Уладзімір Пуцін аб’явіў частковую мабілізацыю ў Расіі. Мы запыталіся беларусаў у Беластоку, ці можа мабілізацыя паўплываць на Беларусь і ці аб’явіць мабілізацыю Лукашэнка, а таксама як беларусы паставіліся да такога рашэння кіраўніцтва Расіі.
***
— Мабілізацыя ўжо паўплывала. Усе аэрапорты забітыя расіянамі. Гасцініцы і жылы фонд Мінска, а таксама бліжэйшых да Расіі гарадоў перапоўнены расіянамі. Ужо паўплывала. Нашым міліцыянтам ёсць чым заняцца. Зараз ужо пераключыліся на пошук збеглых ад мабілізацыі расіян.
***
— Я думаю, гэта вельмі небяспечнае рашэнне, якое прыняла кіраўніцтва Расіі і асабіста Пуцін. Мы ўжо бачым, якія падзеі гэта выклікала ў Расіі: людзі разбягаюцца. Нават ёсць відэа — проста праз мяжу ўцякаюць у Манголію, напрыклад, скупілі ўсе білеты. І гэта толькі пачатак.
***
— Гэта больш цешыла пазіцыю нейкую ірацыянальную чалавека, што вось, мы — вялікая краіна. Мы можам пайсці перамагчы, усіх там пабіць. Але ж гэта несапраўднае пытанне. Вось калі пытанне ўжо паўстала жыцця і смерці, то, вядома, яны не вытрымаюць сваёй ідэалагічнай паслядоўнасці.
***
— Лукашэнка можа аб’явіць мабілізацыю, можа не аб’явіць. Можа яшчэ штосьці прыдумаць. Ён — князь і цар, ён можа зрабіць усё, што заўгодна. Тое, што бы яму пасавала і адпавядала на пэўны дадзены момант.
***
— Мне хацелася б, канешне, каб беларусы, якія ставілі розныя лайкі і посцілі ўсялякую лухту пра тое, што яны падтрымліваюць гэтую «спецаперацыю» ва Украіне, — каб яны зразумелі, што вельмі-вельмі хутка ім можа прадставіцца такая магчымасць — паказаць свой ваяўнічы настрой у рэальных умовах вайсковых.
***
— Я адзінае хацеў бы адразу сказаць на гэтую мабілізацыю расіянам. Таварышы, як вы самі кажаце: за што бароліся — на тое і напароліся. Хацелі паўтарыць? Калі ласка! Паўтарайце, але я чакаю вашай паразы!
***
— Як так атрымліваецца, што яны нібыта і вайну падтрымліваюць, і Пуціна, а тут раптам бягуць ад сваёй мабілізацыі?
— Я вам скажу так: трэба ўмець сядзець на двух крэслах. Вучыцеся, хлопцы і дзяўчаты!
***
— Адна справа, калі глядзіш вайну па тэлевізары. А іншая справа — гэта калі ёсць вельмі вялікая верагоднасць і рызыка, што ты сам станеш удзельнікам гэтага крывавага тэлешоу, чаго, скажам, ужо ніхто не хоча з расіян, як выявілася.
***
— Я мяркую, што на Лукашэнку будуць аказваць нейкі ціск. І першае — гэта будуць нашы вайскоўцы так званыя. Зразумела, што нашай беларускай арміі ўжо даўно няма. Але яны ж існуюць на паперы, нешта ж сядзяць у сваіх вайсковых частках. Вось яны будуць ужо стаяць перад выбарам: ісці ці не ісці. Я мяркую, што на Лукашэнку будзе такі ціск і яму прыйдзецца неяк выкручвацца.
Чытайце таксама
Утром 21 сентября Владимир Путин объявил о мобилизации Вооружённых Сил России. На фронт в Украину могут дополнительно отправить до 300...
Чытаць далей