнай секцыяй паручнік Даўгяла.

Каманда WKS Grodno у 1930-я гады.

У 1934 годзе паўстаў новы гродзенскі клуб WKS Grodno — дзве сур’ёзныя дружыны Cresovia і WKS 76 pp аб’ядналіся ў адну. Гэтая каманда неўзабаве стала безумоўным лідарам Беластоцкага ваяводства. Гродзенцы ў міжваенны перыяд заваявалі восем з адзінаццаці магчымых тытулаў чэмпіёна акругі. Адзін з сакрэтаў перамог заключаўся ў тым, што за каманду выступалі знакамітыя футбалісты, якія траплялі ў Гродзенскі гарнізон для праходжання ваеннай службы, напрыклад, Ежы Хассельбуш з «Варшавянкі», член зборнай каманды Польшчы паўабаронца «Гарбарні» (Кракаў) Адам Халішка, нападаючыя Леон Габрысяк, Казімір Скшыпчак, Дыяс, Буга, Цыган, Капчэўскі, паўабаронца Стэмпінскі, абаронца Кешкоўскі, брамнік Мінеўскі. Былі ў складзе каманды і знакамітыя гродзенцы — браты Адамчыкі і Мельнікавы.

Каманда WKS Grodno перастала існаваць у верасні 1939 года. Многія футбалісты адправіліся на вайну і не вярнуліся, а хтосьці застаўся ў Гродне і працягнуў гуляць у футбол пры саветах.

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты