Пятніца, 12 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У беларускім касцёле замалявалі роспіс з Варшаўскай бітвай. Ён не спадабаўся прапагандыстам і сенатару Марзалюку

MOST MOST
28 лютага 2023, 12:24
Гісторыі
A A
у касцёле замалявалі роспіс

Фота: ілюстрацыя MOST

У касцёле Маці Божай Ружанцовай у мястэчку Солы замалявалі роспіс, на якім прадстаўленая Варшаўская бітва 1920 года. Фатаграфіі, як замалёўваюць фрэску апублікаваў у Facebook адзін з мясцовых каталікоў.

Пра што расказвае фрэска

Гэты роспіс адлюстроўвае адну з самых драматычных падзей у гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы ў ХХ стагоддзі. Пасля прарыву фронту і хуткага наступлення ў ліпені-жніўні 1920 года бальшавіцкія войскі апынуліся за пару дзясяткаў кіламетраў ад Варшавы. Падобна як і ў выпадку бітвы за Кіеў у 2022 годзе, існавала сур’ёзная пагроза захопу сталіцы, а грамадства мабілізавалася на абарону незалежнасці.

Пераломны момант у бітве адбыўся адразу пасля свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якое каталікі святкуюць 15 жніўня, і калі ўсе польскія вернікі, на заклік біскупаў, маліліся за выратаванне Айчыны. За тымі падзеямі, якія сталі пачаткам паражэння бальшавікоў, замацавалася назва «цуду над Віслай», а вернікі бачылі ў гэтым праяву Божай апекі.

у касцёле замалявалі роспіс
Так выглядала фрэска да таго, як яе замалявалі.

Касцёл у Солах і хто аўтар роспісу

Касцёл Маці Божай Ружанцовай у Солах быў збудаваны ў 1934 годзе, калі гістарычная Віленшчына была ў складзе Польскай Рэспублікі, а падзеі 1920 года былі свежыя ў памяці грамадства. Падчас аздаблення святыні злева ад алтара быў створаны вялікі сценны роспіс, які прадстаўляе сцэну Варшаўскай бітвы.

Сярод жаўнераў паказаны святар з крыжам — гэта вайсковы капелан кс. Ігнацы Скарупка, які загінуў 14 жніўня 1920 года на полі бітвы каля вёскі Асовы побач з горадам Валомін. Польскі генеральны штаб распаўсюдзіў інфармацыю, што святар загінуў, ведучы за сабой жаўнераў у атаку. Аднак існуюць больш праўдападобныя сведчанні, што ён загінуў, спавядаючы параненага жаўнера. На небе над полем бітвы выяўленая Маці Божая.

Аўтарства гэтага роспісу дакладна невядомае. Некаторыя прыпісваюць яго беларускаму мастаку Пятру Сергіевічу.

У часы камуністычнага рэжыму ропіс быў замаляваны, каб не правакаваць камуністаў на рэпрэсіі супраць каталіцкай супольнасці. Пасля распаду СССР роспіс быў зноў адкрыты і каля трыццаці гадоў быў усім бачны.

Антыпольская палітыка рэжыму Лукашэнкі

Калі пасля 2020 года рэжым Лукашэнкі разгарнуў антыпольскую прапаганду, а палякаў сталі называць захопнікамі і акупантамі, лукашысты дачапіліся да сольскага касцёла. Спачатку вясной 2021 года прымусілі зняць шыльду ў памяць пра Армію Краёву, матывуючы тым, што яе наяўнасць парушае першапачатковы інтэр’ер гістарычнага помніка.

у касцёле замалявалі роспіс
Фрэску замалявалі з-за прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі.
у касцёле замалявалі роспіс
Фрэску замалявалі з-за прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі.
у касцёле замалявалі роспіс
Фрэску замалявалі з-за прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі.

А потым узяліся і за гістарычныя інтэр’еры. Газета адміністрацыі Лукашэнкі «Советская Беларусь» прынамсі двойчы выказвалася супраць існавання роспісу з выявай Варшаўскай бітвы ў сольскім касцёле. Апошні раз пра гэта пісалі 17 студзеня 2023 года. Прапагандыст Максім Осіпаў у інтэрв’ю з лукашэнкаўскім сенатарам Ігарам Марзалюком разгаварыўся пра «злачынную дзейнасць» каталіцкага касцёла. Спачатку суразмоўцы пагаварылі пра тое, што Папа Пій ХІІ быццам бы сімпатызаваў нацыстам, потым раскрытыкавалі цяперашняга Папу Францішка за тое, што абвінаваціў чачэнцаў і буратаў у ваенных злачынствах ва Украіне, а потым запытаўся ў Марзалюка, што той думае пра «адну з фрэсак у касцёле ў мястэчку Солы Гродзенскай вобласці, на якой выяўлена, як польскія салдаты атакуюць, у тым ліку праколваючы штыкамі, воінаў Чырвонай Арміі».

— Некаторыя прадстаўнікі духавенства і асобныя ангажаваныя актывісты не павінны блытаць Божы дар з яечняй: веру Хрыстову, абрад і якія-небудзь палітычныя планы. Касцёл, як і царква, і сінагога, і мячэць, не месца для палітычнай мабілізацыі вернікаў пад сцягамі чужароднага і варожага беларускай нацыі этнічнага нацыяналізму, — адказаў Марзалюк.

Мясцовая лукашэнкаўская адміністрацыя зразумела гэты сігнал. Праз месяц пасля выхаду таго артыкула ў «Советской Белоруссии» — роспіс замалявалі. Як пры камуністах.

Чытачы MOST распавялі, што 24 лютага 2023 года фрэска яшчэ была, але ўжо чакалі дзень на дзень маляроў са Смаргоні, бо з мясцовых ніхто не пагадзіўся замалёўваць.

 

Аўтар Ян Рамэйка.

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

таксист в Варшаве

«За мой счет катали не пойми кого». Беларуска заметила, что с ее польской карты списываются деньги за чужие поездки в такси по Тбилиси

MOST
11 снежня 2025, 18:48

Минус 12 злотых за поездку в такси по Тбилиси. Увидев такое оповещение в приложении польского банка, Марина (имя изменено) подумала, что произошла ошибка. Сама она живет в Белостоке...

дети

В соцсети женщина поинтересовалась, где комфортнее растить детей — в Беларуси или в Польше. Эмигранты ей ответили

MOST
11 снежня 2025, 17:45

«Если заводить детей, где вам было бы комфортнее их растить и почему?» — спросила в Threads автор аккаунта great.ekt, пояснив, что ее интересует сравнение Беларуси и Польши. В...

историческая реконструкция в Польше

«Безопаснее, но меньше адреналина». Беларус создал «наемную дружину» для польских клубов исторической реконструкции

MOST
11 снежня 2025, 15:53

Когда Юрий уезжал из Беларуси, думал, что оставляет на родине многолетнее хобби — занятия исторической реконструкцией: бои, фестивали, костюмы и экипировку. Но в Польше он вернулся к любимому...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты