Аўторак, 27 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Замест спрэчак паміж сабой — дапаможам нашым ваярам». Беларусы ў Польшчы збіраюць грошы на машыну беларускім дабраахвотнікам

Трэба сабраць яшчэ 40 тысяч злотых

Марыя Седышова Марыя Седышова
10 красавіка 2023, 12:47
Гісторыі
A A
збор на машыну для Палка Каліноўскага

Першая машына, на якую сабралі грошы ў дыяспары Труймяста і Памор'я. Фота: Полк Каліноўскага / Telegram

Беларусы Труймяста і Памор’я ў 105-ю гадавіну стварэння БНР адкрылі другую кампанію матэрыяльнай дапамогі нашым ваярам ва Украіне. MOST паразмаўляў з адным з прадстаўнікоў дыяспары Гданьску.

— Мяне завуць Міхаіл, я з’яўляюся актывістам дыяспары беларусаў Труймяста. Я не належу ні да ніякай палітычнай групы ці структуры, ніякім афіцыйным прадстаўніком не з’яўляюся, проста адзін з тых, хто арганізуе, прасоўвае і каардынуе гэты збор.

«Беларусы замежжа павінны быць падтрымкай»

Міхаіл адзначыў, што сэнс кампаніі палягае ў тым, каб сабраць грошы і набыць аўтамабілі для байцоў Палка Каліноўскага.

— Нашыя суайчыннікі, беларусы, ваююць на баку Украіны, абараняюць гонар і волю не толькі Беларусі, але і ўкраінцаў, і ўсёй Еўропы, усяго вольнага свету. На вайне ўсе рэсурсы страчаюцца вельмі хутка, заўсёды павінен працаваць тыл, які забяспечвае паспяховую дзейнасць ваяроў усiм неабходным.

Міхаіл падкрэсліў, што ў дыяспары ёсць моцнае разуменне таго, што беларусы замежжа павінны быць падтрымкай для беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне.

«Замест спрэчак паміж сабой — дапаможам нашым ваярам»

Першы збор грошаў быў адкрыты восенню 2022 года. Была знойдзена машына пад патрэбы Палка — Volkswagen T4. Машына была перададзена прадстаўнікам Палка ў Варшаве 14 лютага і накіравана ва Украіну.

— Гэтая кампанія ўжо другая, якую мы ладзім. У нас ужо ёсць першая паспяховая кампанія, закрылі яе ў лютым, яна цягнулася тры месяцы. Цяпер машына выконвае баявыя задачы, і мы лічым гэта нашай паспяховай падтрымкай, — кажа адзін з арганізатараў збора Міхаіл. — Тады мы згуртаваліся, таму што, ведаеце, беларусы любяць час ад часу ўстроіць канапавыя войны паміж сабой у інтэрнэце, інакш вядомыя як «бульбасрачы». Гэтыя спрэчкі амаль заўсёды нічога не прыносяць, акрамя негатыву і страчанага часу.

Пасля спрэчак і ўзнікла прапанова па дапамозе беларускім ваярам ва Украіне. Было вырашана, што машына – гэта самае каштоўнае і самае патрэбнае, што дыяспара можа прадаставіць.

— Так атрымалася, што мы сабралі цягам трох месяцаў грошы, але ў выніку, калі мы знайшлі машыну і даслалі, то ў нас засталася рэшта. Вырашылі правесці яшчэ раз такую кампанію, але паставілі мэту трошкі складаней: не адну машыну набыць, а дзве.

збор на машыну ў Полк Каліноўскага
Фота: Полк Каліноўскага / Telegram

Вайна — рэсурсаёмкая справа

Дыяспара беларусаў Труймяста лічыць нашых дабраахвотнікаў, якія змагаюцца на баку Украіны «элітай нашай нацыі і мы бачым тое, што сваёй дзейнасцю, мужнасцю яны ствараюць сапраўдны падмурак беларускага нацыянальнага войска, якое будзе сапраўды стаяць на абароне незалежнасці нашай краіны».

— Яны ўжо цягам года вельмі дакладна дэкларуюць, што і навошта яны робяць. Мы гэтыя ідэі падтрымліваем і бачым сваю ролю тут у тым, каб аказваць ім матэрыяльную і рэсурсную дапамогу. Вайна — гэта вельмі рэсурсаёмкая справа. І каб нашы ваяры эфектыўна выконвалі свае баявыя задачы і як мага больш з іх не страціла сваё жыццё, а захавала яго, мы патрэбны забяспечваць ім моцны тыл, каб яны маглі выконваць свае задачы. Адзін з пунктаў эфектыўнага выканання імі баявых задач — гэта звычайны грузавы транспарт. Наша мэта — падтрымаць нашых мужных ваяроў моцным тылам, прадаставіўшы ім вось гэтыя машыны, якія яны патрабуюць для эфектыўнага выканання сваіх баявых задач.

Чым дапамагчы і куды пойдуць грошы

Міхаіл кажа, што, па-першае, трэба азнаёміцца і даведацца пра такую ініцыятыву і па магчымасці ахвяраваць на збор. Па-другое — расказаць пра збор знаёмым і сябрам, каб яны таксама заданацілі. Мужчына кажа, што збор пазіцыяніруецца як збор ад беларусаў Труймяста і Памор’я, але арганізатары заклікаюць прыняць у ім усіх ахвотных.

— Фронт існуе дзякуючы таму, што ёсць тыл, які забяспечвае паспяховую дзейнасць ваяроў усім неабходным. Калі мы марым аб вольнай і незалежнай Беларусі, то і тыл нашых жаўнераў павінен быць наймацнейшым, а тыл — гэта кожны вольны беларус за мяжой. Моцны тыл — гэта мы з вамі!

На дадзены момант сабрана трохі больш за 10 тысяч злотых. Мэта кампаніі — 50 тысяч злотых. Грошы пойдуць менавіта для аўтамабіляў Volkswagen Т4.

Заданаціць зараз на другі збор: https://zrzutka.pl/ez8kju

Першы збор — паспяхова зачынены: https://t.me/trgrdze/2295/6203

Справаздача з Першага збору: https://drive.google.com/file/d/1hXGm44c74qm8zavU74tqyFTxzauLKOTT/view

Чаму VW T4 (BalaganOFF): https://t.me/balaganoffnews/12564

Падзяка ад ПКК: https://kalinouski.org/news/news-2023-03-06-2359/

Падзяка ад батальёна Волат: https://t.me/trgrdze/6506

Редакция MOST хочет делать больше классных статей и спецпроектов для вас — наших читателей. Расскажите MOST, что для вас важно и интересно — пройдите опрос по ссылке.
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

аэросани

«Напоминает детство». Беларус изобрел аэросани и катает друзей в Гданьске

MOST
27 студзеня 2026, 08:00

Андрей Пышинский построил в Гданьске необычный бизнес — катает клиентов на парапланах. Но это развлечение для лета, а зимой он удивил знакомых новым изобретением — моторными санями. На...

Алесь Папкович

Польша может передать Литве беларусского музыканта, который попросил международной защиты. Его судьбу решит суд

MOST
26 студзеня 2026, 19:00

Польша может передать Литве еще одного бывшего беларусского политзаключенного — музыканта Алеся Папковича. Он въехал в ЕС по литовской визе, а затем попросил международной защиты в Польше. Недавно...

Новый год в колони

«Чувствую себя не собранной, а живой». Бывший политзаключенный и волонтерка, которая ему помогала, строят отношения в эмиграции

MOST
26 студзеня 2026, 12:27

Когда волонтерка Татьяна подходила к варшавскому отелю, где разместили бывших беларусских политзаключенных, не знала, что этот день станет для нее особенным. Она сама прошла через тюрьму в Беларуси,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты