Серада, 4 лютага 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Ганьба і варварства». У Беларусі знішчылі помнік жаўнерам найбольшай антынацысцкай арганізацыі

Рэжым Лукашэнкі працягвае ваяваць з памяццю аб Арміі Краёвай

MOST MOST
11 красавіка 2023, 18:52
Гісторыі
A A
Лукашэнка знішчае польскія могілкі

Фота: ілюстрацыя MOST / kresy24.pl

У вёсцы Варзяны Астравецкага раёна невядомыя сарвалі шыльду з помніка на могілках жаўнераў Арміі Краёвай, якія загінулі 31 студзеня 1944 годзе ў баі з нямецкімі войскамі. Фотаздымак памятнага каменя са слядамі сарванай шыльды апублікаваў сайт беларускіх палякаў Głos z-nad Niemna. 

Пачынаючы з лета 2022 года, у розных раёнах Гродзенскай вобласці знікаюць шыльды, помнікі і магілы жаўнерам Арміі Краёвай. Прадстаўнікі ўладаў не пацвярджаюць, але і не абвяргаюць сваю датычнасць да гэтых дзеянняў. Пашкоджанне і знікненне помнікаў адбываецца на фоне антыпольскай прапаганды ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі.

«Чарговыя польскія вайсковыя могілкі ў Беларусі апаганеныя рэжымам Лукашэнкі. Ганьба і варварства», — пракаментаваў знішчэнне шыльды ў Варзянах дэпутат польскага Сойма Робэрт Тышкевіч.

Хто сарваў шыльду з польскага помніка ў вёсцы Варзяны, невядома. На шыльзе па-беларуску было напісана: «Могілкі польскіх партызанаў, якія загінулі 31.01.1944 г. у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі». Надпіс па-польску ўдакладняў, што помнік пастаўлены «Жаўнерам 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай, палеглым 31.01.1944 г. у пераможнай бітве з аддзелам нямецкага Вермахта пад вёскай Варзяны. Павага іх памяці».

Лукашэнка знішчае польскія могілкі
Фота: kresy24.pl
Лукашэнка знішчае польскія могілкі
Фота: kresy24.pl
У 2022 годзе магілы і памятныя знакі ў гонар жаўнераў АК былі знішчаныя ў вёсках Мікулішкі Ашмянскага раёна, Стрыеўка і Плябанішкі Гродзенскага, Качычы Карэліцкага раёна, Ёдкавічах Бераставіцкага раёна і іншых месцах.

Ваявалі супраць нацыстаў — а лукашэнкаўцы разбураюць іх магілы. Чаму рэжым ваюе супраць Арміі Краёвай?

MOST
5 ліпеня 2022, 15:01
краёва

Скандальнай навіной, якая выклікала вострую рэакцыю Міністэрства замежных спраў Польшчы, стала разбурэнне беларускімі ўладамі магілы жаўнераў Арміі Краёвай каля вёскі...

Чытаць далейDetails

Што было ў вёсцы Варзяны?

У канцы студзеня 1944 года ў вёсцы Варзяны знаходзілася 5 Віленская брыгада Арміі Краёвай – 160 байцоў на чале з камандзірам маёрам Зыгмундам Шэндзеляжам (псеўданім “Лупашка”). У першай палове дня 31 студзеня 1944 года на вёску пачаў наступаць аддзел Вермахта, які паспрабаваў акружыць байцоў Арміі Краёвай і адкрыў агонь з кулямётаў.

Жаўнеры Арміі Краёвай здолелі з боем выйсці з акружэння, страціўшы забітымі 19 чалавек. Яны былі пахаваныя на ўскрайку лесу. У 90-я гады ХХ стагоддзя, пасля распаду СССР, іх могілкі былі ўпарадкаваныя: на магілах былі пастаўлены крыжы, а пасярэдзіне – валун з гранітнымі шыльдамі на польскай і беларускай мовах.

Чаму Лукашэнка ваюе з мёртвымі?

Рэжым Лукашэнкі другі год ваюе з памяццю пра Армію Краёву. У сакавіку 2021 года былі арыштаваныя пяць актывістаў Саюза Палякаў у Беларусі, якіх абвінавацілі ў «рэабілітацыі нацызму» за тое, што яны папулярызавалі памяць пра дзейнасць Арміі Краёвай. Гродзенскі журналіст Анджэй Пачобут ужо два гады знаходзіцца па гэтай справе пад вартай. Таксама стала вядома, што генеральная пракуратура абвінавачвае Армію Краёву ў распіяранай справе аб «генацыдзе беларускага народа», а генеральны пракурор Андрэй Швед назваў жаўнераў АК «фашысцкімі злачынцамі». Пракуратура патрабуе ад Польшчы выдачы апошніх жывых байцоў АК дзеля суда над імі ў Беларусі.

Калі АК ваявала супраць нацыстаў — то якім чынам рэжым Лукашэнкі абгрунтоўвае пераслед за ўшанаванне памяці жаўнераў АК? У гэтым абвінавачванні цяжка знайсці логіку, але лукашэнкаўцы запісваюць да «нацыстаў» усіх, хто ваяваў не на баку СССР.

Згодна з беларускім заканадаўствам, за «рэабілітацыю нацысцкіх злачынцаў» пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення. Летась была ўведзена адказнасць за «адмаўленне генацыду беларускага народа», якая прадугледжвае да пяці гадоў турмы за першы раз і да дзесяці — за паўторнае «злачынства». Пры гэтым храналагічныя межы «генацыду» падоўжаныя да 1951 года, і «нацысцкімі злачынцамі» абвешчаныя ўсе, хто пасля сканчэння Другой Сусветнай вайны са зброяй у руках ваяваў супраць Саветаў.

Чыноўнікі са студэнтамі абмяркоўваюць Армію Краёвую

Былы міністр унутраных спраў Юрый Караеў, намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Андрэй Скурата і рэктар ГрДУ Ірына Кітурка абмяркоўвалі са студэнтамі Гродзенскага ўніверсітэта дзейнасць Арміі Краёвай.

Ірына Кітурка заявіла, што пра дзейнасць Арміі Краёвай у Беларусі раней не казалі так адкрыта, таму «яны з’яўляліся своеасаблівым табу, каб захаваць добрыя дружалюбныя адносіны з суседзямі». Караеў лічыць, што дзякуючы распаўсюджванню інфармацыі пра «польскіх нацыяналістаў» беларуская дзяржава абараняецца ад навязвання заходняй палітыкі.

— Галоўная мэта была адна — аднавіць тэрыторыю Польшчы ў межах 1939-га года, усталяваць на тэрыторыі Заходняй Беларусі польскую дзяржаўнасць з дапамогай адкрытага тэрору беларускага народа, — заявіў Скурат.

Вядома, што кафедра турызму і культурнай спадчыны ГрДУ займаецца даследаваннем тэмы дзейнасці Арміі Краёвай у Беларусі. У прыватнасці, студэнты і выкладчыкі дадзенай кафедры прыцягваюцца да даследаванняў.

 

Ян Рамэйка

Редакция MOST хочет делать больше классных статей и спецпроектов для вас — наших читателей. Расскажите MOST, что для вас важно и интересно — пройдите опрос по ссылке.
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

роды в Польше

«Ты всегда можешь вернуться домой». Задали беременным из Беларуси и Польши одни и те же вопросы о будущем их детей

Хрысціна Гараніна
3 лютага 2026, 15:58

Наталья и Марина (имя изменено) готовятся стать мамами. Наталья будет рожать в Польше, где живет уже пять лет, а Марина — в Беларуси. Они по-разному смотрят на материнство...

Ніва Беласток

«Мы — тутэйшыя людзі». У Беластоку адкрылася выстава, прысвечаная газеце беларусаў Падляшша

MOST
2 лютага 2026, 16:05

У Беластоцкай ратушы адкрылася фотавыстава, прысвечаная 70-годдзю першага нумара штотыднёвай газеты «Ніва». Журналістка MOST наведала яе і даведалася, як выданне больш за паўстагоддзя аб’ядноўвала беларусаў па абодва бакі...

госэкзамен по польскому языку

Беларуска дважды не могла зарегистрироваться на госэкзамен по польскому языку. А потом заплатила за курсы — и записалась «раньше времени»

MOST
2 лютага 2026, 14:15

Получив письмо о регистрации, Ульяна (имя изменено) перечитала его несколько раз. Оно означало, что после нескольких безуспешных попыток она наконец-то записана на государственный экзамен по польскому языку. Почему это...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты