З’явілася петыцыя з просьбай усталяваць помнік Кастусю Каліноўскаму ў Варшаве.
Петыцыю напісалі да мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага. Аўтары лічаць, што падчас расійскай агрэсіі ва Украіне неабходны сімвал, які будзе аб’ядноўваць народы Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны. А месца, дзе будзе знаходзіцца помнік, можа стаць пляцоўкай, дзе можна будзе адзначаць важныя юбілеі і аднавіць супольнасць.
У петыцыі адзначаецца, што ва Украіне сфарміраваны полк імя Кастуся Каліноўскага, у якім супраць расійскіх войск ваююць беларусы. Адна з вуліц ва Украіне будзе названая ў гонар Каліноўскага падчас масавай дэрусіфікацыі кіеўскіх вуліц.
— «Tolka tagdy zażyvieŝ ŝĉsaliva, kali nad taboj uże maskala nia budzie». Словы вышэй, вядома ж, аўтарства Кастуся Каліноўскага. Напісаныя падчас Студзеньскага паўстання 1863 года, ва ўмовах расійскай агрэсіі супраць Украіны яны як ніколі актуальныя, — пішуць аўтары петыцыі.
Аўтары і падпісанты петыцыі просяць разглядзець просьбу аб усталяванні помніка, знайсці сродкі на абвяшчэнне конкурсу і яго наступнае будаўніцтва.