Нядзеля, 25 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Як стаць лідарам, які змяняе свет да лепшага. У Беластоку прайшла сустрэча з жанчынай-кандыдаткай на пост прэзідэнта горада

Зоя Хруцкая Зоя Хруцкая
8 чэрвеня 2022, 17:04
Гісторыі
A A
лідар

Доктар гуманітарных навук і кандыдат на пост прэзідэнта Беластока Катажына Штоп-Руткоўская. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Чаму ва ўладзе больш мужчын, а ў арганізацыях трэцяга сектара пераважна жанчыны? Якая якасць самая важная, каб стаць добрым лідарам? Як справіцца, калі ты і маці, і лідар?

Сустрэча ўдзельніц Клуба жанчын Беластока пры фондзе OKNO NA WSCHÓD з доктарам гуманітарных навук Катажынай Штоп-Руткоўскай адбылася 7 чэрвеня ў межах навучання Акадэміі лідараў па тэме «Як стаць сэлф-адвакатам».

Катажына — другая ў гісторыі горада жанчына, якая прэтэндавала на пост прэзідэнта Беластока. Яна стала адной са стваральніц арганізацыі «100-годдзе жанчын», запачаткавала кааліцыю «Беласток, свабодны ад нянавісці». Катажына стварае ў Беластоку асяроддзе, свабоднае ад ксенафобіі і неталерантнасці, а таксама абараняе правы іншых людзей.

Бацька самой Катажыны паходзіць з-пад Гродна. А сярод удзельніц былі ўраджэнкі Мінска, Гродна, Ваўкавыска і Тбілісі. Усе яны прыехалі ў Беласток, каб пачаць новае жыццё, у якім важна адстойваць правы і дамагацца новых мэтаў.

Доктар гуманітарных навук і кандыдат на пост прэзідэнта Беластока Катажына Штоп-Руткоўская. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Не спяшайся атрымаць усё адразу

Спікерка падзялілася, што лічыць сябе феміністкай. Але не было так, што яна з юнацтва выношвала ідэю стаць прэзідэнтам горада, так склаўся шлях. Жанчына падзялілася, што доўгая дарога дапамагае чалавеку зразумець сябе, свае моцныя і слабыя бакі.

Спярша яна жыла ў Лодзі, дзе атрымала прафесію сацыёлага, пасля перайшла на працу ў Беластоцкі універсітэт. Моцна на яе паўплывала Школа лідараў польска-амерыканскага Фонду свабоды. Жанчына параіла даваць сабе час на дасягненне мэтаў. Не спяшацца ўсё мець адразу — займець сертыфікат, закончыць дзесяць курсаў, а ўсё рабіць паступова.

Для жанчыны адным з выклікам стала асабістая сітуацыя. Яна мае дваіх сыноў, адзін з іх нарадзіўся з аўтызмам. Гэта перакуліла жыццё дагары нагамі. Бо ў такой сітуацыі, калі працягваеш грамадскую працу і знаходзішся на мерапрыемстве, то задаеш сабе пытанне: дзе я павінна зараз быць — тут ці дома гатаваць абед? Але важна зразумець, што калі аддаеш пэўны час працы, то не можаш адначасова выконваць штосьці дома. Трэба прыняць тое, што немагчыма быць адначасова ў двух месцах.

Калі сын быў яшчэ зусім маленькі, Катажына зразумела, што ёй патрэбна штосьці акрамя дому, знайсці час толькі на сябе. Знайшла суполку, дзе можна займацца традыцыйнымі спевамі. Калі ішла туды першы раз, сын стаў у дзвярах і проста выў. Але яна ўсё ж вырашыла, што для ўсіх будзе лепш не паддавацца такой рэакцыі. Другі раз сын плакаў менш, а ў трэці зусім спакойна адрэагаваў, што маці сыходзіць.

Пасля заканчэння Школы лідараў Катажына адчула жаданне паўдзельнічаць у кампаніі і пазмагацца за пасаду прэзідэнта горада. Людзі вакол актывісткі падтрымалі і далі сігнал, што яна можа набраць галасы.

— Мне падабаецца быць наперадзе, — дзеліцца актывістка. — Я не стала прэзідэнтам, але гэта быў вельмі важны досвед і для мяне, і для цэлай групы. Гэта ненармальна: жанчын у нас палова насельніцтва, а сярод кандыдатаў на пасаду прэзідэнта горада — толькі дзве жанчыны.

Удзельніцы Клуба жанчын Беластока пры фондзе OKNO NA WSCHÓD. Фота: Настасся Уткіна / MOST
Удзельніцы Клуба жанчын Беластока пры фондзе OKNO NA WSCHÓD. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Зашыць палатно

Падчас мігранцкага крызісу на беларуска-польскай мяжы Катажына арганізавала працу па дапамозе яго ахвярам. Так, крызіс арганізаваў рэжым Лукашэнкі, але ў яго ўцягнутыя жывыя людзі, якім патрэбныя ежа, лекі, адзенне. А яна мела патрэбныя кантакты і магчымасць арганізаваць дапамогу.

— Але нават у самых важных справах трэба трымаць межы паміж грамадскімі справамі і сваім здароўем і асабістым жыццём, — адзначае актывістка. — Ратаўнік павінен быць здаровы не толькі фізічна, але і эмацыйна.

Беластачанка адзначае, што ў кожнага з нас вялізны патэнцыял. Кожны мае сілу, але трэба яе адшукаць і не баяцца.

— Я ўяўляю сабе свет як вялікае палатно, у якім шмат дзірак. І наша задача — знайсці тую, якая турбуе больш за іншыя. Веру, што ў кожнага есць заданне зашыць гэтую дзірку. Найважнейшая праца — зразумець сябе і чаго хочаш менавіта ты. У гэтым ніхто не параіць і не навучыць.

Жанчына адзначыла, што лідарская праца заўсёды крыху самотная. Але самае важнае — заўсёды быць са сваёй камандай, каб своечасова даналадзіць інструменты.

У грамадскай справе заўсёды будзе так, што знойдуцца людзі з нядобразычлівымі каментарыямі. Катажына адзначыла, што часам гэта тое, чаго не варта датыкацца. Яна падказала, што кепскія думкі трапляюць у галаву і могуць забыцца з часам, але стрэс і эмоцыі назапашвае цела, якое ўсё памятае. Таму параіла не забывацца клапаціцца пра цела, напрыклад, яна сама наведвае масаж Ломі Ломі.

Удзельніца Клуба жанчын Беластока пры фондзе OKNO NA WSCHÓD. Фота: Настасся Уткіна / MOST
Удзельніцы Клуба жанчын Беластока пры фондзе OKNO NA WSCHÓD. Фота: Настасся Уткіна / MOST

На пытанне ўдзельніц пра першыя крокі ў выпадку, калі стала б прэзідэнтам, яна адзначыла: самае важнае ад лідара — згуртаваць вакол сябе добрых спецыялістаў. Няма лідара без групы. А самай галоўнай рысай для лідара назвала эмпатыю — уменне слухаць і разумець людзей.

Катажына адзначыла, што, па яе меркаванні, да сапраўднай улады лепш не даходзіць, бо яна можа знішчыць чалавека. І заўважыла, што ва ўладзе часцей трапляюцца мужчыны, а ў няўрадавых некамерцыйных арганізацыях — пераважна жанчыны. Па меркаванні спікеркі, у грамадскіх арганізацыях больш працы, таму там пераважна жанчыны.

Пачытаць падрабязней пра дзейнасць Катажыны можна ў кнізе «Białystok — biała siła, czarna pamięć» (аўтар — Marcin Kącki).

Сустрэча з Катажынай праходзіла ў межах навучання Клуба жанчын Беластока. Projekt realizowany z dotacji programu Aktywni Obywatele — Fundusz Krajowy finansowanego przez Islandię, Liechtenstein i Norwegię w ramach Funduszy EOG.
Тэгі: ГалоўнаеКлуб жанчын Беластока

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Kinder Joy

«Полки пустые». Перекупщики массово вывозят из Польши в Беларусь яйца Kinder одной серии

MOST
23 студзеня 2026, 17:54

Беларусы массово ищут в польских магазинах шоколадные яйца Kinder Joy из лимитированной коллекции — по сериалу «Очень странные дела». В Беларуси они не продаются. Спрос уже привел к...

гигиеническая чистка зубов в Польше

«Потеряю смысл жизни здесь». В Польше врача из Беларуси не взяли учиться на гигиенистку, потому что у нее нет апостиля школьного аттестата

MOST
23 студзеня 2026, 15:38

Мария по первому образованию врач профилактического профиля. В Польше девушка выучилась на ассистента стоматолога и планировала получить специальность гигиенистки. Но не вышло: не хватило апостиля на беларусском аттестате...

фото в Варшаве

«Идеальная фигура не обязательна». Беларус снимал моделей ню, а теперь открыл фотосудию в Варшаве

MOST
22 студзеня 2026, 17:49

Александр Кологрив увлекся фотографией с детства. Долгие годы работал с ню-моделями, затем стал организовывать туры фотосъемок как менеджер. Теперь в Варшаве он открыл свою студию. Зачем девушки обнажаются...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты