Пятніца, 13 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларускія ўлады ліквідуюць яшчэ адну буйную польскую арганізацыю

MOST MOST
13 верасня 2022, 13:09
Навіны
A A
арганізацыю

«Польска мацеж школьна». Крыніца: Hrodna.life

Грамадскую арганізацыю «Польска Мацеж Школьна», сядзіба якой знаходзіцца ў Гродне, ліквідуюць. Пасяджэнне ў Вярхоўным судзе адбудзецца 13 верасня 2022 года, піша Hrodna.life са спасылкай на Telegram-канал «Право имеют». На гэтым тыдні ў школе пры арганізацыі павінен быў пачацца новы навучальны год.

Рэпрэсіі супраць «Польскай Мацежы Школьнай» пачаліся ў 2021 годзе. Прычынай нібыта стала незаконная дзейнасць у сферы адукацыі. Арганізацыю пакаралі штрафам 300 тысяч рублёў, а падатковая далічыла яшчэ 500 тысяч недаплачаных падаткаў.

Што такое «Польска Мацеж Школьна»

«Польска Мацеж Школьна» — адна са старэйшых польскіх арганізацый Беларусі. Яна працавала з 1995 года і займалася адукацыяй. Ад 2011 года школа мае ўласны будынак на вуліцы Гараднічанскай. Пры арганізацыі дзейнічае грамадскі ліцэй для вывучэння польскай мовы, гісторыі і культуры. Яго лічаць самай вялікай, па колькасці вучняў, польскай грамадскай школай у свеце. У 2013 годзе школе прысвоілі імя Элізы Ажэшкі. Многія гродзенцы, якія паступалі ў польскія ўніверсітэты, вучыліся ў гэтай школе.

Пры «Мацежы» працуюць таксама бібліятэка, Універсітэт Трэцяга Узросту для сталых людзей, клуб жанчын «Граднянка» і іншыя гурткі і ініцыятывы. Таксама «Мацеж» ладзіла метадычныя канферэнцыі для настаўнікаў школ і дзіцячых садкоў, конкурсы для дзяцей і падлеткаў.

Польскую адукацыю прыціскаюць сістэмна

У гродзенскай і ваўкавыскай школах з польскай мовай навучання ў 2022/2023 навучальным годзе пачалі выкладаць на рускай мове. Польскай мовы і літаратуры пакінулі па адной гадзіне ў тыдзень. Па-беларуску там будуць выкладаць толькі гісторыю Беларусі і частку прадмету «Чалавек і свет».

Тэгі: Беларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

виза PBH

Беларус напал на таможенника в Тересполе. В его машине нашли тайники с сигаретами

MOST
13 сакавіка 2026, 15:17

Гражданин Беларуси, перевозивший контрабандные сигареты, напал на сотрудника таможенно-налоговой службы на погранпереходе «Тересполь». Полиция задержала мужчину, автомобиль изъят, а Пограничной службе направлено ходатайство о его депортации. Как сообщает...

День Воли в Варшаве

У Варшаве збіраюць грошы на святкаванне Дня Волі

MOST
13 сакавіка 2026, 11:40

Беларусы Варшавы абвясцілі збор сродкаў на арганізацыю святкавання Дня Волі. Мерапрыемствы, прысвечаныя 108-й гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, запланаваныя на 28 сакавіка. Арганізатарам святкавання Дня Волі выступае Беларуская...

банки в ЕС

Комиссия финансового надзора Польши изучает проблемы беларусов с открытием счетов в польских банках

MOST
13 сакавіка 2026, 09:59

Комиссия финансового надзора Польши изучает проблемы, с которыми граждане Беларуси, ожидающие международной защиты, сталкиваются при попытке открыть счета в польских банках. Об этом говорится в ответе замглавы Комиссии...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты