Панядзелак, 19 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
    {"counter":{"total_view":"2.3k","total_share":136},"view_counter":"JNews View Counter: Oops, We don't count robots as views!"}
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Скінуць патрыярхальнае ярмо і зразумець сваю самасць. Таршэр з супрацоўніцай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Валянцінай Лаеўскай

Зоя Хруцкая Зоя Хруцкая
21 ліпеня 2022, 10:49
Гісторыі
A A
падляшша

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

Што мы даведаемся пра гістарычныя падзеі, калі будзем даследаваць іх па непрыфарбаваных гісторыях людзей? Як жанчыны змагаюцца за сваё месца ў свеце? І ці можна расказаць пра брыдкі горад так, што ён стане Горадам-казкай?

Таршэр — гэта прастора, дзе пад утульным святлом лямпы — тыя творы, ад якіх дыханне перахапіла, розум узляцеў на новую вышыню, а іх адбітак назаўсёды застаўся ў сэрцы. Мы запрашаем герояў саміх напісаць пра такія творы і пра тое, чаму абралі менавіта іх. У гэтым выпуску мы расказваем пра творы, якія абрала журналістка Беларускага Радыё Рацыя і супрацоўніца фонду Kamunikat.org Валянціна Лаеўская. Спадарыня цяпер жыве ў Беластоку, а нарадзілася ў Бельску Падляскім.

1. Кніга: «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы», Анета Прымака-Онішк

Самыя любімыя кнігі і аўтары? Яны мяняюцца на працягу жыцця. У літаратуры я заўсёды шукала нечага свайго, маю на ўвазе беларускае і адначасова падляскае. Таму з вялікай радасцю сустрэла кнігу Анеты Прымакі-Онішк «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы».

У гэтым годзе кніга выйшла таксама ў перакладзе на беларускую мову. У польскай і нават еўрапейскай гісторыі перыяд Першай сусветнай вайны, ды ўвогуле выкладанне гісторыі абмяжоўваюцца да нейкіх вялікіх бітваў, дыпламатычных захадаў, свету, які зусім чужы звычайнаму чалавеку. Анета Прымака-Онішк паказала гэты свет вачыма сялян, разгубленых на шляху гістарычных перамен польска-беларускай прасторы.

Амаль у кожным беларускім доме на Беласточчыне былі жывыя гісторыі бежанства, прынамсі ў час, калі я дарастала, а гэта трэцяя чвэрць ХХ стагоддзя. Гэтыя нярэдка прыфарбаваныя часам гісторыі ўяўляліся мне як незвычайнае падарожжа ў далёкі, невядомы свет, і той свет так прывабліваў. У гісторыях маёй мамы, якая нарадзілася ў бежанстве, сустрэчныя людзі былі добрыя і гасцінныя. Толькі пазней я даведалася, што ў час бежанства памерлі тры маміны браты. Дзе яны пахаваныя, невядома. Дзесьці па дарозе ў Самару.

Рэпартаж Анеты Прымакі-Онішк даў мне адказы на шматлікія пытанні. Сялян і іх клопаты яна ставіць на першае месца, іх вачыма стараецца прадставіць рэчаіснасць. Знаходзіць дакументы і запіскі тых часоў і па-мастацку змяшчае ў сваім рэпартажы. Кніга з універсальным пасланнем, асабліва цяпер, калі каля нашых межаў стаяць абяздоленыя ўцекачы, а ва Украіне ідзе вайна.

2. Кніга: «Прыпяццю да Нобеля — рэпартаж з краіны балотаў і бурштыну», Ганна Кандрацюк-Свярубская

Рэпартаж Ганны захапіў каларытнасцю. Аўтарку ведаю яшчэ са студэнцкіх часоў і ўпэўненая ў яе шчырасці. Шчырасць аўтара для мяне вельмі важная, бо люблю праўдзівы, непрыхарошаны свет і знаходжу гэта ў «Прыпяццю да Нобеля». Тут людзі жывуць праўдзівым жыццём, тут знаходжу падабенства з маім родным Падляшшам.

3. Кніга: «Словы на ветрові», Галіна Максымук

Чарговая кніга яшчэ адной аўтаркі родам з Падляшша. Галіна піша падляскім дыялектам, мовай вёскі, з якой паходзяць бацькі і дзяды. Героі апавяданняў Галіны — вясковыя жанчыны, іх праблемы і радасці на працягу ХХ стагоддзя.

Як жанчыны змагаюцца за сваё месца ў свеце, як пераадольваюць праблемы, скідаюць з сябе ярмо кансерватыўнага патрыярхату… Няма тут мудрагелістых, філасофскіх разважанняў, але ёсць суворае жыццё. Ёсць таксама гумар і настальгія па свеце, які адыходзіць.

