Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Спосаб захаваць культуру ў іншай краіне». У Беластоку пачынаюцца заняткі па традыдыйных беларускіх танцах

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
16 лютага 2023, 14:21
Гісторыі
A A
беларускія традыцыйныя танцы

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Радыё Свабода

Ідэя такіх заняткаў прыйшла групе беларусаў — аматарам традыцыйных беларускіх танцаў, якія цяпер жывуць у польскім горадзе. Першая сустрэча пройдзе ў хабе «Новая зямля» 19 лютага.

Танцавальная супольнасць задумвалася як месца, куды беларусы могуць прыйсці ажыць, дадаць жыцця ў сваё жыццё, калі ім няпроста ў іншай краіне, распавядае Марыся — адна з арганізатарак танцаў у Беластоку.

— Наконт моманту, ці можна танцаваць падчас вайны, падчас таго, як людзі пакутуюць у турмах, я сабе адказала: можна. Пра гэта пішуць і самі вязьні ў лістах, просяць нас, на свабодзе, жыць і радавацца па магчымасці, не адкладаць сваё жыццё. У папярэднюю сусветную вайну людзі таксама танцавалі. Для мяне танцы — спосаб падтрымаць сябе, захаваць сябе, дапамагчы сабе не звар’яцець, — кажа Марыся.

Арганізатарка распавядае, што да таго ж, танцы — гэта спосаб праводзіць час з аднадумцамі, спосаб камунікацыі, якой часта не хапае беларусам у Польшчы. Мову танца могуць зразумець людзі, якія гавораць на розных мовах.

— Танцаваць беларускія танцы — гэта спосаб захаваць беларускую культуру ў іншай краіне. Спосаб застацца сабой. Спосаб адкрываць сваё нават за мяжой. Дзяліцца сваім досведам, каб усё больш людзей яе ведалі і любілі.

Танцы будуць праходзіць у хабе «Новая зямля» кожны тыдзень. За музыку адказны дудар Мікола. Арганізатары працягваюць шукаць музыкаў, якія ўмеюць граць традыцыйныя беларускія танцы, або якія граюць на традыцыйных інструмэнтах (скрыпцы, гармоніку, дудзе, бубне) і здольныя хутка навучыца граць танцы.

— Хаб «Новая зямля» — гэта беларуская пляцоўка. Там досыць шмат прасторы, каб танцаваць. Гаспадары ахвотна пагадзіліся нас прыняць, дзякуй ім за адкрытасць да беларускіх ініцыятываў, мы вельмі рады, што такая пляцоўка ёсць у Беластоку. На жаль, не драўляная падлога, якая лепш для танцаў. Калі пацяплее, магчыма, мы будзем танцаваць на адкрытым паветры, недзе ў парку, — дадала Марыся.

Калі: 19 лютага
Дзе: Беларускі хаб «Новая Зямля» (Stefana Wyszyńskiego 6A)
Час: 17:00-19:00
Уваход: вольны, ахвяраванні вітаюцца.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты