Чацвер, 12 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Беластоку адкрылася фотавыстава пра супраціў у беларускіх рэгіёнах

MOST MOST
10 жніўня 2022, 18:16
Гісторыі
A A
выстава

Руслан Кулевіч, Зоя Хруцкая, Кастусь Шыталь перад адкрыццём выставы. Фота: Наста Уткіна / MOST

9 жніўня ў MediaPortBelarus у Беластоку пачала працу фотавыстава «Кожны дзень. Супраціў у беларускіх рэгіёнах». MOST патрапіў на адкрыццё і паказвае, што можна пабачыць на выставе.

Пра што выстава

Кожны дзень беларускага супраціву ад 2020 года адначасова падобны і не падобны на іншыя, але іх яднае, што людзі знаходзяць спосабы паказаць пратэст у самых небяспечных умовах, адзначаюць арганізатары.

Фота: Наста Уткіна / MOST

— Мы хочам паказаць самыя яркія фотаздымкі з розных гарадоў Беларусі. Такім чынам мы скіроўваем увагу на тое, што перамен чакалі не толькі ў Мінску, але і ў самых маленькіх населеных пунктах. Мы паказваем, якой цаной беларусы расплачваюцца за свой супраціў, — кажа арганізатарка выставы Зоя Хруцкая.

На выставе можна пабачыць здымкі давыбарнага перыяду з чэргаў на подпісы за кандыдатаў у прэзідэнты і дазволеных мітынгаў, фота за 9 жніўня і падзей, што адбываліся пасля ў той жнівень.

Фота: Наста Уткіна / MOST
Арганізатарка выставы Зоя Хруцкая. Фота: Наста Уткіна / MOST
Фота: Наста Уткіна / MOST

Што было на адкрыцці

На выставе выступілі гродзенскі журналіст Руслан Кулевіч, маладзечанская фотажурналістка Настасся Уткіна і краязнаўца Кастусь Шыталь. Яны расказалі пра свае працы падчас пратэстаў у Беларусі. Кастусь Шыталь расказаў пра фотаработы Зміцера Лупача ў Глыбокім і Шаркаўшчыне.

Кастусь Шыталь. Фота: Наста Уткіна / MOST
Кастусь Шыталь. Фота: Наста Уткіна / MOST
Руслан Кулевіч. Фота: Наста Уткіна / MOST
Руслан Кулевіч. Фота: Наста Уткіна / MOST

На выставе прадстаўленыя фотаздымкі з Брэста, Гродна, Маладзечна, Шаркаўшчыны, Глыбокага, Бабруйска, Чачэрска, Ганцавічаў.

Арганізатары паведамляюць, што да выставы могуць далучыцца і іншыя фотажурналісты з рэгіёнаў.

Фота: Наста Уткіна / MOST
Наталля з Бабруйска, якая прыйшла на выставу, і расказала тое, што рабіла ў пратэсны жнівень 2020 года. Фота: Наста Уткіна / MOST
Фота: Наста Уткіна / MOST
Тэгі: ГалоўнаеПольшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

работа в Польше

«Спрашивали, не родственник ли мне директор». Беларуска устроилась на работу в Польше и ушла на больничный — дошло до суда

MOST
11 сакавіка 2026, 19:49

Когда у Галины (имя изменено) обнаружили серьезное заболевание, она продолжила работать в Польше. Ее рабочий контракт не предусматривал оплачиваемого больничного, но, когда стало понятно, что он может понадобиться,...

Кузница

«Был ксендзом в Беларуси — теперь возит солярку». Съездили в Кузницу и посмотрели, что изменилось за четыре месяца работы границы

MOST
11 сакавіка 2026, 17:47

В Кузнице — деревне вблизи одноименного погранперехода на польско-беларусской границе — снова шутят о дешевых беларусских сигаретах, судачат о бизнесе на солярке и зазывают оформить возврат НДС. Пункт...

Ирина Лой

«Жених может выходить к алтарю с мамой». Беларуска организует свадьбы эмигрантов в Польше

MOST
11 сакавіка 2026, 14:56

«Шеф-повар подумал, что это какая-то ошибка: не может же быть свадьба без супа», — Ирина Лой смеется, вспоминая этот эпизод своей карьеры. Ей 29 лет. По профессии она...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты