Серада, 4 лютага 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Прэзерватывы ў Польшчы танней? Параўналі цэны на сродкі кантрацэпцыі і асабістай гігіены ў Польшчы і Беларусі

MOST MOST
24 красавіка 2023, 12:27
Гісторыі
A A
сколько стоят презервативы в Польше

Фото: иллюстрация MOST

Пасля пачатку вайны ва Украіне з паліц беларускіх крам не проста пачалі знікаць некаторыя пазіцыі тавараў, а пачалі сыходзіць цэлыя брэнды. Акрамя гэтага, назіраўся значны рост коштаў як на прадукты харчавання, так і на бытавую хімію, сродкі асабістай гігіены, касметыку і парфумерыю. MOST вырашыў спраўдзіць, як абстаяць справы ў Беларусі на сённяшні дзень і параўнаць кошты на сродкі кантрацэпцыі, лубрыканты, пракладкі і тампоны з коштамі ў польскіх крамах.

Гэты тэкст вы можаце прачытаць па-руску.

Прэзерватывы і лубрыканты

У анлайн-крамах Востраў чысціні і Міла MOSТ знайшоў агулам шэсць брэндаў прэзерватываў: Contex, Durex, Reflex, Sico, Indigo, InTime. Кожны з гэтых брэндаў налічвае да чатырох відаў. Напрыклад, ад брэнда Sico да пакупкі даступныя класічныя прэзерватывы, контурныя, рабрыстыя і з кропкавым рэфленнем. А брэнд Contex даступны толькі ў двух варыянтах: класічныя і асоба тонкія.

Польская крама Rossman (аналаг беларускіх Вострава чысціні і Мілы) прапаноўвае пакупнікам чатыры брэнды, такіх, як Durex, Skyn, Unimil, Preventivo, але адзін толькі Durex прадстаўлены ў шаснаццаць варыянтах.

Пры параўнанні высветлілася, што ў беларускіх анлайн-крамах і польскай сетцы бытавой хіміі, сродкаў гігіены, касметыкі і парфумерыі можна набыць толькі адзін аналагічны тавар – прэзерватывы Durex № 3 Classic у колькасці трох штук. Таму MOST вырашыў не абмяжоўваць сябе асартыментам Вострава чысціні і Мілы, а арыентавацца на асартымент і іншых беларускіх анлайн-крам.

Самыя танныя прэзерватывы ў польскай краме Rossman — польскія прэзерватывы Preventivo. Кошт за ўпакоўку колькасцю трох штукі складае 3 руб. 49 кап.

Фото: иллюстрация MOST

У Беларусі самыя танныя прэзерватывы — прэзерватывы ад брэнда InTime. Краіна-вытворнік — Тайланд. За ўпакоўку з трох штук пакупнікі заплацяць 2 руб. 29 кап. з улікам часовай зніжкі, кошт без зніжцы складае 4 руб. 59 кап.

сколько стоят презервативы в Польше
Фото: иллюстрация MOST
сколько стоят презервативы в Польше
Фото: иллюстрация MOST

Упакоўка прэзерватываў (тры штукі) Durex № 3 Classic у Беларусі каштуе 9 руб. 85 кап., у Польшчы — амаль у палову таней: 5 руб. 10 кап. За вялікую ўпакоўку з дванаццаці штук у Беларусі пакупнікі заплацяць 29 руб. 99 кап., у Польшчы — 19 руб. 59 кап.

сколько стоят презервативы в Польше
Фото: иллюстрация MOST

Кошт упакоўкі ўльтратонкіх прэзерватываў Durex Invisible cа зніжкай у Беларусі – 12 руб. 05 кап., у Польшчы кошт без зніжкі — 9 руб. 79 кап.

сколько стоят презервативы в Польше
Фото: иллюстрация MOST

Акрамя гэтага, польская крама Rossman прапаноўвае пакупнікам упакоўкі з колькасцю прэзерватываў ад трох да сарака штук, у той час, як у беларускіх анлайн-крамах Востраў чысціні, Міла і Еўраопт максімальная колькасць прэзерватываў у адной упакоўцы – васямнаццаць штук.

Гель-лубрыкант Durex Massage Lube аб’ёмам 200 мл. у беларускім Еўраопце каштуе 34 руб. 99 кап., у польскім Rosman амаль у палову танней: 20 руб. 99 кап.

сколько стоят презервативы в Польше
Фото: иллюстрация MOST

Кошты на гелі-лубрыканты Durex аб’ёмам 50 мл. у Беларусі вар’іруюцца ад 20 руб. 09 кап. да 29 руб. 44 кап. у залежнасці ад віда, у Польшчы — ад 11 руб. 19 кап. да 20 руб. 29 кап.

Самы танны лубрыкант сярод беларускіх анлайн-крам — смазка Eska аб’ёмам 75 мл. — 17 руб. 99 кап., у польскай краме Rossman — лубрыкант Preventivo абъёмам 100 мл. — 7 руб. 69 кап.

Пракладкі і тампоны

Самыя танныя гігіенічныя пракладкі сярод беларускіх анлайн-крам — кітайскія пракладкі Clean life — 1 руб. 36 кап. за десяць штук. У польскай краме Rossman самыя танныя пракладкі — польскія Bella Nova Maxi па кошце са зніжкай 1 руб. 81 кап. за ўпакоўку з аналагічнай колькасцю, кошт пракладак без зніжкі — 2 руб. 09 кап.

сколько стоят прокладки в Польше
Фото: иллюстрация MOST

Венгерскія пракладкі Naturella Ultra у Беларусі каштуюць 4 руб. 30 кап., у Польшчы — 4 руб. 19 кап. Кошт пазначаны за ўпакоўкі па дзесяць штук. Адзінае адрозненне паміж імі — дызайн упакоўкі.

сколько стоят прокладки в Польше
Фото: иллюстрация MOST

Упакоўка начных пракладак Always Ultra Night колькасцю дзесяць штук і аб’ёмам чатыры кроплі ў  Беларусі каштуюць 13 руб. 79 кап. У польскай краме Rossman  гэтыя пракладкі прадстаўленыя ў колькасці дзесяці і дванаццаці штук. Кошт без зніжцы — 8 руб. 04 кап. Адрозненне паміж гэтымі пракладкамі ў беларускай і польскай краме ў аб’ёме (колькасці кропель).

сколько стоят прокладки в Польше
Фото: иллюстрация MOST

Кошт вялікай упакоўкі штодзённых пракладак Naturella Light у беларускім анлайн-магазіне — 11 руб. 74 кап., у польскай краме — 6 руб. 99 кап.

сколько стоят прокладки в Польше
Фото: иллюстрация MOST

Самыя танныя штодзённыя пракладкі ў Беларусі — пракладкі Maggi, кошт якіх складае 2 руб. 22 кап. за дваццаць штук, у Польшчы — 4 руб. 40 кап. за ўпакоўку пракладак Facelle на дваццаць восем штук.

У Беларусі пераважна прадстаўленыя такія брэнды тампонаў, як Maggi, Ola, Kotex Tampax, Freedom, у Польшчы — O.b., Facelle, Ginger, Your Kaya.

Самыя танныя тампоны ў беларускай краме — тампоны Maggi па кошце 2 руб. 85 кап. за восем штук, у польскай — тампоны Facelle 3 руб. 98 кап. за шаснаццаць штук.

сколько стоят тампоны в Польше
Фото: иллюстрация MOST

Тампоны Tampax Pearl Compak у Беларусі каштуюць 19 руб. 45 кап., у Польшчы — 11 руб. 89 кап.

сколько стоят тампоны в Польше
Фото: иллюстрация MOST

Як мы лічылі

Канвертацыя польскага злотага ў беларускі рубель ажыццяўлялася па курсу 0,7. Гэта курс канвертацыі пры аплаце беларускай карткай Mastercard у беларускіх рублях. Акрамя гэтага MOST арыентаваўся на курс канвертацыі ў калькулятары Mastercard.

сколько стоят презервативы в Польше
Фото: иллюстрация MOST
сколько стоят презервативы в Польше
Фото: иллюстрация MOST

Курс канвертацыі іншых плацёжных сістэм можа адрознівацца. А таксама курс можа вар’іравацца ў залежнасці ад камісіі, якую здымае банк.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

банкоматы в Варшаве

Польский банк PKO заблокировал счет беларусу, который ждет международной защиты

MOST
4 лютага 2026, 11:19

Анатолию (имя изменено) польский банк PKO заблокировал интернет- и мобильный банкинг, а также карты, принадлежащие ему и его дочери. Оба они ждут международной защиты и находятся в Польше...

роды в Польше

«Ты всегда можешь вернуться домой». Задали беременным из Беларуси и Польши одни и те же вопросы о будущем их детей

Хрысціна Гараніна
3 лютага 2026, 15:58

Наталья и Марина (имя изменено) готовятся стать мамами. Наталья будет рожать в Польше, где живет уже пять лет, а Марина — в Беларуси. Они по-разному смотрят на материнство...

Ніва Беласток

«Мы — тутэйшыя людзі». У Беластоку адкрылася выстава, прысвечаная газеце беларусаў Падляшша

MOST
2 лютага 2026, 16:05

У Беластоцкай ратушы адкрылася фотавыстава, прысвечаная 70-годдзю першага нумара штотыднёвай газеты «Ніва». Журналістка MOST наведала яе і даведалася, як выданне больш за паўстагоддзя аб’ядноўвала беларусаў па абодва бакі...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты