Серада, 4 лютага 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Гэта нейкі абсурд і космас». Палякі абмяркоўваюць беларускага футбаліста і яго паводзіны

MOST MOST
24 сакавіка 2023, 10:46
Гісторыі
A A
беларускі футбаліст забіў аўтагол

Фота: ілюстрацыя Tribuna.com

На мінулых выходных пачалася вясновая частка ў польскім шостым дывізіёне па футболе. У суботнім матчы 16-га тура адной з 58 рэгіянальных груп сустракаліся дзве варшаўскія каманды — «Палонія» і «Халінаў». У стартавым складзе апошніх на правы фланг паўабароны выйшаў беларускі футбаліст Кірыл Бараноўскі. Менавіта ён стаў галоўным антыгероем паядынку, яго гол зараз абмяркоўваць, як журналісты, так і футблаісты. 

Што здарылася

Матч не трансліравалі ў жывым эфіры і не запісвалі на відэа, гісторыю перасказвае Tribuna.com са слоў польскіх журналістаў. На 36-й хвіліне, калі лік быў 1:1, Бараноўскі «прыняў мяч на сваёй палове, прайшоў двух сапернікаў і двух партнёраў, забег у штрафную і забіў у свае вароты». Дзеянні беларуса шакіравалі абедзве каманды.

«Вунь ён, гол!» — крыкнуў Бараноўскі… і нечакана ўцёк з поля. Пасля матчу галоўны суддзя Кшыштаф Шчэнсны, які выпісаў за такія паводзіны паўабаронцу жоўтую картку, прызнаўся, што ніколі раней нічога падобнага не бачыў.

— Іншыя гульцы ягонай каманды крычалі, што ён пераблытаў паловы поля. Ён забег у штрафную і забіў у свае вароты. Я не зусім разумеў, што адбываецца, таму мне спатрэбілася некалькі секунд, каб зафіксаваць гол, — распавядаў Шчэнсны, збянтэжанасць якога па словах відавочцаў цягнулася восем ці дзесяць секунд.

У перапынку аднаклубнікі знайшлі акуратна складзеную форму Бараноўскага. А вось цывільнае адзенне футбаліста знікла, што казала пра спланаваныя дзеянні. Трэнер «Халінава» Караль Копец перад гульнёй дзівіўся вопратцы свайго падапечнага, які нібы збіраўся на нейкую вечарынку ці вяселле. Сам коўч да гэтага часу не разумее, што адбылося ў суботу, спадзяючыся, што гэта проста розыгрыш або няўдалы жарт. Бо яго каманда пасля аўтагола Бараноўскага прапусціла яшчэ чатыры мячы і прайграла з лікам 1:6.

Хутчэй за ўсё, інцыдэнт не звязаны са спробай наўмысна паўплываць на вынік матча з мэтай зарабіць у букмекерскай канторы. Мала хто ўвогуле прымае стаўкі на такі глыбокі польскі мінор, ды і дазваляецца ставіць на такія падзеі вельмі сціплыя сумы.

Трэнер Копец мае сваё тлумачэнне здарэння — гэта быў пранк для канала Бараноўскага. Справа ў тым, што раней футбаліст вёў свой канал на YouTube, дзе выкладаў гумарыстычныя відэа. Напрыклад, неяк Кірыл прыйшоў у госці на працу да мясніка, дзе баксаваў на кавалках мяса, як Рокі ў блокбастары Сільвестра Сталонэ. У пацвярджэнне сваёй версіі Копец прыгадаў, што на працягу першага тайма нейкі хлопец з камерай хадзіў ля краю і нешта здымаў. Магчыма, ён і вёў здымку для меркаванага пранка Бараноўскага. Пасля перапынку аператар знік са стадыёна, як і футбаліст. Цяпер Копец чакае з’яўленне відэа з аўтаголам у сеціве.

Пасля гульні Бараноўскі выйшаў з групы «Халінава» ў Facebook, пасля чаго выдаліў свае акаўнты ў сацыяльных сетках. І зрабіў гэта даволі прафесійна, прыбраўшы любыя згадкі пра сябе з сеткі. Таксама Бараноўскі цалкам спыніў зносіны з усімі аднаклубнікамі.

Чым вядомы Бараноўскі

Леваногаму футбалісту 20 гадоў. Ён вучыцца ў варшаўскай Акадэміі фізічнай культуры. У Беларусі Бараноўскі не паспеў засвяціцца ні ў адной з трох ліг. Кірыл можа згуляць на любой пазіцыі на левым фланзе. Але ў «Халінаве» яго выпускалі справа.

У 2021-м Бараноўскі падпісаўся з варшаўскай камандай «Злы» з польскага Д7. За год правёў у міноры 16 матчаў, а ў сярэдзіне сезона-2021/22 адправіўся ў аматарскі варшаўскі клуб «Сэмп». Да фінішу чэмпіянату Бараноўскі прыняў удзел у шасці матчах.

Бягучы сезон паўабаронца зноў пачаў у шэрагах «Злы». За восеньскую частку чэмпіянату Бараноўскі ні разу не патрапіў у заяўку. Зімой футбаліст перабраўся дывізіёнам вышэй у аматарскі «Халінаў», які змагаецца за выжыванне ў Д6. У Копеца былі толькі станоўчыя ўражанні ад падапечнага. Бараноўскі ўсю перадсезонку правёў з камандай, амаль не прапускаў трэніроўкі і ўдзельнічаў у кантрольных спарынгах. Коуч даволі часта размаўляў з беларусам пасля заняткаў, калі яны разыходзіліся па дамах.

Суботні інцыдэнт, як відаць, завяршыў кар’еру беларуса ў «Халінаве». Цяпер Копец шкадуе толькі пра тое, што ні яго клуб, ні сапернік не запісвалі матч на відэа.

— Сапраўды, усё, што адбылося, — гэта нейкі абсурд і космас, — падсумаваў Копец.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

BMW M5

«Цена была слишком хорошей». Как машины из Европы по чужим документам попадают в Беларусь — спросили участника схемы

MOST
4 лютага 2026, 16:43

За год польские таможенники предотвратили незаконный вывоз в Беларусь, Россию и Украину более 150 автомобилей. Часто это машины, угнанные в странах Евросоюза, которым перебивают VIN-номера и меняют документы....

банкоматы в Варшаве

Польский банк PKO заблокировал счет беларусу, который ждет международной защиты

MOST
4 лютага 2026, 11:19

Анатолию (имя изменено) польский банк PKO заблокировал интернет- и мобильный банкинг, а также карты, принадлежащие ему и его дочери. Оба они ждут международной защиты и находятся в Польше...

роды в Польше

«Ты всегда можешь вернуться домой». Задали беременным из Беларуси и Польши одни и те же вопросы о будущем их детей

Хрысціна Гараніна
3 лютага 2026, 15:58

Наталья и Марина (имя изменено) готовятся стать мамами. Наталья будет рожать в Польше, где живет уже пять лет, а Марина — в Беларуси. Они по-разному смотрят на материнство...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты