Серада, 3 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Солтыс Кізюкевіч, якога арыштавалі і забілі вызваліцелі. Гісторыя аднаго здымка з гродзенскай Пярэселкі

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
21 ліпеня 2022, 09:04
Гісторыі
A A
пярэселка

Фотаздымкі, якія прынеслі ў рэдакцыю MOST. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Пярэсялка — сёння адзін з цэнтральных мікрараёнаў Гродна, а яшчэ 80 гадоў таму гэта была вёска на ўскрайку горада. У кожнай вёсцы за польскім часам і падчас нямецкай акупацыі быў свой солтыс, якога прызначалі з ліку старэйшын. У Пярэселцы такім чалавекам у 1940-я быў Ян Кізюкевіч. У рэдакцыю MOST прынеслі цікавыя здымкі з Пярэселкі. Расказваем гісторыю вёскі і лёс солтыса Кізюкевіча.

Стос фотаздымкаў з Гродна прынёс чытач MOST Аляксандр. Ён распавёў, што частка здымкаў належала сям’і з Пярэселкі, але якой — ён не ведаў. З пяцідзесяці фатаграфій нас асабліва зацікавілі некалькі. На адным са здымкаў быў Ян Кізюкевіч. Солтыс стаяў са сваёй сям’ёй каля дома ў Пярэселцы. Здымак быў зроблены падчас нямецкай акупацыі 1940-х гадоў. Вам, напэўна, цікава даведацца, як мы пазналі Яна Кізюкевіча? Яшчэ чатыры гады таму ў Гродне мы запісвалі гісторыю яго дачкі Алену Якуцэвіч, якая паказвала сямейныя здымкі і распавяла пра жыццё бацькі — солтыса Пярэселкі.

Згодна з легендай жыхароў Пярэселкі, іх вёска раней называлася Пышкі. Некалькі стагоддзяў таму былі Пышкі па абодва бакі Нёмана — Правыя і Левыя. Апошнія засталіся па той бок Нёмана. Другія Пышкі пан перанёс, даў сялянам зямлю ў адным месцы, таму і назвалі новую вёску Пярэселка — ад слова «перасяляцца». Жылі ў вёсцы як праваслаўныя, так і каталікі. Працягласць Пярэселкі была прыблізна 2 кіламетры. У 1930-я гады вёска складалася з 60 дамоў, але самае дзіўнае было тое, што гміна была ў Гожы, а потым, пры першых саветах, яе перанеслі ў Грандзічы. Пры немцах Пярэселка адносіліся ўжо да Гродна. Самае распаўсюджанае прозвішча ў вёсцы было Кізюкевіч. Былі выпадкі, што людзі супадалі цалкам: па прозвішчы, імю і імю па бацьку. Таму часта ў вёсцы была блытаніна. Сёння ад былой вёскі, якая ўвайшла ў горад, застаўся толькі адзін дом.

У пасляваеннай Пярэселцы

Зарабіў грошы ў Амерыцы і пабудаваў дом

Ян Кізюкевіч родам з Пярэселкі. У царскія часы толькі два месяцы ён хадзіў у школу. Калі ажаніўся са сваёй жонкай, маладой сям’і дзяржава дала 100 рублёў. За гэтыя грошы Кізюкевіч зрабіў візу і паехаў працаваць у Амерыку. Было гэта каля 1900 года.

Сем гадоў працаваў Кізюкевіч у Амерыцы на цагляным заводзе, а пасля вярнуўся ў Гродна. Купіў зямлю ў Пярэселцы, жылі там усе. Пабудавалі добры дом, жонка яго казала, што заробленага ў Амерыцы хопіць іх дзецям і ўнукам. Але ў 1914 годзе, калі пачалася Першая сусветная вайна, адбылося неспадзяванае. Кізюкевіча забралі «ў ружжо», а жонка засталася дома з двума дзецьмі. Тым часам у вёску прыйшлі рускія салдаты, распалілі агонь, каб сагрэцца. Так грэліся, што полымя перакінулася на бліжэйшыя дамы — такім чынам уся вёска Пярэселка згарэла.

Падчас Першай сусветнай ад усёй Пярэселкі засталося толькі два каменныя дамы. Вяскоўцы разам з Янам Кізюкевічам пайшлі прасіць дапамогі ў яўрэяў з вуліцы Віленскай. Тыя дазвалялі ў іх жыць, дапамагалі адбудоўваць вёску.

— Пярэселку давялося адбудоўваць, у новым доме нарадзілася і я, — успамінала дачка Кізюкевіча Алена Якуцэвіч. — Была трынаццатая ў сваіх бацькоў. З усіх дзяцей толькі сямёра выжылі. Бог даў, бог забраў. Тады не было ў нашай сям’і вялікіх грошай на лекі — калі выжыве дзіця, то выжыве. Часам вясковы лекар Пётр Гутман лячыў нас.

Уся сям’я Кізюкевіча працавала на зямлі. Ён казаў: «Усе знікне і згарыць, а зямля застанецца».

Ян Кізюкевіч са сваёй сям’ёй

Солтыс дапамагаў яўрэям

За немцамі бацьку Алены Іванаўны выбралі солтысам. Да гэтага аднаго солтыса Пярэселкі саветы расстралялі, другога вывезлі ўглыб Расіі.

— Прынеслі бацьку дакументы вясковыя, а на плот павесілі шыльду — солтыс. Бацька адмаўляўся, бо не ўмеў пісаць. Ён толькі чытаў добра і размаўляў на некалькіх мовах. Пісаць ён не ўмеў, прыйшлося гэта рабіць за яго [маёй] старэйшай сястры. Тое, што зрабіў наш бацька за немцамі, — такога ніхто не рабіў. Ён ратаваў гродзенскіх яўрэяў і дапамагаў мясцовым палякам. Яўрэі прыходзілі ў вёску да яго і казалі, што ісці ім няма куды, як у Пярэселку. А весці справы з яўрэямі было небяспечна: калі б немцы даведаліся б, то маглі расстраляць усю сям’ю.

Рэгулярна нашу вёску правяраў жандар Юзаф, з сабакам хадзіў і гаварыў па-польску. Любіў выпіць і часта заходзіў да нас. Мама яму налівала і давала закуску, а пасля ішла да нас і казала, каб мы прабеглі па вёсцы і сказалі, што прыйшоў Юзаф. Я бегла ў адзін бок, а сястра ў іншы. Людзей трэба было папярэджваць, бо некаторыя маглі і свіней калоць, а гэтага рабіць было нельга. Хтосьці яўрэяў хаваў — тады іх трэба было адпраўляць у лес.

У аднаго хлопца Кубуся ў хляве яўрэі з гета рэзалі кароў. Дзесьці яны іх куплялі і нейкімі шляхамі перадавалі ў вёску. Рэзалі кароў ноччу і мяса везлі потым у гета. Перавозілі ў бочках, на якіх вывозілі адходы з туалетаў. Унутры там усё чысцілі, а потым складалі. Такім чынам мяса правозілася ў гета. Амаль кожны дзень у гэтым хляве рэзалі кароў. Людзі ў гета былі галодныя, іх трэба было неяк карміць. Бацька пра ўсё гэта ведаў і дапамагаў.

Аднойчы да бацькі прыйшлі два маладыя яўрэі ў касцюмах і пыталіся, што яму трэба прывезці за дапамогу. А ён ім сказаў: «Дзеці, мне нічога не трэба. Бо вам сёння, а нам заўтра будзе гэта». Бо немцы планавалі спачатку з яўрэямі разабрацца, а потым перайсці і на палякаў.

Ратаваў моладзь ад вывазу ў Нямеччыну

Падчас нямецкай акупацыі Ян Кізюкевіч атрымліваў усю карэспандэнцыю і ведаў, каго з вёскі немцы хочуць забраць на працы ў Нямеччыну. Вясковую моладзь ён адстойваў да апошняга.

— Немцы дасылалі позвы на вываз у Нямеччыну, бацька прыкрываў мясцовых, хоць і ведаў, што яны хаваюцца. Павінны былі забраць і маю старэйшую сястру, але яна была вачамі і рукамі бацькі. Атрымалася адгаварыць немцаў.

Амаль кожную ноч бацька ў доме з кімсьці вёў перамовы, а раніцай нікога ўжо не было. Прыходзілі да нас і солтысы з іншых вёсак, нешта абмяркоўвалі. Былі моманты, што на бацьку хтосьці нагаварыў: пяць разоў немцы праводзілі ў нас ператрусы. Аднойчы яго нават у гестапа забралі і трымалі трое сутак. Ніхто яго па галаве там не гладзіў. Але бацька нічога ім не сказаў, яўрэяў не выдаў.

Яшчэ адна жыхарка Пярэселкі, Ірэна Кізюкевіч, у 2017 годзе ў сваіх успамінах прыгадала солтыса вёскі.

— Нямецкія салдаты ў вёску не прыходзілі практычна, толькі ў тых выпадках, калі людзі не выходзілі на працу і не з’яўляліся па позве. Але ў асноўным гэта былі мясцовыя паліцаі. Пасля немцы пачалі дасылаць моладзі позвы для выезду ў Нямеччыну. Але быў у нас солтыс добры, які нас заўсёды адмазваў. Збярэ прадуктаў з вёскі і занясе ў камендатуру, і нейкі час пасля гэтага позвы не прыходзілі.

Моладзь Пярэселкі, 1940-я гг.

Солтыс выратаваў Пярэселку

Па ўспамінах жыхароў Пярэселкі, у 1944 годзе немцы пры адступленні хацелі спаліць вёску разам з яе жыхарамі. На абарону вёскі стаў солтыс Кізюкевіч.

— Людзей павыцягвалі з дамоў і сабралі ў адной пабудове. Забілі яе дошкамі. А мы з сям’ёй хаваліся ў сваім падвале. Людзі з таго дома сталі крычаць і маліцца. Мой бацька выйшаў да немцаў, бо ведаў іх мову, і пачаў гаварыць з салдатамі. Прадставіўся ён солтысам вёскі і патлумачыў ім, што за час вайны ў Пярэселцы ніводны немец не пацярпеў, жыхары плацілі падаткі і ў ёй не было партызан і бандытаў. У выніку немцы не кранулі людзей, бацька здолеў выратаваць усю вёску. Пасля гутаркі з немцамі ён прыйшоў да людзей і сказаў, каб яны бралі падводы і з’язджалі ў лес.

Больш за тыдзень немцы стаялі ў вёсцы, абараняліся. Ніводная хата ў Пярэселцы падчас вызвалення ў ліпені 1944 года не пацярпела.

Жыхары Пярэселкі ў полі, 1940-я гг.

Солтыс, які памёр у турме, і «дачка ворага»

Паcля вызвалення Гродна жыхароў Пярэселкі абклалі падаткамі — трэба было здаваць прадукты на савецкае войска. А бацьку Алены Якуцэвіч забралі ў турму.

— Салдаты хадзілі па хатах. Зайшлі неяк да нас, думалі, што будзе шмат багацця, бо бацька быў солтысам. А ў нас лавы, стол і два крэслы дома былі. Паглядзелі, што ў нас няма чаго апісваць, і сышлі. У канцы 1944 года бацьку ўсё ж такі забралі ў турму. Ён нават двух месяцаў там не прабыў і памёр. Цела яго нам так і не выдалі, і не сказалі нават, дзе яго пахавалі. Я пісала тры разы ў розныя службы, але ніхто нам нічога не казаў. Толькі адзін сусед, які быў тады ў турме, бачыў бацьку ўжо мёртвага на калідоры. Ён быў накрыты сваім жа кажухом. Яго не стала дзесьці 17 лютага 1945 года. Чаго ён памёр — цяпер ніхто ўжо мне не адкажа. Можа, з-за праблем са страўнікам, а можа, яго збівалі ў турме. Пасля вайны мяне называлі «дачкой ворага» і паказвалі пальцам. Але ніхто з іх не выратаваў столькі людзей падчас нямецкай акупацыі, колькі паспеў мой бацька.

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

таксист в Польше

«Встал за трибуну — как настоящий обвиняемый». В Польше беларусский мальчик упал с самоката — и оказался в суде

MOST
2 снежня 2025, 15:46

Катаясь на самокате по Белостоку, 11-летний Андрей упал и ударился головой. Мальчику вызвали скорую, наложили швы, оставили в больнице на ночь, а потом успокоили: все обошлось. Но оказалось,...

Касары

У Польшчы адраджаюць беларускі мужчынскі спеў. З ім нават выступаюць на карпаратывах

Хрысціна Гараніна
1 снежня 2025, 11:08

Мужчынскі гурт «Касары» аднаўляе традыцыю беларускага народнага спеву. Калектыў, у які ўваходзяць і айцішнікі, і бізнесмены, нарадзіўся ў Варшаве са звычайных заняткаў для беларусаў, а цяпер ён выступае...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты