Беларуская дыяспара Беластока арганізуе марш годнасці па цэнтры горада. У акцыі запрашаюць паўдзельнічаць усіх ахвотных.
Мерапрыемства адбудзецца з нагоды другой гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія беларуская «ўлада» сфальсіфікавала, а пасля пачаліся буйныя палітычныя рэпрэсіі супраць беларусаў.
Марш пачнецца ў 16:00 7 жніўня ад помніка Пілсудскаму на плошчы Касцюшкі. Скончыцца акцыяй ля консульства Беларусі.
Арганізатары лічаць, што на марш годнасці трэба ісці, каб паказаць усяму свету і беларусам унутры краіны, што старонка не перагорнутая і барацьба супраць дыктатуры Лукашэнкі працягваецца. У маршы заклікаюць паўдзельнічаць усіх ахвотных, апранацца ў адзенне колераў нацыянальнага сцяга, вышыванкі і цішоткі.