4. Кніга: «Горад казка», Паўліна Сегень

Гэтая аўтарка таксама родам з Падляшша. Адна з рэцэнзентак кнігі піша: «…якое гэта мастацтва, прыгожа апісаць прыгожы горад? Мастацтвам ёсць апісаць прыгожа брыдкі горад» — і Паўліна з гэтым дасканала справілася. Калінінград — горад-сімвал нямецкай упарадкаванасці, з якога выгналі аўтахтонаў, які перабудавалі па-свойму савецкія камуністы.

Што з гэтага атрымалася? Паўліна Сегень прадстаўляе погляд на Калінінград вачыма вельмі розных людзей — ад пуцінскага чыноўніка да рок-музыканта ці першага калінінградскага касманаўта. Паўліна прадстаўляе Калінінград такім чынам, што гэты брыдкі горад хочацца ўбачыць на свае вочы.

5. Кніга: «Usypać góry. Historie z Polesia», Małgorzata Szejnert

Кніга, над якой аўтарка напэўна папрацавала! Шмат тут гістарычных адсылак і падарожжаў па слядах тых, хто адкрываў «чароўнае Палессе» для свету. Аўтарка ідзе слядамі амерыканкі Луізы Бойд, генерала Картона дэ Вярт, шукае сляды Напалеона Орды ці роду Скірмунтаў, ажно па сучаснасць. У пошуках тых слядоў дапамагаюць мясцовыя, або энтузіясты гісторыі Палесся. У параўнанні з гісторыямі, апісанымі Ганнай Кандрацюк, рэпартаж Шэйнэрт засяроджвае ўвагу на гісторыі тых земляў з польскага пункту гледжання.

І тут мне падаецца важным менталітэт палешука, які вельмі добра ўхапіла Ганна Кандрацюк у сваіх пінскіх падарожжах. Той палескі менталітэт мне падаецца падобным да нашага падляскага. У залежнасці ад таго, на якой мове звяртаешся да суразмоўцы, такі адказ і атрымаеш. Лічу, кніга вартая прачытання, асабліва тым, хто цікавіцца Палессем.

6. Кніга: «Księgi Jakubowe», Вольга Такарчук

Кніга, якая на гэты час пакінула найбольшае ўражанне. За гэты твор яна і атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Манументальная, звыш 900 старонак дробнага тэксту, а чытаеш, быццам дэтэктыў. Гэта сапраўдная, але прызабытая гісторыя таленавітага Якуба Франка. Са Смырны на Падолле прыязджае харызматычны, малады, прыгожы сабой чалавек. Зачароўвае сваімі ідэямі многіх жыдоў. Некаторыя лічаць яго сваім настаўнікам, для больш кансерватыўнай часткі ён ерэтык.

Як вырастаў так званы франкістоўскі рух на тэрыторыі былой і цяперашняй Польшчы? Амаль фантастычная гісторыя чалавека, які паходзіў з натоўпу, а прымалі яго ў каралеўскіх палацах. Вельмі неадназначная асоба, і Такарчук не робіць ацэнак, прадстаўляючы чарговыя этапы яго жыцця. Гэта таксама гісторыя пра пошукі тоеснасці, пра тое, як вызначыць, хто з выхадцаў з жыдоўскіх сямей ужо паляк, а хто жыд.

Заўвага MOST. У беларускай мове і культуры ў дачынені да яўрэяў гістарычна выкарыстоўваецца слова «жыды». У адрозненні ад рускай мовы, з пункту гледжання беларускай філалогіі слова «жыд» было і засталося нейтральным. У заходнеславянскіх народаў і сёння ўжываецца як нейтральны этнонім.

Яшчэ «Таршэр»

Падарожжа па тэатрах Гродна і Беластока. Таршэр з рэжысёрам Антонам Ільіным

Зоя Хруцкая
5 жніўня 2022, 15:47
тэатр

Што рабіць, калі шлюб пераўтвараецца ў сумесную пакуту? Чым заварожвае першы трылер у рускай літаратуры? Як зазірнуць у дзённікі беларускага...

Чытаць далей

Скінуць патрыярхальнае ярмо і зразумець сваю самасць. Таршэр з супрацоўніцай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Валянцінай Лаеўскай

Зоя Хруцкая
21 ліпеня 2022, 10:49
падляшша

Што мы даведаемся пра гістарычныя падзеі, калі будзем даследаваць іх па непрыфарбаваных гісторыях людзей? Як жанчыны змагаюцца за сваё месца...

Чытаць далей

Якія творы мастацтва выбірае комік? Таршэр са стэндаперам Міхасём Ільіным

Зоя Хруцкая
15 ліпеня 2022, 12:12
Міхась Ільін

Палітычная сатыра, беларускія «пасхалкі» ў відэагульні пра Ведзьмара і крыніца такога часам патрэбнага гумару. Таршэр — гэта прастора, дзе пад...

Чытаць далей
Тэгі: ГалоўнаеТаршэр

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты