Пятніца, 28 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Што паглядзець, калі не хапае мора побач і ўнутры. Таршэр з Аленай Зуй-Вайцяхоўскай

MOST MOST
27 мая 2022, 08:57
Гісторыі
A A
шчучыншчына

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST. У калажы скарыстанае фота Славы Паталаха

У 2020 годзе ў Беларусі выбухнуў хіт «Шчучыншчына». У сённяшнім выпуску праекта «Таршэр» мы расказваем пра самыя любімыя творы мастацтва Алены Зуй-Вайцяхоўскай, якой мы падпявалі «Шчучыншчыну» і ў галаве, і без ніякага сораму проста ўголас.

Таршэр — гэта прастора, дзе пад утульным святлом лямпы — тыя творы, ад якіх дыханне перахапіла, розум узляцеў на новую вышыню, а іх адбітак назаўсёды застаўся ў сэрцы. Мы запрашаем герояў саміх напісаць пра такія рэчы і пра тое, чаму абралі менавіта іх. У гэтым выпуску мы расказваем пра творы, якія абрала актрыса і спявачка Алена Зуй-Вайцяхоўская, якую вы маглі б памятаць і па псеўданіме Алена ЖалудOK.

1. Сітком Friends, Дэвід Крэйн і Марта Кауфман

Мая сяброўка Таццяна Кушнер аднойчы сказала: «Я ўключаю Friends на любым моманце — і нібы апынаюся дома. Сярод сваіх. Яны ўсе мае, родныя». Дык вось, я цяпер адчуваю тое самае. Добры, цёплы, кранальны серыял. Пра тое, што ты не адзін. Пра безумоўнае прыняцце і падтрымку. Вельмі тэрапеўтычны.

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

2. Песня Your Song, Элтан Джон

Для мяне натуральна мука вылучыць якую-небудзь песню з дзясяткаў улюбёных. Бо музыка для мяне — гэта калі не ўсё, то амаль усё. Здаецца, што свет без музыкі — гэта што чалавек без душы. Сэр Элтан — адзін з выканаўцаў, якіх бязмерна паважаю і люблю. Мама ўсё маё дзяцінства слухала кружэлкі. І за знаёмства з ягонымі песнямі ўдзячная менавіта маме.

3. Фільм Аs Good As It Gets, Джэймс Брукс

Я вельмі люблю кіно. Люблю, між іншым, Брукса як творцу. Менавіта ў гэтым фільме падкупляе пазітыўны пасыл, цудоўная акцёрская ігра, пачуццё гумару, ну і, вядома, гісторыя пра асаблівага чалавека. Наогул маю слабасць да гісторый пра людзей «не такіх, як усе».

4. Карціна «Заход солнца на море», Іван Айвазоўскі, 1866 год

Калі падыходжу да карцін Айвазоўскага, часам пераймае дыханне. Яны настолькі рэалістычныя, што, здаецца, ад іх вее марскім ветрам. Здаецца, вочы мне кажуць: «Дзякуй, даражэнькая! Дзякуй, што паклапацілася пра нас».

«Заход солнца на море», Іван Айвазоўскі, 1866 год

5. Мультфільм «Осенние корабли», Юры Бутырын і Віктар Купрэвіч

Мультфільм-медытацыя. Для ўсіх, каму не хапае мора побач і ўнутры. Музыка Купрэвіча неверагодна шчымлівая і прыгожая.

Лічу, што гэты мультфільм геніяльна агучаны. А Клара Румянава — актрыса з вялікім, непаўторным талентам. Я вырасла на музычных казках, у запісу якіх яна прымала ўдзел, і я захапляюся яе працай.

6. Цыкл кніг «Хронікі Нарніі», Клайв Стэйлз Льюіс

Гэта адны з першых кніг, якія прачытала ў жыцці. І якія моцна ўразілі сваім светам, поўным прыгод, сяброўства і вечнай барацьбы дабрыні і зла.

Таму вельмі цёпла стаўлюся да іх герояў. На мой погляд, экранізацыі пакуль што прайграюць той Нарніі, якую ствараў аўтар. Чакаю, калі хто-небудзь экранізуе «Пляменнік Чарадзея», бо, здаецца, яна самая чароўная.

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

7. Спектакль La Symphonie du Hanneton, Джэймс Цьяррэ

Спектакль, у якім спалучаюцца сны і рэальнасць. Варта глядзець, каб памятаць пра тое, на якую прыгажосць здольны творца. Каб натхняцца і не губляць надзею на лепшае.

ЯШЧЭ «ТАРШЭР»

Падарожжа па тэатрах Гродна і Беластока. Таршэр з рэжысёрам Антонам Ільіным

Зоя Хруцкая
5 жніўня 2022, 15:47
тэатр

Што рабіць, калі шлюб пераўтвараецца ў сумесную пакуту? Чым заварожвае першы трылер у рускай літаратуры? Як зазірнуць у дзённікі беларускага...

Чытаць далейDetails

Скінуць патрыярхальнае ярмо і зразумець сваю самасць. Таршэр з супрацоўніцай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Валянцінай Лаеўскай

Зоя Хруцкая
21 ліпеня 2022, 10:49
падляшша

Што мы даведаемся пра гістарычныя падзеі, калі будзем даследаваць іх па непрыфарбаваных гісторыях людзей? Як жанчыны змагаюцца за сваё месца...

Чытаць далейDetails

Якія творы мастацтва выбірае комік? Таршэр са стэндаперам Міхасём Ільіным

Зоя Хруцкая
15 ліпеня 2022, 12:12
Міхась Ільін

Палітычная сатыра, беларускія «пасхалкі» ў відэагульні пра Ведзьмара і крыніца такога часам патрэбнага гумару. Таршэр — гэта прастора, дзе пад...

Чытаць далейDetails
Тэгі: ГалоўнаеТаршэр

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

крыж Сафіі Менскай

Беларуская папулярызатарка гісторыі намагаецца зрабіць рэпліку крыжа Сафіі Менскай — каралевы Дацкай і праўнучкі Усяслава Чарадзея

MOST
28 лістапада 2025, 14:21

Папулярызатарка беларускай гісторыі Марыя Грыц запусціла праект па стварэнні рэплікі знакамітага крыжа Сафіі Менскай — адной з самых славутых ювелірных каштоўнасцей Даніі. Але беларусам яна хіба што бліжэй:...

Черная пятница в Польше

Футболка с Тупаком подешевела на 20 злотых, а айфоны — без скидок. Прогулялись в Черную пятницу по торговым центрам Белостока

MOST
28 лістапада 2025, 10:06

В этом году Черная пятница — популярный в Европе день распродаж — пришлась на 28 ноября. Продавцы одежды, косметики, бытовой техники и других товаров уже накануне расклеили скидочные...

Евгений Веревка

«Американский военный оставил самые большие чаевые». Беларусский футболист тренирует в Польше три команды и подрабатывает в такси

MOST
26 лістапада 2025, 19:55

В Беларуси его трижды задерживали после выборов 2020 года, но он не уезжал до последнего, чтобы быть рядом с дочерью. Сегодня футболист Евгений Веревка живет в Познани и...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты