Пятніца, 12 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Беларусь застаецца ў сэрцы». Пачаўся збор сродкаў на фотавыставу пра пратэст у беларускіх рэгіёнах

MOST MOST
20 ліпеня 2022, 16:42
Гісторыі
A A
збор

Зоя Хруцкая. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Пачаўся збор сродкаў на арганізацыю фотавыставы пра пратэст у беларускіх рэгіёнах. Фотавыстава адкрыецца ў Беластоку 9 жніўня. MOST пагутарыў з арганізатаркай і журналісткай Зояй Хруцкай пра выставу, Беласток і Беларусь.

Чаму беларускія рэгіёны

Зоя Хруцкая дзесяць год працавала ў незалежным выданні «Рэгіянальная газета» ў Маладзечне. У ліпені 2021 года ў рэдакцыю газеты прыйшлі з ператрусам сілавікі. Зоя была вымушаная з’ехаць з Беларусі, цяпер жыве і працуе ў Беластоку.

— 9 жніўня будзе два гады, калі Беларусь цалкам памянялася. Мне падаецца, не хапае праектаў, якія расказвалі бы пра гэтыя падзеі без канцэнтрацыі на Мінску і на тым, што адбывалася там, — падкрэслівае арганізатарка.

Зоя Хруцкая кажа, што падчас працы на пратэстах у Маладзечне яна атрымлівала шматлікія паведамленні, што фотаздымкі «Рэгіянальнай газеты» выкарыстоўваюць і за мяжой.

— У той момант, калі я знаходзілася ў цэнтры гэтага пекла, было важна разумець, што тое, што адбываецца з Беларуссю, трансліруецца паўсюль. Што мы не засталіся са сваёй праблемай сам-насам. На жаль, вельмі мала праектаў, якія расказвалі пра гэтыя гістарычныя падзеі ў беларускіх рэгіёнах.

Зоя лічыць, што праца беларускіх журналістаў палягае на тым, каб збіраць сведчанні, па-рознаму іх упакоўваць і працягваць паказваць свету, і крычаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі.

Маладзечна, 10 жніўня 2020 года. Фота: Настасся Уткіна

Што будзе на выставе

На выставе будуць паказаныя фотаздымкі з Маладзечна, Гродна, Брэста і Ганцавічаў. Арганізатарка адзначае, што ў планах прадставіць гарады з шасці абласцей Беларусі. Фатографаў папрасілі саміх абраць здымкі, якія яны лічаць найбольш важнымі, і расказаць іх гісторыю.

— Гэта важна і для фатографаў, каб яны разумелі, што гэта рызыкоўная праца застанецца ў гісторыі. Спадзяемся, што ў нас атрымаецца працягваць аб’ядноўваць сведчанні пра падзеі ў Беларусі з розных рэгіёнаў.

Чаму выстава адбудзецца ў Беластоку

Беласток стаў адным з месцаў прыцягнення беларусаў, якія выязджалі з краіны праз палітычны пераслед з боку сілавікоў, падкрэслівае Зоя Хруцкая.

— У Беластоку знаходзіцца адна з найбольшых супольнасцяў беларусаў, якія сюды прыязджалі з розных рэгіёнаў Беларусі. Не толькі праз палітыку ў апошнія два гады, а і раней. Мы хочам падкрэсліць, што Беларусь застаецца ў сэрцы, у якім месцы свету ты б ні жыў.

На арганізацыю выставы збіраюць тысячу еўра. Гэтыя грошы пойдуць на ганарары фатографам, арганізатарам і раздрукоўку матэрыялаў.

Заданаціць на выставу можна тут.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеПольшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

таксист в Варшаве

«За мой счет катали не пойми кого». Беларуска заметила, что с ее польской карты списываются деньги за чужие поездки в такси по Тбилиси

MOST
11 снежня 2025, 18:48

Минус 12 злотых за поездку в такси по Тбилиси. Увидев такое оповещение в приложении польского банка, Марина (имя изменено) подумала, что произошла ошибка. Сама она живет в Белостоке...

дети

В соцсети женщина поинтересовалась, где комфортнее растить детей — в Беларуси или в Польше. Эмигранты ей ответили

MOST
11 снежня 2025, 17:45

«Если заводить детей, где вам было бы комфортнее их растить и почему?» — спросила в Threads автор аккаунта great.ekt, пояснив, что ее интересует сравнение Беларуси и Польши. В...

историческая реконструкция в Польше

«Безопаснее, но меньше адреналина». Беларус создал «наемную дружину» для польских клубов исторической реконструкции

MOST
11 снежня 2025, 15:53

Когда Юрий уезжал из Беларуси, думал, что оставляет на родине многолетнее хобби — занятия исторической реконструкцией: бои, фестивали, костюмы и экипировку. Но в Польше он вернулся к любимому...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты