У праўладных медыя Расіі і Беларусі ўвесь час паўтараюць пасыл аб тым, што Еўропу чакае жахлівы энергетычны крызіс, а Лукашэнка нядаўна нават нарубіў дроў для «Дуды і Маравецкага». Што пра гэта думаюць на вуліцах Беластока?
***
— Ужо ёсць гэты крызіс ці толькі будзе?
— Ужо пачаўся. Напэўна пачаўся.
— Будзе паглыбляцца.
— І што з гэтым рабіць?
— Змагацца.
— Як гэта перажыць?
— Цяплей апрануцца.
— Сціснуць зубы і чакаць на лепшыя часы.
— …І не жыць самому!
***
— У беларускіх ці расійскіх медыя кажуць, што Еўропа замерзне сёлета. Што думаеце?
— Не-не, так дрэнна не будзе. Але — відаць. Крызіс ёсць, але не такі моцны, як пра яго кажуць у СМІ.
— Атрымаецца гэта перажыць?
— Атрымаецца!
— Канешне!
***
— Ідзе вайна. Будуць напэўна недаборы газу і вугалю. І трэба неяк гэта ўсё перачакаць, пакуль не супакоіцца. Напэўна, калі вайна скончыцца, усё гэта супакоіцца.
— Можа, апроч Расіі ёсць іншыя варыянты? ЗША дапамогуць?
— Караблямі — невялікая прапускная здольнасць. А тая вузкая труба таксама… Нават калі б хацелі, то не здолелі б. Яны маюць газ, але нават калі б хацелі, то не змаглі б. Можа, неяк праз Германію? Але там рускія таксама затрымаюць.
— Апошняе пытанне: халодная зіма будзе?
— Маем надзею, што не.
***
— Ці адчуваю [крызіс] асабіста ў жыцці штодзённым? Хіба не. Зразумела, думаю аб гэтым. Напрыклад, на працы некалі мы пакідалі на ноч святло — зараз гэтак не робім. Але каб нам нечага не хапала? Не адчуваю.
***
— Людзі наўпрост у паніку кідаюцца. Я дык не, але штодня ў СМІ выключна пра гэта размовы.
— У беларускіх ці расійскіх медыя кажуць, што Еўропа замерзне сёлета. Што думаеце?
— Аёй, ну гэта перабор. Перабор! Калі пра гэта кажуць ў Расіі ці Беларусі, то трэба браць папраўку на гэта.
— Ці атрымаецца гэта неяк перажыць?
— Напэўна атрымаецца! Не будзем кідацца з крайнасці ў крайнасць.
***
— Столькі год свет ужо існуе і былі розныя крызісы. Чаму мае быць боязь нейкага мацнейшага крызісу? Жыццё будзе далей ісці наперад. Свет будзе далей аб’ядноўвацца, каб народы жылі ў згодзе і гэтак далей.
— Але ў медыя расійскіх кажуць, што без іх газу Еўропа замерзне.
— Еўропа не замерзне. Іншыя краіны будзем шукаць, у сябе, з Нарвегіі газ пацягнем, каб зямлю і будынкі грэць. Новыя тэхналогіі патрэбныя.
***
— А я ведаю? Не цікавілася гэтым.
***
— На гэты момант яшчэ не, думаю. Можа, будзе, але пакуль яшчэ нічога невядома.
— Пакуль лічыльнік лічыць.
— Добра, а чаго варта чакаць?
— На вугаль!
— Абяцаюць, што будзе вугаль прыходзіць караблямі і будзе добра. Жывём надзеяй.
— Троху хворастам, троху вугалем — неяк будзем грэцца.
— Да іх напэўна дойдзе вугаль, да нас — невядома.
— А калі ў беларускіх ці расійскіх медыя кажуць, што Еўропа замерзне ў гэтым годзе?
— Ай, няма зімы!
— Але няхай пан не верыць рускім, гэта прапаганда, к…ва! Прабачце. Гэта прапаганда!
— Якая зіма, да снежня не будзе маразоў!
— Не верце Пуціну і Лукашэнку! Гэта няпраўда.
— Неяк атрымаецца перажыць?
— Атрымаецца! Атрымаецца! У 1944-м не так было.
— Я ў часы вайны нарадзіўся. Пасля вайны хворастам палілі і перажылі.