Пятніца, 13 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Гродне адкрыюць расійскае Генконсульства

MOST MOST
18 лістапада 2022, 09:29
Гісторыі
A A
Генконсульства

Фото: БелТА / belta.by

У Гродне ўсё-ткі адкрыюць Генеральнае консульства Расіі. Аб гэтым стала вядома пасля публікацыі рашэння Савета Міністраў Беларусі 14 лістапада.

У пастанове Савета Міністраў гаворыцца аб заключэнні пагаднення аб тым, каб адкрыць расійскае консульства ў Гродне. Згодна з тэкстам пастановы, прапанову аб стварэнні ў Гродне консульства ўнесла беларускае Міністэрства замежных спраў.

Пастанова ўступіла ў сілу са дня яе прыняцця — 10 лістапада, яна падпісаная прэм’ерам Раманам Галоўчанкам. Больш ніякіх падрабязнасцяў у тэксце пастановы няма: ні даты адкрыцця, ні месцазнаходжання ўстановы.

Першыя навіны пра з’яўлення расійскага консульства ў Гродне сталі вядомыя напрыканцы мая 2022 года. Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў заявіў падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Гродзенскай вобласці, што ў хуткім часе ў Гродне з’явіцца расійскае дыпламатычнае прадстаўніцтва.

3 верасня 2022 года расійскі прэм’ер-міністр Міхаіл Мішусцін даручыў заключыць з Беларуссю пагадненне аб адкрыцці Генконсульства ў Гродне. Прапанова расійскаму ўраду была ўнесеная МЗС Расіі, а дагэтуль «старанна прапрацаваная з беларускім бокам».

Нагадаем, расійскія амбасады знаходзяцца ў Мінску і Брэсце.

Тэгі: Беларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

возврат авиабилетов

Беларус купил билеты в Индию, а потом не получил визу. Теперь добивается от польской авиакомпании возврата денег

MOST
13 сакавіка 2026, 18:59

Поездку в Индию Денис (имя изменено) получил в подарок от мамы на Рождество. Вернее, она подарила деньги — 600 долларов, — но, на что их потратить, они оговорили...

Виктория Смоляк

«Комбо я собрала знатное». Беларуска работает в Польше зазывалой в стрип-клубе, выступает со стендапом и учит детей шахматам

MOST
13 сакавіка 2026, 14:25

Виктория Смоляк днем учит детей играть в шахматы, вечером выступает со стендапом, а ночью стоит на улице возле варшавского стрип-клуба и зазывает посетителей. Беларуска рассказала MOST, как справляется...

Беларусские пенсионеры в Польше

«Я должна жить хорошо». Беларусские пенсионеры рассказали о жизни на пенсии в Польше

MOST
13 сакавіка 2026, 13:34

Маргарита освоила искусственный интеллект и планирует изучить инвестиции. Виктор создал редакцию, а Инна начала много путешествовать. Все они — беларусские пенсионеры, которые оказались в вынужденной эмиграции в Польше....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты