Чацвер, 12 чэрвеня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
    slide 12 to 17 of 9
    инфолиния налоговой в Польше

    Все еще не разобрались с возвратом подоходного налога? Рассказываем, что такое telePIN и зачем он вам в Польше

    тест на ВИЧ в Польше

    «Это нестрашно. Главное — знать». Как в Польше и Беларуси анонимно пройти тест на ВИЧ и сколько это стоит

    что делать если укусил клещ в Польше

    Клещи в Польше: как не подцепить их и что делать, если это произошло?

    форум бизнеса в Варшаве

    Где взять деньги на старт бизнеса в Польше? Сравнили программы субсидий, грантов и кредитов и поговорили с теми, кто их получал

    налог с подарка в Польше

    Живете в Польше, а родственники из другой страны подарили вам деньги? Налоговая объяснила, нужно ли платить с них налог

    экзамен по польскому

    Языковой экзамен TELC в Польше: когда его стоит сдавать эмигрантам?

    куда пойти в горы в Польше

    Ведьмина гора, трон великана и мостики в небо. Составили три маршрута для летнего хайкинга в Польше

    Blue Card в Польше

    Изменения по Blue Card в Польше: можно ли работать только через ИП и нужно ли уведомлять о смене работодателя?

    усыновление в Польше

    Может ли иностранец усыновить ребенка в Польше? Изучили законы и практику

Галоўная Гісторыі

Ваявалі супраць нацыстаў — а лукашэнкаўцы разбураюць іх магілы. Чаму рэжым ваюе супраць Арміі Краёвай?

MOST MOST
5 ліпеня 2022, 15:01
Гісторыі
A A
краёва

Магілы байцоў Арміі Краёвай у Мікулішках. Фота: flickr.com

Скандальнай навіной, якая выклікала вострую рэакцыю Міністэрства замежных спраў Польшчы, стала разбурэнне беларускімі ўладамі магілы жаўнераў Арміі Краёвай каля вёскі Мікулішкі Ашмянскага раёна. Хто там пахаваны, што такое Армія Краёва і чаму рэжым Лукашэнкі знішчае магілы «акоўцаў» — разбіраўся MOST.

Што такое Армія Краёва?

Армія Краёва была асноўнай формай антынацысцкага ўзброенага супраціву палякаў. У верасні 1939 года, пасля падпісанага паміж сталінскімі СССР і гітлераўскай Нямеччынай пакта Молатава — Рыбентропа, дзве таталітарныя дзяржавы падзялілі паміж сабой Польскую Рэспубліку. Польскія ўлады былі вымушаны пакінуць краіну і працягнуць сваю дзейнасць на эміграцыі. Восенню 1939 года ў акупаванай немцамі частцы Польшчы быў створаны Саюз узброенай барацьбы (Związek Walki Zbrojnej), які быў падпарадкаваны польскаму ўраду на эміграцыі.

22 чэрвеня 1941 года Гітлер напаў на СССР і за месяц заняў усходнюю частку міжваеннай Польскай Рэспублікі, якая перад тым была акупаваная Саветамі. На гэтую тэрыторыю была пашыраная дзейнасць польскага падполля, якое займалася разведачнай і дыверсійнай дзейнасцю. 14 лютага 1942 года генерал Уладыслаў Сікорскі, польскі галоўнакамандуючы, выдаў загад аб ператварэнні Саюза ўзброенай барацьбы ў Армію Краёвую.

Армія Краёвая ставіла за мэту аднаўлення польскай дзяржавы ў межах 1939 года. Дзеля гэтага жаўнеры АК ваявалі як супраць нацыстаў, так і супраць саветаў. Самай вядомай акцыяй Арміі Краёвай было Варшаўскае паўстанне ў жніўні-кастрычніку 1944 года, калі польскае падполле выгнала з Варшавы немцаў, але без знешняй падтрымкі не здолела ўтрымаць сталіцу.

Люты 1944 года, Віленшчына. Марш жаўнераў Арміі Краёвай. Фота: Ośrodek Karta

Бой каля Мікулішак

У Заходняй Беларусі, якую польскі ўрад разглядаў як легальную частку Польскай Рэспублікі, Армія Краёва фармавалася ў выглядзе партызанскіх атрадаў.

У першых днях студзеня 1944 года 6 Віленская партызанская брыгада АК дыслацыравалася ў раёне цяперашняга беларуска-літоўскага памежжа на Ашмяншчыне. Паводле нямецкага адміністрацыйнага падзелу Ашмяншчына была перададзена генеральнай акрузе «Літва». Аддзелы літоўскай паліцыі і партызаны Арміі Краёвай вялі баі за рэальны кантроль над гэтай тэрыторыяй. 8 студзеня 1944 года нямецка-літоўскі карны атрад з Ашмянаў вырушыў на аперацыю супраць польскіх партызан. Каля вёскі Мікулішкі завязаўся бой. Перамагла АК — было забіта каля дваццаці літоўскіх паліцыянтаў. Страты польскіх партызан ацэньваюць у пяць чалавек.

У гэтым баі загінуў Пётр Матылевіч (псеўданім «Крэмень»), камадзір 6-й Віленскай партызанскай брыгады АК, які пасля навучання ў Вялікабрытаніі быў скінуты ў сакавіку 1942 года з парашутам у Польшчу і два гады займаўся выведкай і антынямецкай дзейнасцю ў рамках арганізацыі «Wacharz» на Віленшчыне, у тым ліку падарваў нямецкі вайсковы цягнік каля Падброддзя ў маі 1943 года.

Якраз магілы загінулых 8 студзеня 1944 года ў баі каля Мікулішак і далі пачатак тамтэйшых вайсковым могілкам. На працягу наступных месяцаў яны папаўняліся пахаваннямі чарговых загінулых байцоў Арміі Краёвай. Найбольш магіл — дзевяць — дадалося пасля 13 мая 1944 года, калі ў Мураванай Ашмянцы Трэцяя Віленская партызанская брыгада АК мела бой з літоўскім узброеным фармаваннем. У лютым 1945 года на могілках былі пахаваныя два мясцовыя жыхары, якіх забіла савецкае НКВД. Усе астатнія пахаваныя, чые магілы зруйнавалі лукашэнкаўцы, загінулі ў баях з немцамі і падкантрольных немцам літоўскімі фармаваннямі.

У студзені 1945 года Армія Краёва была афіцыйна распушчана. Але значная частка яе жаўнераў так і засталіся ў лясах, змагаючыся супраць саветаў. Многіх штурхаў на гэты крок адчай — вяртацца дамоў было нельга з-за пагрозы арышту саветамі. Польскія падпольшчыкі забілі шмат савецкіх функцыянераў і актывістаў камуністычнай улады ў Заходняй Беларусі.

Ліпень 1944 года. Жаўнеры Арміі Краёвай у Рудніцкай пушчы каля Вільні. Фота: Ośrodek Karta

Чаму Лукашэнка ваюе з мёртвымі?

Рэжым Лукашэнкі другі год ваюе з памяццю пра Армію Краёву. У сакавіку 2021 года былі арыштаваныя пяць актывістаў Саюза Палякаў у Беларусі, якіх абвінавацілі ў «рэабілітацыі нацызму» за тое, што яны папулярызавалі памяць пра дзейнасць Арміі Краёвай. Гродзенскі журналіст Анджэй Пачобут ужо другі год знаходзіцца па гэтай справе пад вартай. Таксама стала вядома, што генеральная пракуратура абвінавачвае Армію Краёву ў распіяранай справе аб «генацыдзе беларускага народа», а генеральны пракурор Андрэй Швед назваў жаўнераў АК «фашысцкімі злачынцамі». Пракуратура патрабуе ад Польшчы выдачы апошніх жывых байцоў АК дзеля суда над імі ў Беларусі.

Калі АК ваявала супраць нацыстаў — то якім чынам рэжым Лукашэнкі абгрунтоўвае пераслед за ўшанаванне памяці жаўнераў АК? У гэтым абвінавачванні цяжка знайсці логіку, але лукашэнкаўцы запісваюць да «нацыстаў» усіх, хто ваяваў не на баку СССР. Згодна з беларускім заканадаўствам, за «рэабілітацыю нацысцкіх злачынцаў» пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення. Летась была ўведзена адказнасць за «адмаўленне генацыду беларускага народа», якая прадугледжвае да пяці гадоў турмы за першы раз і да дзесяці — за паўторнае «злачынства». Пры гэтым храналагічныя межы «генацыду» падоўжаныя да 1951 года, і «нацысцкімі злачынцамі» абвешчаныя ўсе, хто пасля сканчэння Другой Сусветнай вайны са зброяй у руках ваяваў супраць Саветаў.

Шыльда на разбуранай магіле ў Мікулішках. Фота: flickr.com

Апошнімі днямі мы бачым наступны крок рэжыму — пачынаюць знішчаць магілы жаўнераў Арміі Краёвай. Цяжка сабе ўявіць, што ў ХХІ стагоддзі такое можа быць. Зрэшты, як і многае з таго, што робіць рэжым Лукашэнкі.

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

массаж в Белостоке

«Мастера работают, а их мужья сидят в соседних кабинетах». Беларуска открыла в Польше студию массажа и столкнулась со сталкерами

MOST
12 чэрвеня 2025, 20:54

Беларуска Кристина открыла в Белостоке студию массажа. Сначала все шло по плану: нашла помещение, воспользовалась налоговой льготой для нового бизнеса, сформировала базу клиентов. Но у этого бизнеса есть...

ВНЖ в Польше

«Каждый раз доказываю, что я человек». Семья беларусов с польскими корнями четыре года пытается получить ВНЖ в Польше

MOST
12 чэрвеня 2025, 08:00

Семья беларусов Милы и Глеба (все имена изменены) переехала в Польшу в 2021 году в поисках стабильности и безопасности. Но с тех пор их жизнь превратилась в борьбу...

ветеринар в Польше

«Поляки для всего придумали свои названия». Беларусский ветеринар с 10-летним стажем переехала в Польшу и начала карьеру с нуля

MOST
11 чэрвеня 2025, 16:40

Дина Качановская — ветеринар с более чем 10-летним стажем. До отъезда из Беларуси она работала в одной из самых престижных клиник Бреста и многих пациентов наблюдала всю их...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты