Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

На тэрыторыі Беларусі перастаў адкрывацца MOST. Расказваем, як нас чытаць

MOST MOST
31 мая 2022, 10:27
Навіны
A A
MOST

«Міністэрства інфармацыі» Беларусі заблакіравала доступ да нашага сайта на тэрыторыі Беларусі. Увечары 30 мая чытачы, якія карыстаюцца інтэрнэтам ад правайдараў ByFly і МТС, паведамілі, што сайт не адкрываецца, а пазней пры адкрыцці старонкі ў Беларусі стала з’яўляцца паведамленне, што доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны.

Прычыну блакіроўкі сайта рэдакцыі не паведамілі. На тэрыторыі Беларусі MOST можна чытаць пры дапамозе VPN. У Польшчы і іншых краінах праблем з адкрыццём сайта MOST не назіраецца.

Раней беларускія «ўлады» прызналі інфармацыйную прадукцыю сайта і некаторых сацыяльных сетак MOST «экстрэмісцкай».

Чаму беларускія «ўлады» блакіруюць сайты незалежных СМІ

За апошнія два гады рэжым Лукашэнкі разграміў амаль усе незалежныя медыя на тэрыторыі Беларусі, якія расказвалі праўду пра фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і гвалт, які ўчынілі сілавікі ў дачыненні да беларусаў, што выйшлі на пратэсты. Сайты многіх незалежных медыя заблакіраваныя на тэрыторыі Беларусі, а іх журналісты — у вымушанай эміграцыі або ў месцах пазбаўлення волі.

MOST працягвае працу

MOST — гэта каманда беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца ў польскім Беластоку, за 50 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. У змушанай эміграцыі мы расказваем пра падзеі, якія адбываюцца на скрыжаванні Беларусі і Польшчы. Палітычныя падзеі ў Беларусі з 2020 года, крызіс з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы, вайна ва Украіне аддалілі грамадзянскую супольнасць Польшчы і Беларусі. Мы лічым, што надышоў час будаваць масты паміж дзвюма краінамі, і гэта — наша місія, якой беларускія «ўлады» не змогуць перашкодзіць блакіроўкамі і сумнеўнымі ярлыкамі. Мы імкнёмся ствараць якасны кантэнт пра падзеі па абодва бакі мяжы.

Як чытаць MOST з Беларусі?

Пакуль мы рыхтуем люстэрка, каб вы маглі зручна чытаць MOST на тэрыторыі Беларусі, прапануем уключыць VPN. Можна скарыстацца ўбудаваным у браўзер Opera VPN: стварыце прыватнае акно ў браўзеры (Ctrl+Shift+N), у левым верхнім куце — злева ад адраснага радка — націсніце на кнопку VPN і перасуньце пераключальнік, які ўключае гэтую функцыю.

Таксама вы можаце скарыстацца такімі сервісамі, як UrbanVPN, TunnelBear і добра знаёмы беларусам пасля 2020 года Psiphon. Гэтыя дадаткі можна ўсталяваць як на камп’ютар, так і на смартфон.

Дзякуй, што застаяцеся з намі. Мы цэнім.

Тэгі: БеларусьГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ипотека под 2% в Польше

Беларусы берут в Польше ипотечные кредиты на большие суммы, чем поляки

MOST
5 снежня 2025, 10:22

Беларусы берут в Польше ипотечные кредиты в среднем на большие суммы, чем поляки. Такие данные со ссылкой на Puls Biznesu приводит издание WNP. Средняя сумма кредита на жилье,...

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты