Субота, 17 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Буфеты, стыпендыі і выкладчыкі. Чым адрозніваецца польскі і беларускі ўніверсітэт?

MOST MOST
12 красавіка 2023, 13:41
Гісторыі
A A
беларускі і польскі ўніверсітэт

Фота: ілюстрацыя MOST

MOST паразмаўляў з былой студэнткай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Беластоцкага ўніверсітэта, якая правяла паралель паміж двума вучэбнымі ўстановамі і расказала, чым яны адрозніваюцца.

Працэс паступлення

— Для таго, каб паступіць на маю спецыяльнасць у ГрДУ, трэба было здаць цэнтралізаванае тэставанне і падаць усе неабходныя дакументы ў пэўныя тэрміны. У мяне былі крыху іншыя ўмовы, бо я скончыла школу з залатым медалем і, таму, мяне прынялі без экзаменаў. У асабістым кабінеце было бачна, прынялі цябе на вучобу ці не.

Каб падаць дакументы ў Беластоцкі ўніверсітэт, трэба было спачатку зарэгістравацца ў спецыяльнай сістэме і заплаціць за гэта грошы. Не памятаю дакладна, але прыкладна 150 злотых. Наступны крок — далучыць пэўны пакет дакументаў у электронным варыянце, а затым — прынесці іх у сам універсітэт. Усе дакументы павіннны быць перакладзены на польскую мову прысяжным перакладчыкам, а на атэстат трэба паставіць у Беларусі апастыль. Дакумент аб залічэнні табе дасылаюць звычайнай пошта на адрас, які ты ўказваеш у заяве. Экзаменаў на сваю спецыяльнасць я таксама не здавала: патрэбен толькі сярэдні бал атэстату, сертыфікат аб веданні польскай мовы на ўзровень не ніжэй, чым В2, а для бесплатнага навучання — «карта паляка». Калі няма сертыфікату аб веданні мовы, трэба здаваць унутраны моўны экзамен — падрабязнасцей не ведаю, бо сама не праходзіла праз гэта. Дарэчы, не ўсе сертыфікаты прымаюцца.

Будынак

— Галоўны корпус ГрДУ, на маю думку, вельмі прыгожы: як знутры, так і звонку. Але корпусы іншых факультэтатў вельмі адрозніваюцца ад таго, дзе сядзіць рэктар і ўся адміністрацыя. Большасць з гэтых карпусоў — старыя занядбаныя будынкі, якія проста непрыдатныя для таго, каб там вучыліся і працавалі людзі.

А што датычыцца беластоцкага ўніврсітэту, калі я ўпершуню ўбачыла на фота тое месца, дзе буду вучыцца, я была ў захапленні. Калі я ўпершыню ўбачыла ўжывую свой будучы ўніверсітэт, я заплакала. Я стаяла перад сваім корпусам некалькі хвілін і ў мяне каціцліся слёзы.

Корпус майго факультэта размяшчаецца ў лесе. Ён цалкам шкляны, вялізная тэрыторыя, паркоўкі, станцыі для веласіпедаў, розныя дворыкі, шмат зелені, скамейкі. На тэрыторыі размяшчаюцца будынкі чатырох факультэтаў, якія злучаюцца паміж сабой шклянымі мастамі. Унутры таксама зроблены сучасны рэмонт, усё адносна новае, акуратнае, эстэтычнае.

Прастора для студэнтаў

— Менавіта на маім факультэце ў ГрДУ прасторы для студэнтаў не было. Невялічкія вузкія калідоры, нават пасядзець няма на чым, — гэта тое, што было на 2022 год. Там не было месца, дзе студэнты маглі б проста сабрацца, пачакаць наступных заняткаў, пагаварыць, абмяркаваць нешта, зрабіць заданні. Стаялі нейкія парты, але няшмат і не ўсюды. У асноўным мы збіраліся ў буфеце, але там трэба есці, а не заданні ў сшытках рабіць. Памятаю, калі чакалі экзамен, нават сядзелі на падлозе. Нам весела, але на самой справе так не павінна быць. Гэта маё меркаванне, я не прэтэндую на канстанту.

У беластоцкім універсітэце ў тых карпусах, дзе я сама была, ёсць нейкія свае «фішачкі», якія адрозніваюць іх адзін ад аднаго. Напрыклад, тэматычныя музеі ці вялізныя акварыўмы з рыбкамі, вялізны маятнік Фуко, прычэплены да столі ў фае, расліны і гэтак далей. Усё гэта знаходзіцца ў адкрытым доступе. Таксама ўсюды ёсць месцы, дзе студэнты могуць пасядзець, пазанімацца, пачакаць: гэта можа быць звычайная скамейка, стул, а можа быць мяккае крэсла ці пуф. Абавязкова недзе побач заўсёды знаходзяцца сталы. Таксама ёсць асобныя невялічкія памяшканні з празрыстымі дзвярыма з  шумаізаляцыяй для вучобы на перапынках, напрыклад. Яшчэ ёсць памяшканні для курэння (паліць, дарэчы, можна перад корпусам, на вуліцы), а таксама, ва ўсіх карпусах ёсць кухні (і нават не адна). Там могуць знаходзіцца як выкладчыкі, так і студэнты. Ёсць мікрахвалёвыя печы, халадзільнікі, чайнік, посуд. Паўсюль стаяць кулеры з вадой.

Буфет

— У корпусе майго факультэта буфет быў у самім будынку: можна было замовіць порцыю — напрыклад, катлету з пюре і напой, купіць нешта па тыпу вафлі, булачкі, глазураванага сырка, а таксама каву, гарбату, сок. Недалёка ад корпусу былі розныя крамы і падчас перапынку на 30 хвілін можна было схадзіць на абед.

На тэрыторыі майго факультэта ў Беластоку таксама быў буфет, але ён не працаваў. Нават не было ніякіх прызнакаў, што пачне. На нашыя пытанні, чаму буфет закрыт, выразнага адказу мы не атрымалі. Бліжэйшая крама Żabka была прыкладна ў 10 мінутах хадзьбы ад нашага корпусу. Гэта крыху нязручна, асабліва зімой, калі трэба апранацца. Затое, абед можна было прынесці з дому і пакласці ў халадзільнік на кухне, а потым яшчэ і разагрэць яго.

параўналі польскі і беларускі ўніверсітэт
Беластоцкі ўніверсітэт. Фото: Wojciech Wojtkielewicz

Стыпендыя

— У ГрДУ стыпендыю атрымліваюць усе, напэўна. Але да перыяду, пакуль ты не заваліш адзін экзамен. Калі не здаеш хоць адзін экзамен — застаешся стыпедныі прыкладна на семестр.

Памер стыпендыі не вельмі вялікі: гарадскім студэнтам хапае на праезд, абеды і нейкія дробязныя рэчы. А вось тым, хто прыехаў з вобласці, трэба яшчэ плаціць за пражыванне ў інтэрнаце. Плюс да ўсяго, харчавацца кожны дзень і купляць сабе ўсё неабходнае — шмат у каго бацькі проста не мелі магчымасць дапамагаць.

У беластоцкім універсітэце існуе сацыяльная стыпендыя, на якую не так проста падацца. Паколькі я прыехала з Беларусі, у мяне патрабавалі шмат розных дакументаў, якія я проста фізічна не паспела сабраць. Трэба было далучыць розныя спраўкі аб заробках бацькоў і самае цікавае, далучыць афіцыйны дакумент, дзе указана, за што я жыву на дадзены момант і адкуль атрымліваю грошы. Выпіска з банка ім не падыходзіць. А што я павінна далучыць, калі, напрыклад, мне бабуля з Беларусі дапамагае? Таму, адразу сказалі, што не хочуць ніякіх праблемаў ні сабе, ні мне. І я нават не падавалася на гэтую стыпендыю. Але для беларусаў у гэтым плане ёсць іншыя магчымасці.

Вучоба

— Вучыцца ў ГрДУ было не вельмі складана: у некаторых выпадках дастаткова было проста знайсці «правільны» падыход да выкладчыка і ўсё — частка справы зроблена. Атрымлівалася так, што калі выкладчык добра ставіцца да цябе як да чалавека ў звычайным жыцці, то гэта значыць, што ён добра ставіцца да цябе як і да студэнта, што ў пэўнай ступені ўплывала на вучэбны працэс. Тобок, ацэньвалі не толькі твае веды, але яшчэ і чалавечыя якасьці, калі можно так сказаць.  У маім выпадку, стаўленне да студэнтаў было добрым, выкладчыкі нікога не крыўдзілі. Але я не ведаю, як было ў іншых.

Што датычыцца якасьці вучэбнага працэсу, то гэта таксама залежыла ад выкладчыка і яго кампетэнцый: у аднаго можна было атрымаць шмат карысных ведаў, а іншыя проста паказвалі прэзентацыі і чыталі з іх тэкст, а студэнты пісалі канспекты з неверагоднай хуткасцю. Толку ад гэтага — ніякага.

На занятках можна было выходзіць без запыту пра дазвол, але падчас праверак лепей увогуле не выходзіць. Можна было піць, а вось есці не. Але нашыя студэнты ўсё роўна хаваліся пад партамі і елі.

Здача экзамену таксама залежыла ад выкладчыка і яго настрою: некаторыя наўмысна ігнаравалі шпаргалкі і спісванне, таму што ўсё разумелі, а некаторыя маглі выгнаць з аўдыторыі і адправіць на пераздачу. Але студэнты заўсёды знайдуць спосабы для таго, каб спісаць.

У Беластоцкім універсітэце да працэсу навучання ставяцца сур’ёзна і адказна як студэнты, так і выкладчыкі. Выкладчыкі робяць сваю працу так, як трэба, не адхіляючыся ад праграмы і правіл, студэнты выконваюць усё, што кажуць выкладчыкі. Заўсёды выконваецца субардынацыя. Толькі адзін выкладчык запытаўся, ці можна называць нас проста па імёнах і на «ты». Усе астатнія толькі на «Вы».

Ніякіх паблажак, вучоба асобна ад усяго астатняга, то бок выкладчыкі могуць усьміхацца табе ў твар, падтрымліваць добрыя стасункі, але адзнаку паставяць менавіта такую, якую ты заслужыў. Ніхто нічога не завышае. На занятках можна выходзіць без папярэджвання, а таксама піць. Калі выкладчык бачыць, што студэнты стаміліся, ён прапаноўвае зрабіць перапынак.

Да экзаменаў я не дайшла, бо адлічылася сама раней, толькі патрапіла на залікі. Ніякіх спісванняў, ніякіх шпаргалак. Напэўна, у палякаў нават такога ў думках няма.

Калі мы пісалі самастойныя работы (ад іх залежыць, колькі балаў пойдзе ў экзамен), то была магчымасць перапісаць іх па жаданню. Адзін выкладчык дазволіў карыстацца канспектамі, бо разумеў, як цяжка нам даецца матэрыял.

параўналі польскі і беларускі ўніверсітэт
Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Фото: БелТА

Выхаваўчая дзейнасць

— Выхаваўчая дзейнасць у ГрДУ ішла поўным ходам. Намесніца дэкана па выхаваўчай працы бралася сваімі пальцамі за шыі кожнага, хто не ўдзельнічаў у праўладных мерапрыемтсвах. Нас прымушалі хадзіць на іх. Гэта было зусім не на дабраахвотнай аснове. Кожна група павінна была дзесьці ўдзельнічаць. Таксама ў нас было прынята праводзіць канцэрты на свята, віншаваць, напрыклад, на 8 сакавіка ці 23 лютага. Маглі нават сабрацца і падарыць выкладчыку падарунак.

Гродненские чиновники и силовики обсудили «польских националистов»

MOST
11 красавіка 2023, 15:23
Гродненские чиновники и силовики обсудили «польских националистов»

В Гродненском госуниверситете имени Янки Купалы бывший министр внутренних дел, подчинённые которого избивали мирных протестующих в 2020-м, заместитель прокурора Гродненщины...

Чытаць далей

У Беластоцкім універсітэце ніякай выхаваўчай дзейнасці не было. Ніякіх патрыятычных мерапрыемтсваў, прымусаў і таму падобнае. Відавочна, ёсць студэнцкі савет, але рэктар універсітэта туды не лезе. Былі розныя экскурсіі, але іх праводзілі выкладчыкі па сваім жаданні. Свята мы не адзначалі, падарункі выкладчыкам не дарылі, нават думак не было.

Памятаю, прынесла сваім аднагрупнікам невялікія падарункі перад новым годам. Яны былі вельмі здзіўленыя, але шчаслівыя.

Выкладчыкі

— У мяне няма права ацэньваць выкладчыкаў, бо я не маю пэўнай адукацыі для гэтага. Але магу выказаць сваё меркаванне як студэнта, якога яны навучалі. У ГрДУ было па-рознаму: нехта ставіўся да сваёй працы вельмі адказна, валодаў усімі неабходнымі прафісійнымі якасцямі, выкладваў сябе на поўную; а былі і тыя, хто разбіраўся толькі ў сваёй вузкай вобласці і стараўся пазбегчы «не тых» пытанняў. Некаторыя былі «за» студэнтаў, ставіліся да іх як да асоб, улічвалі і паважалі іх меркаванне, слухалі і чулі. Другія былі крыху іншымі.

Мне падабалася тое, што амаль з усімі атрымалася ўсталяваць так званы кантакт. Я адчувала, што я таксама з’яўляюся часткай працэсу, што лекцыя ці практычны занятак — гэта не проста маналог аднаго чалавека. Гэта была камунікацыя, узаемадзеянне, фідбэк з абодзьвух бакоў.

У Беластоцкім універсітэце ўсе выкладчыкі — прафесіяналы сваёй справы. Яны ведаюць, што робяць. Але нейкага «кантакту» са студэнтамі я не адчула. Я заўсёды параўноўвала іх з нашымі выкладчыкамі і рабіла высновы, што яны зусім розныя. Беларускія мне падабаюцца больш, шчыра кажучы. Можа быць таму, што яны нашы. Не ведаю. Але паўтаруся, што не прэтэндую на канстанту.

Студэнты

— Я не магу гаварыць за іншых студэнтаў, але асабіста я адчувала сябе вельмі камфортна і свабодна, калі браць толькі працэс адукацыі. Я магла спакойна высказаць свае думкі, як у групе, так і выкладчыкам падчас заняткаў. Усе студэнты былі «жывымі», мы маглі пераглядвацца на занятках, усміхацца, нешта абмяркоўваць. Яны былі сапраўднымі ад самага першага дня. У мяне склалася вельмі добрая група, але ўнутры групы былі свае кампаніі, якія камунікавалі паміж сабой. Былі спрэчкі, але, ведаеце, адчувалася як быццам мы нейкія сваякі, зараз усё вырашым і будзе ўсё добра.

У Беластоцкім універсітэце першы час мне было вельмі некамфортна з новымі людзьмі. Спачатку, прычына, напэўна, было ў валоданні мовай, хоць я і ведаю польскую. Праблема была нават не ў веданні, а проста ўзнік нейкі эмацыйны блок і зусім не хацелася ні з кім размаўляць. Я знаходзілася ў нейкай дэпрэсіі, бо мне падавалася, што аднагрупнікі мяне не прымаюць. У ГрДУ такога не было. Адразу склаўся вельмі добры калектыў. Тут спатрэбіўся час на тое, каб стаць камандай і даказаць ім, што ты нядрэнны чалавек.

Магу сказаць, што польскія студэнты вельмі сур’ёзныя, адказныя, не такія, як нашыя. Нашыя могуць дазволіць сабе не зрабіць заданні, прагуляць заняткі, прыйсці пасярод лекцыі, паспрачацца з выкладчыкам. Тут не так. Тут студэнт быццам баяцца павярнуць галаву падчас заняткаў. Я заўважыла гэта, калі выкладчык нешта цікавае сказаў. У любога 20-гадовага чалавека, на маю думку, будзе на гэта зваротная рэакцыя, ен будзе рэагаваць, выказваць эмоцыі, глядзець на сваіх аднагрупнікаў. Тут такога не было: ніхто не пераглядваўся, ніхто не ўсьміхаўся, нават калі сітуацыя рэальна смешная ці проста цікавая. Рабяты быццам баяліся шавяліцца, яны не рэагавалі ні на што, таму, было цяжка зразумець іх стаўленне да вучэбнага працэсу. Але прайшло крыху часу, і яны таксама сталі спазняцца, засыпаць на занятках (а нас было няшмат, таму, рабіць гэта было цяжка, але ў іх атрымлівалася). Было цікава назіраць, як вобраз добрага студэнта павольна пачынае знікаць.

Ніхто са студэнтаў не пайшоў бы супраць сістэмы. Калі трэба чакаць гадзіну, пакуль прыйдзе выкладчык — будуць чакаць, ніхто не будзе збягаць з заняткаў. Усё вырашаецца разам у групе, улічваецца кожнае меркаванне і шляхам галасавання прымаецца рашэнне. Усе пытанні рашаюцца праз выкладчыкаў ці дэканат. Вельмі адказана кожны падыходзіць менавіта да той справы, якая датычыцца цэлай групы. Яны любяць, каб усё было афіцыяльна і задакументавана.

Таксама тут прынята, каб людзі высмарківаліся прама падчас заняткаў і ніхто табе нічога не скажа.

Редакция MOST хочет делать больше классных статей и спецпроектов для вас — наших читателей. Расскажите MOST, что для вас важно и интересно — пройдите опрос по ссылке.
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты