Панядзелак, 19 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Жанчыны так шмат робяць для грамадства, але іх след сціраецца. Для беларусаў выступіла Катажына Штоп-Руткоўская

Зоя Хруцкая Зоя Хруцкая
24 жніўня 2022, 17:32
Гісторыі
A A
Катажына

Фота: Наста Уткіна / MOST

Другая ў гісторыі Беластока кандыдатка на пост прэзідэнта горада Катажына Штоп-Руткоўска абмеркавала з беларусамі, чаму сярод лідараў мала жанчын, што нават палякі недастаткова ведаюць пра ўнёсак жанчын у рух Solidarność і як фемінізацыя палітыкі можа паўплываць на грамадства.

Сустрэча прайшла ў межах праекта «Шлях да дэмакратыі», арганізаванага MOST сумесна з Фондам OKNO NA WSCHÓD.

Катажына адзначыла, што беларуская дыяспара для яе важная і таму, што яе бацька паходзіць з Гарадзеншчыны, і таму, што падзеі ў Беларусі ад 2020 года для яе як для феміністкі вельмі блізкія. Акрамя грамадскай дзейнасці, яна з’яўляецца доктаркай Інстытута сацыялогіі Універсітэта ў Беластоку.

— Дэмакратыя без жанчын — гэта толькі палова дэмакратыі. А гэта ўжо зусім не дэмакратыя, — адзначыла сацыёлаг. — Толькі ў 2000-я гады датычна руху Solidarność пачалі расказваць, што ў ім былі і жанчыны. Да гэтага гісторыя «Салідарнасці» была гісторыяй, з якой сцерлі жанчын.

Фота: Наста Уткіна / MOST

На сустрэчы ўдзельнікі паглядзелі трэйлер фільма SOLIDARNOŚĆ WEDŁUG KOBIET, а Катажына каментавала ўбачанае. Яна адзначыла, што многія жанчыны аддавалі жыццё і кар’еры, каб з’явілася «Салідарнасць», але тысячы іх імён невядомыя шырокаму колу. Больш за тое, у перыяд, калі Лех Валенса з паплечнікамі ў адказ на саступкі былі гатовыя заканчваць страйк, менавіта жанчыны патрабавалі яго працягваць. Па словах Катажыны, нават многія палякі не ведаюць гэтага моманту ў гісторыі.

Менавіта жанчына атрымала найбольшы вырак падчас ваеннага становішча — дзесяць год прысудзілі Эве Кубасевіч. Найдаўжэй у вышуку была таксама жанчына — Ядвіга Хмялеўска. Сярод удзельнікаў NSZZ Solidarność жанчыны складалі 53%, але падчас Круглага стала на пасяджэнні ў блоку палітычных рэформ толькі адно месца атрымала жанчына з боку апазіцыйна-салідарнаснага.

Фота: Наста Уткіна / MOST
Фота: Наста Уткіна / MOST
Фота: Наста Уткіна / MOST

Польская канстытуцыя адзначае роўнасць мужчын і жанчын. Катажына заўважыла, што паводле статыстыкі вышэйшую адукацыю маюць больш жанчын, чым мужчын. Але ў палітыцы мужчын па-ранейшаму пераважная большасць. У парламент, напрыклад, трапляюць не больш за 30% жанчын. Доктарка сацыялагічных навук адзначае, што ў гэтага ёсць некалькі прычын. Па-першае, жанчыны, па яе меркаванні, горш прадстаўленыя ў выбарных лістах. Па-другое, досвед працы наймальніцай у гарадскую Раду паказаў, што нярэдка жанчыны самі баяцца ісці на вядучыя пасады. Нават калі іх досвед і кампетэнцыі нашмат лепшыя, чым у кандыдата-мужчыны, многія адкажуць, што на пасаду знойдзецца хтосьці лепшы.

Спікерка адзначыла, што адна з прычын такога падыходу палягае на выхаванні. Калі хлопчыкаў рыхтуюць да актыўных роляў па-за межамі дома, то дзяўчынак праграмуюць на справы, звязаныя з домам і дзецьмі. Паводле Катажыны, падобныя патрыярхальныя і кансерватыўныя стэрэатыпы ёсць як у польскім грамадстве, так і ў беларускім. Але, па яе назіраннях, падзеі ад 2020 года паказалі беларусам, што жанчыны могуць быць раўназначнымі гульцамі ў палітычнай і грамадскай сферах.

Фота: Наста Уткіна / MOST

Пані Катажына падзялілася меркаваннем, што жанчыны звычайна абіраюць іншы стыль лідарства, у якім нашмат мацнейшае «Мы», а не «Я». З сацыялагічных даследаванняў вынікае, што ў Польшчы сярод жанчын да 24 год больш тых, хто мае ліберальныя погляды, а сярод мужчын пераважаюць кансерватыўныя. З гэтага жартуюць, што так як яны не здолеюць паразумецца, то дэмаграфічны спад у Польшчы працягнецца.

Падчас імпрэзы ўдзельнікі абмеркавалі таксама тэмы касцёла, абортаў і іншыя. Госці задавалі пытанні спікерцы, а Катажына заклікала прысутных паразважаць аб ролі жанчын у дэмакратызацыі грамадства.

Інфармацыю пра наступныя сустрэчы ў межах праекта «Шлях да дэмакратыі» шукайце ў сацыяльных сетках MOST і фундацыі OKNO NA WSCHÓD.

Чытайце таксама

Як стаць лідарам, які змяняе свет да лепшага. У Беластоку прайшла сустрэча з жанчынай-кандыдаткай на пост прэзідэнта горада

Зоя Хруцкая
8 чэрвеня 2022, 17:04
лідар

Чаму ва ўладзе больш мужчын, а ў арганізацыях трэцяга сектара пераважна жанчыны? Якая якасць самая важная, каб стаць добрым лідарам?...

Чытаць далейDetails
Тэгі: ГалоўнаеШлях да дэмакратыі

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

удаление аденоидов в Польше

«Это легко и просто». Беларуска рассказала, как по государственной страховке съездила в санаторий в Польше

MOST
19 студзеня 2026, 20:23

Яна попала в польский санаторий с четырехлетней дочерью по государственной медицинской страховке NFZ. Направление выписал педиатр: девочке удалили аденоиды, а еще у нее часто случались отиты. Своими впечатлениями...

польские корни

«Начинайте с живых родственников». Специалист — о том, как найти свои корни в Беларуси и Польше

MOST
19 студзеня 2026, 14:22

Интерес беларусов к поиску предков растет. Кто-то делает это с прагматичными целями: польские корни, например, упрощают легализацию в Польше. Кто-то просто хочет глубже погрузиться в историю своей семьи....

прыбірае снег

«Я — як супервумен». Правялі дзень з беларускай, якая ў Польшчы прыбірае снег у дварах

MOST
16 студзеня 2026, 18:43

Студзеньскае надвор’е дадало клопатаў Валерыі. Беларуска жыве ў Беластоку і працуе прыбіральшчыцай, а зараз яшчэ і расчышчае сцежкі каля пад’ездаў. Журналістка MOST правяла з ёй працоўны дзень і...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты